Беларуская Валютна-Фондавая Біржа

Беларуская валютна-фондавая біржа (БВФБ) — фондавая біржа, заснаваная ў 1998 годзе ў Менску.

Беларуская валютна-фондавая біржа
Тып фондавая біржа
Разьмяшчэньне Менск, Беларусь
Заснаваная 23 сьнежня 1998 (25 гадоў таму)
Уладар Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Ключавыя асобы Пётар Мамановіч, Андрэй Аўхіменя
Валюта Беларускі рубель
Колькасьць лістынгаў 67 (2014)
РынКап Беларуская Валютна-Фондавая Біржа188,863 млрд рублёў ($90,421 млрд; 2019 год)
Аб'ём Беларуская Валютна-Фондавая Біржа766,6 млн рублёў ($367,023 млн; 2019 год)
Сайт bcse.by

Ёсьць адзіным дапушчальным паводле закону месцам гандлю беларускімі ўрадавымі каштоўнымі паперамі. З кастрычніка 2004 году ладзіць заключэньне тэрміновых дамоваў, са сьнежня 2007 году — гандаль замежнай валютай. Знаходзіцца па адрасе: г. Менск, вул. Сурганава, д. 48а. Паводле Статуту, мэтай біржы ёсьць ладжаньне рэгулярнага гандлю валютай, каштоўнымі паперамі і іх вытворнымі ды забесьпячэньне ўмоваў для вызначэньня іх цаны. Ажыцьцяўляе захоўваньне і ўлік каштоўных папераў ды разьлікі па іх.

Кіраваньне

  • Сход. Правамоцны пры наяўнасьці ўдзельнікаў з больш як 50% акцыяў. Ухваляе пастановы простай большасьцю галасоў прысутных. Штогод абірае Раду і Рэвізійную камісію, вызначае памер заробкаў іх сябраў і каштарыс выдаткаў і ўкладаньняў. Штоквартал вызначае выплату дывідэндаў(en) акцыянэрам.
  • Рада. Налічвае 10 асобаў. Правамоцны пры ўдзеле больш як паловы сябраў. Ухваляе пастановы простай большасьцю галасоў прысутных. Зацьвярджае аўдытара, дэпазытара і ацэньвальніка. Заключае дамовы і наймае Ўправу. Ухваляе памеры камісійнай узнагароды і біржавых збораў.
  • Управа. Налічвае 5 асобаў. Правамоцная пры ўдзеле паловы сябраў. Ухваляе пастановы простай большасьцю галасоў прысутных. Вызначае памер заробкаў і расклад працы супрацоўнікаў.
  • Рэвізійная камісія. Штогод да сакавіка правярае леташнюю грашовую дзейнасьць біржы.

Умовы дамоваў

У дамове аб каштоўных паперах маюць згадвацца:

  • від дамовы;
  • поўнае найменьне ды месцазнаходжаньне пакупніка;
  • поўнае найменьне прадпрыемства-выдаўца, від, катэгорыя ды тып каштоўнай паперы;
  • абмежаваньні ў ажыцьцяўленьні дамовы ў выглядзе закладу каштоўных папераў або выкананьня прадаўцом статуту закрытага акцыянэрнага таварыства;
  • намінальны кошт каштоўнае паперы;
  • колькасьць каштоўных папераў;
  • цана адной каштоўнае паперы;
  • сума дамовы;
  • парадак разьлікаў.

Лістынг акцыяў

Паводле Правілаў лістынга каштоўных папераў на БВФБ, на сьнежань 2015 г. допуск да лістынга «А» 1-га (найвышэйшага) узроўню ажыцьцяўляўся пры адпаведнасьці прадпрыемства 7 умовам: 1) прынамсі 3-гадовы тэрмін дзейнасьці, 2) прынамсі 1000 акцыянэраў, 3) кошт чыстых актываў прынамсі 10 млн эўра; 4) валоданьне адной асобай ня больш як 75% простых імянных акцыяў; 5) адсутнасьць стратаў за папярэднія 2 гады; 6) штоквартальная (кожныя 3 месяцы) падача бухгальтарскага балянсу(en); 7) падача цягам 2 працоўных дзён ад часу ажыцьцяўленьня зьвестак аб зьмене выпуску акцыяў і арганізацыйнай будовы, набыцьці звыш 75% простых імянных акцыяў адной асобай. Допуск да лістынга «А» 2-га (сярэдняга) узроўню ажыцьцяўляўся пры адпаведнасьці прадпрыемства 6 умовам: 1) прынамсі гадавы тэрмін дзейнасьці; 2) прынамсі 500 акцыянэраў; 3) кошт чыстых актываў прынамсі 1 млн эўра; 4) адсутнасьць стратаў за папярэднія 2 гады; 5) штоквартальная падача бухгальтарскага балянсу; 6) падача цягам 2 працоўных дзён ад часу ажыцьцяўленьня зьвестак аб зьмене выпуску акцыяў і арганізацыйнай будовы. Пагатоў бухгальтарскі балянс меў падавацца: за папярэдні год — не пазьней за 15 красавіка, за 1-ы квартал (студзень—сакавік) — не пазьней за 31 траўня, за 2-і квартал (красавік—чэрвень) — не пазьней за 15 жніўня, за 3-і квартал (ліпень—верасень) — не пазьней за 15 лістапада.

