Беларускае Генэрал-Губэрнатарства

Беларускае генэрал-губэрнатарства, Віцебскае і Магілёўскае генэрал-губэрнатарства, Віцебскае генэрал-губэрнатарства — генэрал-губэрнатарства ў складзе Расейскай імпэрыі.

Віцебскае генэрал-губэрнатарства ўтворанае ў 1801 пасьля падзелу Беларускай губэрні на дзьве і ўлучала Магілёўскую і Віцебскую губэрні. Цэнтар — Віцебск. З 27 лютага 1802 року афіцыйна завецца «Віцебскае і Магілёўскае генэрал-губэрнатарства».

У 1823 року генэрал-губэрнатарства рэарганізаванае, у ягоны склад улучаныя чатыры губэрні — Віцебская, Магілёўская, Смаленская і Калуская. Генэрал-губэрнатарства атрымала назву «Віцебскае, Смаленскае і Магілёўскае» з цэнтрам у Віцебску. 8 студзеня 1831 са складу генэрал-губэрнатарства вылучаная Калуская губэрня і ўлучаная Менская. У сувязі з паўстаньнем у Менскай губэрні 8 красавіка 1831 прызначаны ваенны губэрнатар, і генэрал-губэрнатарства да ліквідацыі ў 1856 улучала 3 губэрні: Віцебскую, Магілёўскую і Менскую.

Генэрал-губэрнатары

  • 1801 — студзень 1803 Аляксандар Рымскі-Корсакаў
  • 1803—1806 Іван Міхельсон
  • 1806—1811 вакансыя
  • 1811—1822 Аляксандар Вюртэмберскі
  • 1823 — 10 траўня 1836 Мікалай Хаванскі
  • 10 траўня 1836—1845 Пётар Д’якаў
  • 1845-29 траўня 1853 Андрэй Галіцын
  • 2 чэрвеня 1853—1855 Павал Ігнацьеў
  • 1855 — 17 лютага 1856 Міхаіл Урусаў

Пскоўскія і магілёўскія генэрал-губэрнатары

У пэрыяд ад далучэньня ўсходняй Беларусі да Расейскай імпэрыі ў 1772 року (пасьля першага падзела Рэчы Паспалітай) да ўтварэньня Беларускай губэрні на прыкладна той самай тэрыторыі (Магілёўская і Пскоўская губэрні) існавала Пскоўскае і Магілёўскае намесьніцтва на чале з:

  • 1773 — люты 1782 Захар Чарнышоў
  • 1782—1796 Пётар Пасэк

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларускае Генэрал-Губэрнатарства Генэрал-губэрнатарыБеларускае Генэрал-Губэрнатарства Крыніцы і заўвагіБеларускае Генэрал-Губэрнатарства Вонкавыя спасылкіБеларускае Генэрал-ГубэрнатарстваГенэрал-губэрнатарстваРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жалейка (зборнік)ДаўгаВадзім СаранчукоўОрдэн япіскапа ПлятонаСьляпун букавінскіПагоня (песьня)Таварыства філярэтаўЯсмантЗоя КоўшВікісховішчаКойданаўЭлектронная поштаРасейская моваМерулаКадзіла сармацкаеВількамірскі паветЖыве Беларусь!ЛёвэнПэрфэкт-10Леанід ГалубовічЭквадорБярэзаньЛявон ВольскіГалаўны мозагПадвойнае пранікненьнеПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіБітаўтМіністэрства фінансаў ЗШАТаджыцкая моваЧэрвеньГукСурвэткаМедзьБуценьВялікабрытаніяЯлоўка1589VirusTotalПінскВісконсінЗакон (права)Сельская гаспадарка БеларусіСакавікАнатоль ІвашчанкаВенанцы БутрымУ краіне райскай птушкіМіжнародны стандартны кніжны нумарРэформа беларускага правапісу 1933 годуКунілінгусГраматычнае значэньнеМараторыйСтрахаваньнеМаксім ТанкСэксШпакВугорская моваАкторСонечная энэргіяВіктар МарціновічРадыё ВызваленьнеСусьветная служба Бі-Бі-СіПагоняЦэглаМарат КазейКірыл РадзівонаўМенскДзеяслоў (часопіс)КрамаВасіль Ігнаценка🡆 More