Астроскія: Польскі ікняскі род

Астро́скія — княскі род гербу ўласнага, выхадцы зь якога займалі высокія дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, мелі вялізныя зямельныя ўладаньні на тэрыторыі сучасных Беларусі й Украіны.

Астроскія
лац. Astroskija
Астроскія: Паходжаньне, Радавод, Галерэя
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Паходжаньне

Паходжаньне ня высьветленае з дакладнасьцю, і пытаньне пра іхных пачынальнікаў разьвязваецца па-рознаму. Мацей Стрыйкоўскі выводзіў Астроскіх з роду князёў Друцкіх (нашчадкі полацкіх князёў), некаторыя дасьледнікі — з галіцка-валынскіх Рурыкавічаў або Гедзімінавічаў, аднак найбольш імавернай лічыцца вэрсія ўкраінскага гісторыка М. Максімовіча пра іхнае паходжаньне ад Турава-Пінскіх князёў (паводле памінальніка Астроскіх, дзе яны значацца як «Благоверніи князи Туровскіи»).

Першым гістарычна вядомым князем Астроскім быў Даніла, уладальнік места Астрог на Валыні ў сярэдзіне XIV ст. (адсюль прозьвішча).

Галіна Астроскіх — Заслаўскія, да якіх па згасаньні ў XVII ст. роду перайшлі асноўныя маёнткі.

Радавод

Юры (? — 1292), кн. пінскі

  1. Дзьмітры
    1. Даніла (узг. 1341), кн. астроскі, удзельнік паўстаньня 1341 супраць караля Казімера III Вялікага
      1. Хведар (? — 1441), кн. астроскі, староста луцкі
        1. Іван Красны (Базыль; 1392—1461), кн. астроскі
          1. Іван (Ян; 1427—1465), кн. астроскі; ж. — Васіліса Глінская
            1. Канстантын Астроскі (1460—1530), гетман літоўскі; 1-я ж. — ад 1509 Тацяна (? — 1522), д. кн. Сямёна Аляксандравіча Гальшанскага; 2-я ж. Аляксандра, д. кн. Сямёна Міхайлавіча Слуцкага
              1. Канстантын-Васіль (1526—1608); ж. — Соф’я Тарноўская
                1. Кацярына (? — 1579); м. — Крыштап Мікалай Радзівіл
                2. Януш (1554—1620), кн. астроскі, ваявода валынскі, кашталян кракаўскі; 1-я ж. — 1582 Сусана Серада (? — 1593); 2-я ж. — Кацярына Любамірская; 3-я ж. — з 1612 Тэафіля Тарло (? — 1635)
                  1. (ад 1-й ж.) Эўфрасіньня (? — 1628); м. — 1622 кн. Аляксандар Заслаўскі (? — 1629)
                  2. (ад 1-й ж.) Элеанора (? — 1617); 1-ы м. — Геранім Язлавецкі (? — 1607); 2-гі м. — з 1609 кн. Ян Юры Радзівіл (1588—1625)
                  3. (ад 2-й ж.) Іван (1607—1618)
                3. Канстантын (1563—1588)
                4. Лізавета (1560—1599); м. — Ян Кішка
                5. Аляксандар (1570—1603) ваявода валынскі; ж. — Ганна Костка (1575—1635)
                  1. Соф’я (1590—1610); м. — Станіслаў Любамірскі
                  2. Кацярына (? — 1642); м. — Тамаш Замойскі (1594—1638)
                  3. Іван (? — 1618), кн. астроскі
                  4. Канстантын Павал (? — 1618), кн. астроскі
                  5. Ганна (1600—1654); м. — з 1620 Ян Караль Хадкевіч (1561—1621)
              2. Ільля (? — 1539), кн. астроскі; ж. — з 1537 Бэата Касьцялецкая (1496 — п. 1539), няшлюбная дачка Жыгімонта Старога
                1. Лізавета (1539—1582); 1-ы м. — з 1553 Зьміцер Хведаравіч Сангушка (? — 1554); 2-гі м. — з 1555 граф Лукаш Гурка (? — 1573); 3-ці м. — з 1559 кн. Сямён Юр’евіч Слуцкі (? — 1560; гвалтоўна выдадзенае маці, законны муж скраў яе праз колькі дзён)
              3. Юры, кн. астроскі
            2. Міхаіл (1456—1501), староста луцкі
              1. Раман, кн. астроскі
            3. Марыя (1458 — ?); м. — Андрэй Сангушка
          2. Юры Заслаўскі (? — 1500) — заснавальнік князёў Заслаўскіх; ж. — Ганна Заслаўская
        2. Даніла (? — п. 1420)
          1. Хведар (Фэадосі; да 1433 — каля 1490)
        3. Андрэй (? — п. 1436)
        4. Аляксандар (? — п. 1390), кн. чацьвярцінскі — заснавальнік князёў Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх
      2. Міхаіл (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле
      3. Зьміцер (? — 1399), загінуў у бітве на р. Ворскле
      4. Аляксандар
      5. Настасься; м. — кн. Іван Аляксандравіч Глінскі

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Астроскія ПаходжаньнеАстроскія РадаводАстроскія ГалерэяАстроскія КрыніцыАстроскія ЛітаратураАстроскія Вонкавыя спасылкіАстроскіяАстроскі (герб)БеларусьВялікае Княства ЛітоўскаеРэч ПаспалітаяУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

VPNВіктар ЖыбульGoogleЭстоніяАльгарытмКіеўТроп (літаратуразнаўства)Hromadske.TVСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПаўночная АмэрыкаДэмакратыя30 красавікаВасіль ЖуковічЧалавекМядзьведзевыяБеларускія немцы16 красавікаЯўхім КарскіЛітаратарВялікі выбухРэформа беларускага правапісу 1933 годуПятрусь БроўкаДэтройтКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)Ордэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаКанстытуцыя ССРБ 1919 годуБеларусьДрапежныя птушкі1874ГарбатаДжынсавая рэвалюцыяЛетуваІван МележАнтон ЛуцкевічЯнка СіпакоўПорнасайтМастацтваРэп1744НямеччынаПарнафільм у ФранцыіІван АрашкевічРод (біялёгія)Аральны сэксАлег СалтукБіткойнАпэрацыйная сыстэмаСэксБеларуская энцыкляпэдыяВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Мікола ЕрмаловічГільМусульманскі каляндарДругая сусьветная вайнаЛесьбійская эротыкаЗаходняя БеларусьФрыдрых ШылерАс (імя)31 траўняСтаніслаў ВалодзькаФранцыяМанулУкраінская мова1891СтрахаваньнеКамянец-Падольскі🡆 More