На сьнежань 2015 году да лістынга «А» 1-га (найвышэйшага) узроўню меў допуск толькі Беларусбанк (з 6 сакавіка 2009 году). Да лістынга «А» 2-га (сярэдняга) узроўню мелі допуск 7 прадпрыемстваў: «Белзаавэтзабпрам» (з 27 сакавіка 2003 году), «Белсантэхмантаж № 1» (з 18 красавіка 1997 году), «Будтрэст № 3» (Салігорск, Менская вобласьць; з 16 траўня 1997 году), «Рамспэцбуд» (Мазыр, Гомельская вобласьць; з 30 верасьня 1999 году), «Сьвітанак» (Жодзін, Менская вобл.; з 5 студзеня 1995 году), «Сукно» (з 31 сакавіка 1994 году), «Спэцыялізаваная рамонтна-будаўнічая ўправа № 3» (Наваполацак, Віцебская вобласьць; з 15 сакавіка 1999 году).

Разьмяшчэньне аблігацыяў

Юрыдычным асобам дазваляецца выпускаць аблігацыі пры кошце чыстых актываў(en) у прынамсі 100 тыс. базавых велічыняў (100 тыс. рублёў×100 тыс.=10 млрд. руб.>$1158 тыс.) ды адсутнасьці стратаў ад збыту цягам 2 папярэдніх гадоў.

Мінуўшчына

Устаноўчая нарада біржы адбылася 23 сьнежня 1998 году. 29 сьнежня Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт пастановай № 1437 занёс адкрытае акцыянэрнае таварыства у Рэестар дзяржаўнай рэгістрацыі за № 23904. За 2008 год аб’ём дамоваў з акцыямі склаў 201 млрд рублёў ($93,5 млн). На 3 жніўня 2009 году на біржы гандлявалі акцыямі 157 беларускіх прадпрыемстваў. У 2010 годзе штодзень заключалася 10 дамоваў. З 1 студзеня 2011 году дазволілі перапродаж паёў акцыянэрных таварыстваў, што на 18 лютага павялічыла заключэньне дамоваў да 100 на дзень пры наяўнасьці каля 60 улічаных брокераў.

У 2014 годзе абсяг гандлю паямі прадпрыемстваў упаў да 479,739 млрд руб (2014; $46,757 млн). За 2015 год рынкавая капіталізацыя паёў прадпрыемстваў на БВФБ вырасла да 9104,427 млрд руб (2015; $497,809 млн).

У 2019 годзе абсяг гандлю на БВФБ упаў на 0,4% да 29,77 млрд рублёў ($14,253 млрд). Зь іх гандаль аблігацыямі скараціўся на 0,5% да 29 млрд рублёў ($13,884 млрд). Гандаль паямі больш як 4000 акцыянэрных таварыстваў вырас на 6,7% да 766,6 млн рублёў ($367,023 млн) і склаў менш за 3% рынку каштоўных папераў на БВФБ. Урад Беларусі валодаў 90% усіх паёў у абарачэньні. Рост гандлю паямі прадпрыемстваў стрымлівала пераважнае права іх набыцьця мясцовымі выканкамамі.

За 2021 год біржавы рынак каштоўных папераў скараціўся на амаль 40 % з 12,5 млрд рублёў (5,079 млрд даляраў) да 7,552 млрд рублёў (2,974 млрд даляраў). Сярэдняя сума ўгоды ўпала з 979,8 рублёў да 574,4 рублёў. Пры гэтым, агульны лік угодаў вырас на 3,41 % з 12 716 у 2020 годзе да 13 149 у 2021-м. Рынак аблігацыяў зьменшыўся на амаль 40 % да 7,5 млрд рублёў, хоць лік угодаў вырас на 5 % да 10 386 (82 % усіх угодаў). Рынак паёў прадпрыемстваў упаў на амаль 52 % да 51 млн рублёў (0,7 % біржавога рынку Беларусі) пры скарачэньні ліку ўгодаў на 3 % да 2763-х.

18 сакавіка 2022 году ўвялі штодзённы абмен беларускіх рублёў і кітайскіх юаняў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларуская Валютна-Фондавая Біржа КіраваньнеБеларуская Валютна-Фондавая Біржа Умовы дамоваўБеларуская Валютна-Фондавая Біржа Лістынг акцыяўБеларуская Валютна-Фондавая Біржа Разьмяшчэньне аблігацыяўБеларуская Валютна-Фондавая Біржа МінуўшчынаБеларуская Валютна-Фондавая Біржа КрыніцыБеларуская Валютна-Фондавая Біржа Вонкавыя спасылкіБеларуская Валютна-Фондавая БіржаМенскФондавая біржа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй ГрамыкаАнтонімы15 красавікаПастава на каленяхМэксыкаОй у лузі червона калинаУсебеларускі народны сходБірута (карціна Казімера Альхімовіча)Калі-югаРатушаПошукавая аптымізацыяУладаЧашніцкі раёнПукуБагіня Мілда (карціна Казімера Альхімовіча)Украінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаРасейцыЮдэнратКалінінградЦэнтральная СэрбіяВысокі РынакГалоўная старонкаПершая сусьветная вайнаАдам МіцкевічАлагоасПапаЛяндэсгаўптманАндрэй ДзенісюкДыскрэтная матэматыкаПершая віленская клясычная гімназіяНямецка-савецкая вайнаНаваградзкі паветAlekseevХлебЖывёлыЮрка ВіцьбічГаўдХартыя’97Яўген ЛецкаГрыгарыянскі каляндарЭтнічная тэрыторыя беларусаўМэдыяВікіПольскі дзяржаўны вандроўны тэатар БССРУладзімер ПуцінВікіцытатнік1988Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўГміна Вялікія ЭйсмантыЧарнобыльская катастрофаЭўрапейскі ЗьвязІльля СьвірыдзенкаНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыВушкіБэлькаТрыбадызмКаса (інструмэнт)ЯпоніяКлічаўскі раёнДрама (аповесьць)Ігар ІваноўЖаан КапдэвіляСколеРужанскі палац🡆 More