Бабуліна Крынка: малочнае прадпрыемства Беларусі

30°22′42″ у. д. / 53.86556° пн. ш.

30.37833° у. д. / 53.86556; 30.37833

«Бабуліна крынка» — малочнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1979 годзе ў якасьці «Магілёўскага малочнага камбінату».

«Бабуліна крынка»
Выява лягатыпу
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1979 (45 гадоў таму)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Магілёў
Адрас Кастрычніцкі раён, вул. Паўлава, д. 3
Ключавыя фігуры Скітаў Генадзь (генэральны дырэктар), Арцём Зубель (намесьнік у камэрцыі)
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя ёгурт, кефір, малако, марозіва, масла, масьлянка, пражанка, сьмятана, сыр і тварог
Абарачэньне Бабуліна Крынка: Вырабы, Мінуўшчына, Крыніцы460 млрд. рублёў (2010; 153,6 млн. $)
Чысты прыбытак Бабуліна Крынка: Вырабы, Мінуўшчына, Крыніцы31,4 млрд руб (2010; 10,5 млн $)
Лік супрацоўнікаў 2200 (2012)

На 2022 год выпускала вырабы пад 4-ма ўласнымі таварнымі знакамі: «Бабуліна крынка», «Вясёлыя ўнучаняты», «Сьвежыя навіны» і «Эка Грэка». Пераважна выраблялі вяршкі і ёгурт, кефір і малако, малочную сыроватку і малочныя кактэйлі, марозіва і масла, масьлянку і пражанку, сьмятану і сухое малако, сыр і тварог, тварожную масу і тварожныя сыркі.

Вырабы

На 2022 год «Бабуліна крынка» вырабляла:

  • стэрэлізаванае, топленае і ўльтрапастэрызаванае малако тлустасьцю ад 1,5 да 3,8 %, у тым ліку для немаўлятаў і ўзбагачанае інулінам, кальцам і вітамінам Д3;
  • абястлушчаныя і пастэрызаваныя малочную сыроватку і масьлянку;
  • малочныя кактэйлі тлустасьцю 0,5 % з ванілінам, трускаўкамі і шакалядам;
  • пастэрызаваныя і стэрылізаваныя вяршкі тлустасьцю 10 %;
  • кефір ад абястлушчанага і тлустасьцю ад 1,5 % да 3,6 %, у тым ліку ўзбагачаны біфідабактэрыямі і з кропам;
  • пражанку тлустасьцю 3 %;
  • тварог ад абястлушчанага і тлустасьцю ад 1-го да 10 %, у тым ліку зярнёны і зь вяршкамі ды ягадамі;
  • тварожную масу тлустасьцю 4,5 % з курагой, разынкамі і чарнасьлівам;
  • глазураваныя тварожныя сыркі тлустасьцю ад 23-х да 26 %, у тым ліку з ванілінам, згушчаным малаком, какавай, какосавай габлюшкай, макам і мармэлядам;
  • сьмятану тлустасьцю ад 15 да 26 %;
  • салодка-несалёнае масла тлустасьцю ад 62,5 да 84 %, у тым ліку шакаляднае;
  • ёгурты тлустасьцю ад 1-го да 7 %, у тым ліку ванілінам і ягадамі, а таксама з павышаным утрыманьнем бялку і грэцкія;
  • марозіва плямбір тлустасьцю 15 % у вафельных кубках, на палачцы і ў пакетах, у тым ліку з ванілінам, какавай і крэм-бруле;
  • абястлушчанае і цэльнае (26 % тлустасьці) сухое малако, а таксама сухую малочную сыроватку тлустасьцю 1,5 %;
  • вострыя і вэнджаныя, мяккія і паўцьвёрдыя, плаўленыя і сычужныя сыры тлустасьцю ад 20 да 50 % у сухім рэчыве, у тым ліку мацарэла і пармэзан, з водарам топленага малака ды валоскага гарэха, а таксама салодкі і з грыбамі.

