Астроская Сотня

Астроская сотня — адна з 15 сотняў Магілёва і найбольш буйная частка Нагорскага пасаду ў межах Бліжняга валу.

На ейнай тэрыторыі знаходзіліся замак, гандлёвы пляц, будынак магістрату з ратушай, гарадзкая турма, гасьцінны купецкі дом, Спаская царква, пабудаваная першапачаткова ў 1478 годзе з манастыром, і Богаяўленская царква з манастыром, пабудаваная ў 1636 годзе, першы каталіцкі фарны касьцёл, пабудаваны ў 1610 годзе на месцы цяперашняй ATС, езуіцкі касьцёл, пабудаваны ў 1680-1690 гадох, цэхавыя будынкі брацтваў. Тут жа пры цэрквах і касьцёлах разьмяшчаліся прыходзкія могілкі.

У гэтай сотні жыла найбольш заможная частка насельніцтва: купцы, сябры магістрату, шляхта і духавенства, дамы якіх не захаваліся. Да яе ж адносілася насельніцтва, якое жыло пад Замкавай гарой на левабярэжжы Дубравенкі ад вусьця да маста па вуліцы Лазарэнкі.

Шчыльна забудаваныя вуліцы (Вялікая Шклоўская, Спаская, «Няхведаўская» і інш.) утваралі невялікія кварталы няправільнай формы. У 1604 годзе ў сотні было 110 прыватнаўласьніцкіх зямельных надзелаў.

Цяпер на тэрыторыі былой сотні знаходзяцца парк імя Максіма Горкага, плошча Славы, пачатак Першамайскай і Ленінскай вуліцаў да Камсамольскай, вуліцы Вал Чырвонай Зоркі (да вуліцы Болдзіна), а таксама цяперашні спуск да Дняпроўскага маста.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

МагілёўНагорскі пасад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Апавядальны сказБірштаныВухаНямецка-савецкая вайнаГрунвальдзкая бітваКалінінградКраёўцыМенскДарожная сеткаЛеанід Дайнека800IP-адрасВадзім СаранчукоўУ краіне райскай птушкіШальнікавыяРымскі дагаворБуйра (вілает)ХарватыяУкраінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЛічэбнікАлмазАўтамабільКратаваГрупавы сэксБраўзэрПраблема 2038 годуЧорны сьпіс ЭўразьвязуАльгерд БахарэвічВейшнорыяЭтнічная тэрыторыя беларусаўЭякуляцыяЛеанід ЛевінНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)ЛідаСтрахаваньнеБісэксуальная парнаграфіяСонечная энэргіяЧашніцкі раёнСамасейАэрапорт ПрышціныCreative CommonsАнілінгусПалескі дзяржаўны ўнівэрсытэтБеларусыЭратычнае мастацтваГудвіловічыПадзелы Рэчы ПаспалітайПолацкае княства21 красавікаIP-кодОй у лузі червона калинаСтудзеньБеластокКамянецкая вежаСлонімская ратушаМагілёўЭшэн-Маўрэн (футбольны клюб)Канстанцыя БуйлоВіталь ЛіхцінСавушкін прадуктПольская акадэмія навукТэхналёгіяЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоўБеларускія могілкі ў Іст-БрансўікуРымкі (Пастаўскі раён)🡆 More