Амап

Атра́д мілі́цыі асаблі́вага прызначэ́ньня (скарочана АМАП) — утворанае за савецкім часам паводле адпаведных расейскіх структураў спэцыяльнае падразьдзяленьне міліцыі палка патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, якое прыцягваецца для разьвязаньня задачаў забесьпячэньня правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, прыгнечаньні масавых беспарадкаў, аховы аб’ектаў, таксама адной з задачаў АМАПа зьяўляецца забесьпячэньне сілавой падтрымкі органаў сьледзтва, унутраных справаў, дзяржаўнай бясьпекі.

Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня
Амап
СкаротАМАП
ПозваЗаконнасьць, гонар, адвага
ПапярэднікУнутраныя войскі СССР
Дата ўтварэньня3 кастрычніка 1988
Відміліцыя
Праўны станпадразьдзяленьне
Задачазабесьпячэньне правапарадку
МесцазнаходжаньнеАмапБеларусь
Дзейнічае ў месцахБеларусь, Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Магілёў, Менск
Службовыя мовырасейская, беларуская
УправаМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Галоўная ўправаМіністэрства ўнутраных справаў Беларусі
Іншае
Зьвязаныя службыУнутраныя войскі МУС Беларусі
Колькасьць работнікаў1500
Колішняя назваСпэцыяльная рота хуткага рэагаваньня (СРХР, зь 2005 году), Падразьдзяленьне міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСП, да ліпеня 2012 году)
Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня ў Вікісховішчы

Інструмэнт тэрору прарасейскага рэжыму Лукашэнкі. У лістападзе 2020 году Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнаньня структураў АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі ў зьвязку з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі.

Назва

Амап 
Нашыўка АМАП на рукаве па-беларуску (2004 год).

Беларуская назва «Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня» ёсьць вытворным перакладам з рас. «Отряд милиции особого назначения» (скарочана ОМОН). З гэтай прычыны, а таксама праз карны характар адпаведнай структуры ў дачыненьні да беларусаў, закладзены яшчэ ўладамі СССР, існуюць прапановы ўжываць арыгінальную расейскую абрэвіятуру ОМОН (або яе зьбеларушчаны варыянт АМОН) — паводле аналёгіі з НКВД і Гестапа.

У час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня папулярнасьць набыў расейскамоўны лёзунг-зварот «Пошёл вон, ты и твой ОМОН» (бел. «Пайшоў прэч ты і твой АМАП»).

Патрабаваньні пры паступленьні

Амап 
АМАП затрымлівае удзельнікаў «несанкцыяванага» мерапрыемства на Дзень Волі, 2017 год.

Атрад камплектуецца зь ліку ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, таксама з найбольш падрыхтаваных работнікаў МУС, КДБ, а таксама асобаў, звольненых у запас з узброеных сіл, унутраных войскаў МУС і пагранічныя службы. Прыймо на службу ў АМАП ажыцьцяўляецца на дабраахвотнай аснове.

Асноўныя патрабаваньні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • узрост да 25 гадоў;
  • наяўнасьць поўнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі;
  • добрая фізычная падрыхтоўка адсутнасьць судзімасьці і адміністрацыйных спагнаньняў у кандыдата і яго блізкіх сваякоў, а таксама зьвестак у тэрытарыяльных органаў унутраных спраў па месцы жыхарства кандыдата, якія кампрамэтуюць яго;
  • станоўчыя характарыстыкі кандыдата з усіх месцаў яго службы, вучобы і працы;
  • прыдатнасьць па стане здароўя.

Гісторыя

Увосень 1988 году Міністэрства ўнутраных справаў СССР заснавала ў Менску (Беларуская ССР) 1-ы атрад міліцыі асаблівага прызначэньня (АМАП). У абласных цэнтрах ўтварылі роты і ўзводы АМАПу. Дагэтуль існавалі ўзводы апэратыўнага рэагаваньня, якія ўваходзілі ў склад падразьдзяленьняў патульна-паставой службы.

Амап 
Праспект Незалежнасьці ў Менску, перакрыты АМАП, 25 сакавіка 2017 г.

