Аўгуст Шчавінскі: удзельнік паўстаньня 1863—1864 рокаў

Аўгуст Шчавінскі (1843, Бельскі павет, Падляская губэрня, Царства Польскае, Расейская імпэрыя — ?) — паўстанец 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Са шляхты, землеўласьнік каталіцкага веравызнаньня. За знаходжаньне ў «мяцежніцкай хеўры Рагінскага», удзел у ёй у дзьвюх справах супраць расейскіх войскаў ды рабаваньне з казначэйства ў павятовым горадзе Пружаны Гарадзенскай губэрні грошаў 11 тысячаў рублёў, рабаваньне пошты і акрамя таго за бытнасьць мяцежніцкім арганізатарам, за зьбіраньне людзей у хеўры і дастаўленьне ў іх зброі, адзежы і за іншыя злачынствы па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага пазбаўлены ўсіх правоў стану ды сасланы ў Сыбір на пасяленьне. Быў уселены ў Енісейскай акрузе, Енісейскай губэрні. Па высачэйшым загадзе ад 11 жніўня 1866 г. пачаў лічыцца сасланым на жыхарства. Неўзабаве быў «прыкмечаны ў дзёрзкіх размовах супраць начальства і ўраду, ды буянстве і супраціўленьні мясцоваму сельскаму ўпраўленьню». Па распараджэньні старшынствуючага ў Сэнаце Галоўнага Ўпраўленьня Ўсходняй Сыбіры ў 1866 г. быў прызначаны да ссылкі ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены 11 жніўня 1867 г. і 16 жніўня 1867 г. ўселены ў 1-ы Скараўльскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі. Згодна «Артыкульнага сьпісу» «росту сярэдняга, валасы сьветла-русыя, вочы блакітныя, кантужаны ў правую нагу». Неўзабаве быў пераведзены ў Амгінскую слабаду. 5 лютага 1869 году з Амгінскай слабады падаў Якуцкаму акруговаму спраўніку дакладную пісульку ў якой пісаў: «З часу прыбыцьця майго ў Якуцкую вобласьць, гэта значыць з верасьня месяца 1867 г. я не атрымліваю з дому ад крэўных аніякай дапамогі, працаю рук сваіх немагчыма зарабіць надзённы хлеб, у мінулым годзе я хоць і сеяў хлеб, але ураджай быў такі дрэнны, што на цяперашні час я ужо не маю хлеба, а таму асьмельваюся пакорна прасіць Ваша Высокаблагародзьдзе не пакіньце сваім хадайніцтвам у дазволе мне выдачы з казны дапамогі мукой і грашыма, так як я ўжо атрымліваў дапамогу ад казны ў 1867 г. і якое было мне спыненае 1 студня 1868 г., на што асьмельваюся чакаць міласэрнай рэзалюцыі Вашага Высокаблагародзьдзя». У 1869 годзе ў Амгінскай слабадзе ў яго была даволі разьвітая гаспадарка, чаму ён адмовіўся выяжджаць на залатыя капальні, што яму ўжо было дазволена па ягоным жа хадайніцтву. Па Ўказе Ўрадваючага Сэнату ад 17 траўня 1871 г. «Аб аблягчэньні долі некаторых злачынцаў у адзначэньне дня нараджэньня Ягонай Імпэратарскай Вялікасьці вялікага князя Георгія Аляксандравіча» адноўлены ў ранейшых правах, па маніфэсьце ад 9 студня 1874 г. нададзена правы на жыхарства пад наглядам паліцыі ва ўнутраных губэрнях Эўрапейскай Расеі. Згодна гэтаму яму было выдадзенае пасьведчаньне Якуцкага губэрнатара ад 14 сакавіка 1878 году, але ён гэтым правам не скарыстаўся. У 1876 ды 1882 г. атрымліваў дазвол на адлучку ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці дзеля працы на залатых капальнях.

Літаратура

  • НАРС(Я). Ф. 12. Воп. 1 Спр. 2200. Арк. 81, 91; Воп. 5. Спр. 1. Арк. 243; Ф. 15. Воп. 20. Спр. 6. Арк. 5
  • Бик В. И. В. Г. Короленко в Амгинской ссылке. // В. Г. Короленко В Амгинской ссылке /Материалы для библиографии/. Якутск. 1947. С. 32
  • Кротов М. А. Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 58
  • Wdowin W. Z dziejów pobytu powstańców styczniowych na Jenisejskim zesłaniu. // Przegląd historyczny. T. LV. Z. 1. Warszawa. 1964. S. 94-95
  • Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 477
  • Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 477
  • Кротов М. А. Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 17
  • Казарян П. Л. Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32.
  • Степанова Н. С. Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках, участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 124
  • Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 20.

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МагнэтызмСельская гаспадаркаКанстантын I ВялікіСынтэзатарМэдыяВікіСтатыстыкаДжордж Гэрбэрт Ўокер БушВіцебскі абласны судHTMLТрыбадызмПальная зброяВэрмутСССРКавалёўТатуіроўкаВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуПагоня (песьня)Юр’яАляксей НавальныЛіянэль МэсіУнівэрсытэт640Парнаграфія для жанчынРэджайнаЛетнія Алімпійскія гульні 2020 годуТрыпураСьцяг БеларусіКрумкачMozilla FirefoxГентАтэізмГалоснасьцьМіл (імя)МэлятанінЛеанід СініцынМацярдушкаНарымонтБелая РусьХунтаЖанчына з жанчынайАнжаліка Агурбаш16 сакавікаІнфармацыяБеларуская Народная РэспублікаСмаленская вобласьцьМіхась ЛынькоўМяйлуныВайна ў ВіетнамеДзейнікФіліпіныУзброеныя сілы РасеіЮрка ВіцьбічГолас АмэрыкіЛаскаценьАлесь БяляцкіДэйвід КэмэранГалакостСтаробінКамала ГарысДзень ВоліЧытагонгАркадзь Марціновіч916Тэўда (імя)Арлінгтан (Тэхас)Вацлаў Ластоўскі🡆 More