Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе (па-малдаўску: Unitatea teritorială autonomă cu statut juridic special Transnistria, па-ўкраінску: Автономне територіальне утворення з особливим правовим статусом Придністров'я, па-расейску: Автономное территориальное образование с особым правовым статусом Приднестровье) — фармальна існая ў сыстэме адміністрацыйнага дзяленьня Малдовы аўтаномная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, разьмешчаная ўздоўж усходняга берага ракі Днестр на частцы тэрыторыі, кантраляванай непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай.
Была заснаваная законам № 173 ад 22 ліпеня 2005 году «Аб асноўных палажэньнях асаблівага прававога статусу населеных пунктаў левабярэжжа Днястра (Прыднястроўя)» .
Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе | |
па-малдаўску: Unitatea teritorială autonomă cu statut juridic special Transnistria па-ўкраінску: Автономне територіальне утворення з особливим правовим статусом Придністров'я па-расейску: Автономное территориальное образование с особым правовым статусом Приднестровье | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Малдова |
Статус | аўтаномная тэрытарыяльная адзінка Малдовы[d] |
Найбольшы горад | Тыраспаль |
Мовы ва ўжытку | малдаўская, украінская, расейская |
Нацыянальны склад | малдаване, украінцы, расейцы і іншыя |
Канфэсійны склад | праваслаўе |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | MD-SN |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Тэрыторыі, якія аспрэчваюцца ПМР, але знаходзяцца пад кантролем малдаўскіх уладаў, у гэтае азначэньне не ўключаюцца, яны належаць да Дубасарскага, Каўшанскага і Новааненскага раёнаў Малдовы. Таксама са складу ўтварэньня выключаны муніцыпій Бэндэры, але ўваходзіць муніцыпій Тыраспаль.
Паводле Закону аб адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сыстэме Рэспублікі Малдова 2001 году (дадатак 5) у склад адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак левабярэжжа Днястра, якім могуць быць нададзены асаблівыя формы і ўмовы аўтаноміі, уваходзяць 147 населеных пунктаў. У тым ліку: 1 муніцыпій (Тыраспаль), 9 гарадоў, 2 населеныя пункты, якія ўваходзяць у склад гарадоў, 69 сёлаў і камун, у склад якіх уваходзяць 135 населеных пунктаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.