Мінуўшчына

У 1979 року ў эксплюатацыю быў уведзены Магілёўскі малочны камбінат. 28 верасьня 1995 году Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт ухваліў Рашэньне № 15-6 аб пераўтварэньні прадпрыемства ў адкрытае акцыянэрнае таварыства ў працэсе прыватызацыі. 14 сакавіка 2006 року рашэньнем Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту ААТ «Магілёўскі малочны камбінат» быў перарэгістраваны ў ААТ «Бабулін гладыш» і зарэгістраваны ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У 2001 року ў склад прадпрыемства ўвайшлі ААТ «Круглянскі масларобчы завод» і ААТ «Краснапольскі завод замяняльнікаў цэласнага малака». У красавіку 2005-га былі далучаныя ААТ «Кіраўскі масларобчы завод», ААТ «Бялыніцкі сыраробчы завод» і ААТ «Дрыбінскі масларобчы завод», а ў сьнежні 2005 року — ААТ «Крычаўскі масларобчы завод». Урэшце, у канцы 2006 року ў склад «Бабулінага гладышу» ўвайшло ААТ «Касьцюковіцкі малочны завод». У выніку кампанія зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам малочнай прадукцыі ў Беларусі. На сьнежань 2011 г. прадпрыемства мела 2200 работнікаў.

На 2011 год выраблялі болей за 250 відаў малочнай прадукцыі, якую пастаўлялі на рынкі Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы, Нямеччыны, Францыі, Эгіпту, Пакістану і Філіпінаў. 7 сьнежня 2012 году Агульны сход акцыянэраў ААТ «Бабулін гладыш» ухваліў Рашэньне аб утварэньні холдынгу. 13 сьнежня 2012 году Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Магілёва ўлічыла гэтае рашэньне. У склад холдынгу на правах філіяў увайшлі 14 малаказаводаў: Амсьціслаўскі, Асіпавіцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Дрыбінскі, Качэрыцкі, Касьцюковіцкі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Крычаўскі і Прапойскі, а таксама 2 вытворчыя цэхі ў Бялынічах (сыры) і Чавусах. Вытворчая магутнасьць прадпрыемства склала 3000 тонаў малака за содні. Сыравінная зона прадпрыемства ахапіла 18 з 21-га раёну Магілёўскай вобласьці.

На 2022 год сваю дзейнасьць спынілі 4 заводы прадпрыемства: Касьцюковіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі і Крычаўскі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бабуліна Крынка ВырабыБабуліна Крынка МінуўшчынаБабуліна Крынка КрыніцыБабуліна Крынка Вонкавыя спасылкіБабуліна КрынкаГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МэтэароідСьпіс гарадоў БеларусіІльля РашчэняЛезьбіянстваВікікрыніцыБел-чырвона-белы сьцягПорнасайтДразды (гурт)Прыдатак (мовазнаўства)ДыфірамбБірута (імя)Савушкін прадуктМагілёўНаркотык1951Францішак СкарынаСіянізмКаханьне без пранікненьняПарнаграфія ў БеларусіВасіль ЖуковічВэб-старонкаБеларускі студэнт (1923)УкраінаСурвэткаТроіца (гурт)Заходняя БеларусьHTTPSЯнка КупалаСтаніслаў Булак-БалаховічДзед ТалашНядзеляІгуменПолымя (часопіс)МольПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўПершая ПрачыстаяДабрабыт (банк)Ала (мужчынскае імя)Лекі-адпаведнікіКарлес ПудждэмонЛірыкаПорнгабТутэйшыя (п’еса)КарыстальнікБеларуская Народная РэспублікаІндаэўрапейскія мовыБраніслаў ТарашкевічМаладэчнаМікола ПапекаСьцяг БеларусіМікола КупрэеўТарас ШаўчэнкаМасковія (назва)Пошукавая аптымізацыяСтарое места (Ерусалім)ТрыбадызмЦыбуля (расьліна)ВайшнорыяПрыназоўнікСусьветнае павуціньнеВэнэра (міталёгія)СтатусбанкЮрась СьвіркаЛёнданБаер ЛевэркузэнПацукISO 3166Сельская газэтаШвэрынскі замакДзеяслоў1497🡆 More