Ва УУС Менску зь лютага 1995 г. таксама пачаў дзейнічаць АМАП, які дысьлякаваўся ў Мачулішчах. Узімку 2002 г., з улікам набліжанасьці да сталіцы, рэгіянальны АМАП быў перададзены ў падразьдзяленьне ГУЎС Менгарвыканкаму. У 2005 годзе АМАПы ў абласных цэнтрах пераўтварылі ў спэцыяльныя роты хуткага рэагаваньня (СРХР), якія ў хуткім часе перайменавалі ў падразьдзяленьні міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСП) (або коратка спэцназ).

У Менскай вобласьці праводзілася вялікая колькасьць масавых мерапрыемстваў, а забесьпячэньне правапарадку на 9 гадоў стала абавязкам асабовага склада тэрытарыяльных падразьдзяленьняў унутраных справаў — участковых інспэктараў, апэратыўнікаў, супрацоўнікаў іншых службаў. Для прафіляктычных мерапрыемстваў з прыцягненьнем супрацоўнікаў ПМСП даводзілася зьвяртацца па дапамогу ў ГУЎС Менгарвыканкаму, таму зьявілася неабходнасьць адраджэньня абласнога АМАПу. 17 студзеня 2011 г. быў падпісаны адпаведны загад аб стварэньні падразьдзяленьня АМАП Менскага аблвыканкаму. Камандзірам атрада прызначылі Мікалая Максімовіча. У ліпені 2012 году міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч падпісаў загад аб вяртаньні назвы АМАП для абласных ПМСП.

На запыт «Свабоды» ў 2014 годзе пасьля публікацыі сайту газэты «Салідарнасьць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Бэркуту», прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не камэнтуе нізкаякасныя сачыненьні на вольную тэму, разьмешчаныя ў інтэрнэце». 16 лістапада 2018 году ў Віцебску ўсталявалі помнік АМАПу.

Тым ня менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Бэркуту» ў шэрагах АМАПу. Выданьне «Новы час» працягнула журналісцкі цыкл расьсьледаваньняў і ў 2021 годзе, выявіў яшчэ больш такіх пэрсаналіяў.

Міжнародныя санкцыі

Супрацоўнікі АМАП неаднаразова траплялі пад міжнародныя санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 году Эўрапейскі Зьвяз унёс у Чорны сьпіс Эўразьвязу Дзьмітрыя Балабу, Леаніда Жураўскага, Міхаіла Дамарнацкага, Максіма Міховіча — камандзіраў адпаведна менскага, віцебскага, гомельскага і берасьцейскага АМАП. Гэтыя ж супрацоўнікі былі ўключаныя ў санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі, Канады й Швайцарыі. ЗША ўнесьлі Дзьмітрыя Балабу ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў 2 кастрычніка, а 23 сьнежня пад амэрыканскія санкцыі патрапіў і менскі АМАП.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Амап НазваАмап Патрабаваньні пры паступленьніАмап ГісторыяАмап Міжнародныя санкцыіАмап Глядзіце таксамаАмап КрыніцыАмап Вонкавыя спасылкіАмапМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьРасейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольныя матэрыялы1951ІзраільГрыгарыянскі каляндарЎКорань (мовазнаўства)ЛёнданЕрусалімІвонка СурвілаДотык пісі рукоюСяргей КазекаУладзіслаў ГалубокНаркамаўкаПорнасайтПарнафільм у ФранцыіСтаніслаў ВалодзькаЛітваГарлачЛеў ГарошкаISO 3166ЗавушніцыКрасавікАднародныя часьціны сказуХлебПлоцевы актСіяньЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)Беларуская вайсковая камісіяАляксандар ТарасевічСурвэткаЗШАПэтынгНіл ГілевічHTMLКрэдытКувэйтІсламская дзяржаваЛеанід Тышко13 красавікаПятрусь БроўкаТрыбадызмМікола КупрэеўМэдыяВікі21 красавікаМаніторВалянцін АкудовічАлег СалтукНаша НіваАлесь ГарунКампутарКарыбут (імя)Сёрэн Абю К’еркегорБярозка (часопіс)Гісторыя беларускай мовыШтат ЗШАВікісховішчаДыялектызмВэб-дызайнМарат МаркаўМаары (мова)Лацінка17 красавікаМіхаіл МураўёўGoogleСямейства (біялёгія)Гішпанская моваЦыбуля (расьліна)Цэнтральная СэрбіяУ краіне райскай птушкі🡆 More