Беларусцы

Белару́сцы — назва рознаэтнічнага насельніцтва Белай Русі (найперш жыхароў Полацкага, Віцебскага, Амсьціслаўскага і часткова Менскага ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага, а таксама Смаленшчыны і Севершчыны), якая ўжывалася ў афіцыйных дакумэнтах Маскоўскай дзяржавы ў XVII—XVIII стагодзьдзях.

У XIX стагодзьдзі так называлі ўжо толькі беларусаў, і сама назва трансфармавалася ў этнонім «беларусы».

У запісах маскоўскіх вайсковых пісараў XVII стагодзьдзя назва «беларусцы» ўжывалася дзеля азначэньня праваслаўнага вызнаньня тых палонных ліцьвінаў і ўкраінцаў, якія былі праваслаўнымі (у адрозьненьне ад ліцьвінаў-каталікоў).

Беларускі арэал

Гістарычныя сьведчаньні пра «беларусцаў» на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў (па-за азначаным у Беларускай энцыкляпэдыі арэалам): «…в роспросе Васька [Степанов] сказался: родом литвин белорусец Шменского повету Лебедева торшку» (1627 год), «Войтешка Михайлов, родом он белорусец Литцково повету», «белорусец Миколай Подолетцкий, а в роспросе сказался: Ошманского повету шляхетцкой сын» (абодва 1636 год).

На падставе таго, што палонныя шляхцічы-ліцьвіны называлі сябе толькі «ліцьвінамі», напрыклад, «литвин Корнейко Круковский, уроженец Оршанского повету, шляхтич белоруские веры»), гісторык Алег Латышонак прыйшоў да наступнай высновы: «Сьвядомае ўжываньне назвы „беларусец“ непісьменнымі сялянамі і прадстаўнікамі гарадзкога плебсу ў сытуацыі, калі гэтае найменьне невядома шляхце, я лічу немагчымым. Выснова з гэтага можа быць толькі адна: слова „беларусец“ ува ўсіх выпадках уклалі ў вусны прышэльцаў маскоўскія чыноўнікі».

Разам з тым, раней публікаваліся некалькі азначэньняў шляхцічаў як «беларусцаў» у маскоўскіх дакумэнтах: «поляк… Ондрей Станислав в роспросе сказал, что он родом белорусец, шляхтич Полоцкого повету… князь… Глинский», «литвин Александр [Олехновский] в роспросе сказался родом белорусец, Полоцкого повету, шляхтич; отец его был шляхтич же, испомещен был под Вильной в Ошмянском повете, и отец де его то имение свое продал, а в то место имение купил в Полоцком повете», «белорусец Ондрюшка Кукшин сказал: шляхтич он Оршанского повету» (усе 1632 году), «…литвин — белорусец Степан Голынский <…> в роспросе сказал: Мстиславского повету, белорусец, шляхтич» (1633 год).

Гісторык Мікалай Аглобін(ru) у сваёй публікацыі «Бунт томской „литвы“ в 1634 г.» (1894 год) адзначаў, што паводле гістарычных крыніцаў, сярод высланых у 1633 годзе ў Томск «літоўскіх людзей» у колькасьці 150 асобаў, якія галоўным парадкам паходзілі з Амсьціслаўскага, Крычаўскага, Аршанскага, Магілёўскага, Прапойскага ды іншых «беларускіх» паветаў, толькі адзін чалавек назваў сябе «беларусцам».

У інвэнтары Дынабурскага староства 1765 году (паводле публікацыі 1903 году) жыхары вёсак Obrab Krywanow і Obrąb Lipiniszki азначаюцца як Białorusci: Chodzko Maraszko, Iwan Nowiczunek, Iwan Rymko, Hryszko Polak, Isak Zaiec, Iwan Zayczonek, Janko Poskrebko, Sierhiey Owczynnik, Fiedor Jorsz, Achrem Dobyczen, Hryszko Zarionek <...> Jakub Swok, Leon Malinowski, Piotr Garbunowski, Fiedor Kirol, Karnisz Ciereszonek, Kirylko Kopacz, Mikuła Saprunow.

