Бабруйская Езуіцкая Рэзыдэнцыя

Бабру́йская езуі́цкая рэзыдэнцыя — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ордэна езуітаў у горадзе Бабруйску у 1630—1773 гг.

Гісторыя

Напачатку XVII ст. пачалася місіянэрскую дзейнасьць па прапагандзе каталіцтва ў Бабруйску. Гэта стала магчыма дзякуючы прыязнаму стаўленьню тагачаснага старасты Бабруйскага Пятра Трызны ды яго жонкі Ганны з Масальскіх, якія запісалі манахам- езуітам Нясьвіскага езуіцкага калегіюму 2500 злотых і вёску Кісялевічы на ўтрыманьне Бабруйскай езуіцкай місіі. З 1630 Бабруйская езуіцкая місія ператворана ў Бабруйскую езуіцкую рэзыдэнцыю. Бабруйскі староста Пётра Трызна таксама перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыньня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску й перадаў 7 500 флярэнаў, атрыманых пад заклад маёнтку Кісялевічы. У 1638 нашчадкі Пётры Трызны аддалі езуітам вёску Дваранінавічы з уніяцкай царквой, пабудавалі касьцёлы ў вёсках Гарбацэвічы й Шацілавічы, якія ў 1634 падараваў ордэна шляхціц Пятро Суляціцкі, што надало езуітам магчымасьць адкрыць тут місіянэрскія пункты. У часе вайны 1648—1651 рэзыдэнцыя прыйшла ў заняпад. У 1681 была адноўленая дзейнасьць ейных школаў. Падчас Паўночнае вайны 1700—1733 яна неаднаразова спыняла сваю дзейнасьць. Ад 1720 пры рэзыдэнцыі быў прытулак для зьбяднелае шляхты. Рэзыдэнцыя была зачыненая ў 1773 у сувязі з скасаваньнем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай.

Сьпіс супэрыёраў (кіраўнікоў) Бабруйскай езуіцкай рэзыдэнцыі

  • 1631—1633 св. Андрэй Баболя
  • 1633—1637 а. Марцін Рыдзэўскі
  • 1645—1648 а. Станіслаў Астражанскі
  • 1648—1651 а. Ян Шылпа
  • 1652—1653 а. Марцыян Валінскі
  • 1653—1654 а. Самуэль Маркевіч
  • 1654—1655 а. Павел Ідзькоўскі
  • 1658—1660 а. Марцыян Валінскі
  • 1660—1661 а. Бартламей Ажароўскі
  • 1682 а. Пётра Лукашэвіч
  • 1682—1687 а. Мікалай Мрачкоўскі
  • 1687—1690 а. Станіслаў Семірадзкі
  • 1690—1694 а. Мікалай Мрачкоўскі
  • 1694—1697 а. Юры Падолец
  • 1697—1700 а. Аляксандар Пшаноўскі
  • 1700—1703 а. Казімір Багдановіч
  • 1703—1706 а. Міхал Броніш
  • 1706—1709 а. Кіпрыян Куноўскі
  • 1709—1712 а. Міхал Куковіч
  • 1712—1717 а. Ежы Саковіч
  • 1717—1718 а. Ян Скірмунт
  • 1718—1727 а. Ян Дабжыцкі
  • 1727—1729 а. Антоні Дзерналовіч
  • 1729—1730 а. Караль Ажэшка
  • 1730—1734 а. Юзаф Скажынскі
  • 1734—1737 а. Валеры Крынскі
  • 1737—1742 а. Міхал Шырма
  • 1742—1747 а. Ігнацы Іздэбскі
  • 1747—1757 а. Аляксандар Быкоўскі
  • 1757—1759 а. Францішак Білевіч
  • 1759—1765 а. Аляксандар Асяевіч
  • 1765—1768 а. Міхал Крашэўскі
  • 1768—1771 а. Якуб Галэмбеўскі
  • 1771—1773 а. Ян Шантыр Спіс складзены на аснове зьвестак «Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564—1995»

Крыніцы

Літаратура

  • Блінова, Т. Б. Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя / Т. Б. Блінова // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993. — С. 255.
  • Bobrujsk // Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564—1995. — Kraków, 1996. — S. 474.
  • Маслюкоў, Т. В. Пытанні храналогіі касцёла на Ніжняй Бярэзіне / Т. В. Маслюкоў // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы II гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Уклад. Т. В. Маслюкоў, В. А. Раманцоў. — Светлагорск, 2011. — С. 38—49.
  • Хоміч, А. М. Усталяванне і распаўсюджанне каталіцкай канфесіі на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна (XVII — пачатак ХХ ст.ст.) / А. М. Хоміч // Гомельшчына: старонкі мінулага. — Гомель, 1996. — С. 31—35.
  • Петухов, А. В. Конфессиональная ситуация в местечке Паричи и окрестностях в первой половине XIX века / А. В. Петухов // Творчество молодых, 2008: сборник научных работ студентов и аспирантов (25 мая 2008 г., г. Гомель) : в 2 ч. Ч.2. — УО «ГГУ им. Ф.Скорины», 2008. — С. 59.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Бабруйская Езуіцкая Рэзыдэнцыя ГісторыяБабруйская Езуіцкая Рэзыдэнцыя Сьпіс супэрыёраў (кіраўнікоў) Бабруйскай езуіцкай рэзыдэнцыіБабруйская Езуіцкая Рэзыдэнцыя КрыніцыБабруйская Езуіцкая Рэзыдэнцыя ЛітаратураБабруйская Езуіцкая Рэзыдэнцыя Вонкавыя спасылкіБабруйская Езуіцкая РэзыдэнцыяБабруйскЕзуіты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладэ ДзівацЧыгункаРэжым ЛукашэнкіІгуменЧалавекМаксім ГарэцкіЮр’яАладкіРасейцыЭдзі АгняцьветГішпанская моваНагуевічыРоварКанстанцін ДрапезаМэтэароідВэб-сайтРодная моваМаніторПіт ПаўлаўКарусь КаганецКатэдра Парыскай Божай МаціРоднае слова (часопіс)Леў СапегаЛусаільСямейства (біялёгія)Аляксей ДудараўБугарГрыгарыянскі каляндар1632Бел-чырвона-белы сьцягМольЦэнтральная СэрбіяУладзімер Арлоў (гісторык)Аляксандра і КанстанцінІсламская дзяржаваХуткасьць сьвятлаЗаходняя БеларусьГорадняКампутар.mqАлег СалтукПавал КалечыцАндрэй Мукавозчык.uzСіяньСаматэвічыКалоднаеСкладаныя словыЮрась ШамецькаМіхаіл МураўёўПамяць (энцыкляпэдычнае выданьне)БундэсьлігаРасейская моваЛюдміла РублеўскаяАбуд1877Геаграфічныя каардынатыГраматычнае значэньнеЧорны сьпіс ЭўразьвязуГабрэіЛеа ЛексісАпавядальны сказНовы СадНекамэрцыйная арганізацыяБеларуская вайсковая камісіяГайТутэйшыя (п’еса)Ірына Ханунік-РамбальскаяСьвяты Сава🡆 More