Барская Канфэдэрацыя

Барская канфэдэрацыя (1768—1772) — вайскова-палітычнае аб’яднаньне шляхты, магнатаў і дзеячоў царквы Рэчы Паспалітай дзеля змаганьня за ўнутраную і замежную незалежнасьць краіны, супраць уплыву Расеі на каралеўскі ўрад, а таксама дзеля захаваньня шляхецкіх вольнасьцяў, утворнае 28 лютага 1768 году ў мястэчку Бары на Падольлі.

Барская Канфэдэрацыя
Казімер Пуласкі пад Чэнстаховай. Карціна Юзэфа Хэлмонскага, 1875. Нацыянальны музэй, Варшава, Польшча
Барская Канфэдэрацыя
Раёны дзеяў канфэдэрацыі

Перадумовы

У 1764 годзе каралём і вялікім князем стаў былы фаварыт Кацярыны II Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які быў прыхільнікам рэформаў і моцнай улады. Суседнія дзяржавы — Расея і Прусія — былі незадаволеныя такой палітыкай і сталі падтрымліваць супраціўнікаў караля, якія ядналіся ў канфэдэрацыі і з зброяй у руках выступалі супраць цэнтральнай улады. Адначасна супраціўнікі Расеі аб’ядналіся ў Барскую канфэдэрацыю, якая выступала за незалежнасьць дзяржавы.

Ваенныя дзеяньні

Як адказ на такія падзеі Расея ўвяла на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага войскі. У 1768 годзе яны занялі Нясьвіж і Слуцак.

Найбольшага размаху рух канфэдэратаў дасягнуў у 1770—1771 гадох. Змаганьне супраць расейскіх войскаў і прыхільнікаў Панятоўскага ахапіла Амсьціслаўскае, Берасьцейскае, Полацкае ваяводзтвы, Ашмянскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі паветы, ваколіцы Гомля і іншыя землі Вялікага Княства Літоўскага. Расейскія ўлады афіцыйна прызналі, што канфэдэратаў падтрымлівае мясцовае насельніцтва.

На бок канфэдэратаў перайшоў Міхал Казімер Агінскі, які разграміў расейцаў пад мястэчкам Безьдзежам. Аднак неўзабаве яго трохтысячны аддзел пацярпеў паразу пад Сталовічамі ад Суворава. Расея і Прусія ўжо вялі перамовы аб падзеле Рэчы Паспалітай, пазьней да іх далучылася Аўстрыя.

Падзел Рэчы Паспалітай

5 жніўня 1772 году гэтыя дзяржавы падпісалі ў Санкт-Пецярбургу канвэнцыю, згодна зь якой пад уладу расейскага стальцу пераходзілі Інфлянцкае і Амсьціслаўскае ваяводзтвы, амаль усё Віцебскае, разьмешчаная на правым беразе Дзьвіны частка Полацкага, а таксама ўсходнія землі Менскага ваяводзтва з гарадамі Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем. Прусія атрымала паўночна-заходнюю частку Польшчы і частка Заходняй Украіны зь Львовам перайшла пад кантроль Аўстрыі.

Крыніцы

Літаратура

  • Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
  • Арлоў У. Імёны свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабоды, 2007. — 576 с.: Іл. (14 с.)
  • Емельянчык Ул. Стварэнне Барскай канфедэрацыі // Гісторыя Беларусі ў 6 тт. Том 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай. — Менск, 2007. — C. 220—221.
  • Орлов В., Саганович Г. Десять веков белорусской истории (862—1918): События. Даты. Иллюстрации. — Вильня: Наша Будучыня, 2001. — 223 с.: Илл. (152—153 с.)

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Барская Канфэдэрацыя ПерадумовыБарская Канфэдэрацыя Ваенныя дзеяньніБарская Канфэдэрацыя Падзел Рэчы ПаспалітайБарская Канфэдэрацыя КрыніцыБарская Канфэдэрацыя ЛітаратураБарская Канфэдэрацыя Вонкавыя спасылкіБарская КанфэдэрацыяБар (Віньніцкая вобласьць)МагнатПадольлеРасейская імпэрыяРэч ПаспалітаяШляхецкія вольнасьціШляхта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)КрэдытВоршаКунілінгусЛютАстравецМарына ВасілеўскаяПэрфэкт-10Партыя аматараў піваЛезьбіянстваКлёд МанэВартавыя ісламскай рэвалюцыіАскеменЛеанід ГалубовічБірэйкаСтаражытны РымУкраінаСябарПавал КалечыцДжавагарлал НэруАлесь БадакСонечная энэргіяПадатакКаскадныя табліцы стыляўЛюцыян ЖалігоўскіКінэматографПарнаграфія ў ЗШАГедбудСэксДзед ТалашАляксандар ЦішкевічЧэрвеньСлавамір АдамовічАльгерд БахарэвічБеларускія немцыХартыя’97Крысталь Бойд17 красавікаДэміюргДжынсавая рэвалюцыяБанкруцтваАляксандар ЛукашэнкаВетразьСьляпун букавінскіУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЦэнтральная РУУС (Менск)СысуныX (сацыяльная сетка)ЛетуваМіжнародны стандартны кніжны нумарКірыл РадзівонаўЯнка СіпакоўLovemicОрдэн япіскапа ПлятонаБДСМБярозаўкаПарнаграфія ў ІталііАкторы парнафільмаўМузыка14 красавікаСадаводчае таварыстваМастацкая літаратураГедзімінавічыУрадАвантуры майго жыцьцяКлеапатраЛідзкі замакПагоняБярэзаньЗ воўчым білетамВілаАмпэрсандQR-код🡆 More