Бытаваньне назвы «беларусцы» адзначалася яшчэ ў XIX стагодзьдзі:

  • У 1827 годзе расейскі навуковец Пётар Кёпэн(ru) азначаў нашчадкаў крывічоў як «літоўска-рускіх» (рас. Литовско-Русских), «ліцьвіна-русаў» (рас. Литвино-Руссов) і «беларусцаў» (рас. Белорусцев).
  • У 1836 годзе расейскі гісторык Міхаіл Пагодзін(ru) пісаў пра Ўкраіну: «Прыйшлі жа туды яшчэ пазьней літоўцы або беларусцы, з Гедзімінам, і ўвялі ў пісьмовы ўжытак сваю мову».
  • У 1873 годзе ўкраінскі лексыкограф і этнограф Міхайла Леўчанка(uk) падаў у сваім слоўніку «народныя ўкраінскія назвы»: для Беларусі — «Литва», для беларуса — «литвак, литвин, білорусець».

Украінскі арэал

Мовазнаўца Аляксандра Патэбня(ru) на падставе аналізу дакумэнтаў 1620-х гадоў прыйшоў да высновы, што тэрмінам «беларусцы» азначаліся таксама жыхары сучаснай Украіны: «…родина де ее в Белой Руси в Хвастове; отец и мать были белорусцы, православные христианские веры», «…свели де ево в Киевский повет, жил у белорусца», «белорусцы: Михайло Иванов сын Гулянский, руское имя Анисим, сказал: родина де его в Острожском повете <…> Ондрей Ларивонов сын Шкундеков, руское имя Перфирей, сказал: родина де его под Вишневцом», «…свели в Киев, жил у белорусца», «белорусцы: <…> Федор Мартынов сын мелник, а русское имя тож, сказал: родом де из-подо Лвова зо Злочева» (усе 1623—1624 гады).

Гісторык Барыс Флора(uk) зазначае, што з дапамогай раней неапублікаваных архіўных матэрыялаў колькасьць такіх прыкладаў значна павялічваецца. Найбольш красамоўныя зь іх тыя, у якіх Кіеў вызначаецца як места, дзе жывуць «беларусцы»: «а в Киеве, де, только у белорусцов служба в Печерском монастыре», «а веры де, крестьянские в Киеве и по иным городом, где живут белорусцы, ещо не отымают». Таксама ён зьвяртае ўвагу на паведамленьне маскоўскага ганца пра сытуацыю, што склалася ў Рэчы Паспалітай за часамі казацка-сялянскай вайны (ліпень 1649 году), дзе «беларусцамі» называюцца ў тым ліку жыхары зямель Украіны, што апынуліся пад уладай казакоў: «А белорусцы, де, государь, всякие черные люди всех городов и уездов, которые за казаками, стоят против поляков с казаки заодно, а которые, де, государь, белорусцы в литовских городех поветныи люди, и те, де, неволею слушают Литвы».

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларусцы Беларускі арэалБеларусцы Украінскі арэалБеларусцы ЗаўвагіБеларусцы КрыніцыБеларусцы ЛітаратураБеларусцы Вонкавыя спасылкіБеларусцыАмсьціслаўскае ваяводзтваБеларусыБелая РусьВялікае Княства ЛітоўскаеВіцебскае ваяводзтваМаскоўская дзяржаваМенскае ваяводзтваНасельніцтваПолацкае ваяводзтваСевершчынаСмаленскае ваяводзтва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Курдзкая моваАборОда салаўюДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)БлогІталіяВыказьнікПорнасайтБобраМішэль ВайлдМенская вобласьцьСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЦарства (біялёгія)ПагоняБудынакВершаваны памерЧалавекПарнаграфія ў ЗШАКові (рэжысэр)Парнаграфія ў Вугоршчыне24 красавікаБеларуская мова@Фрыдрых ШылерУсевалад ІгнатоўскіПрыпяцьНаваполацакЯн ЗбажынаАляксандар МарозМэдыяВікіПадвойнае пранікненьнеБраніслаў Тарашкевіч1589КонаНацыяналізацыяБеларуская Народная РэспублікаMelbetМухаедыПарнаграфія ў ЧэхііТэмпэратураАлесь РазанаўБеларусы ў ПольшчыЛеанід ДайнекаМаксім ГарэцкіРужанецМужчына зьверхуНямецкая моваЯн СерадаТураўАнтон ЛуцкевічПесьня пра зубраСпадчына (верш)ТэхналёгіяВіды сувязі словаўДэйвід ЎудардПаўстаньне 1794 годуКруглянскі мостВасіль БыкаўПошукавая сыстэмаВячаслаў АдамчыкСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГеакэшынгZuzana (зброя)Кірыл КоктышМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніАдам МіцкевічБеларуская літаратураТрыбуна працыЧасьціна мовы🡆 More