Асобная Служба Актыўных Мерапрыемстваў

Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) — орган спэцпрызначэньня Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Беларусі для барацьбы з тэрарызмам.

Асобная служба актыўных мерапрыемстваў
Асобная Служба Актыўных Мерапрыемстваў
Эмблема зь 2020 году
Гады існаваньня ад 31 траўня 1993 (30 гадоў таму)
Краіна Беларусь
Падпарадкаваньне Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі
Тып сілы спэцыяльнага прызначэньня
Функцыя контратэрарыстычныя дзеяньні
Колькасьць 500—600 чалавек
Мянушка АСАМ
Дзейны камандзір Ігар Кручкоў

Мінуўшчына

АСАМ сфармаваная 31 траўня 1993 року. Ейным першым кіраўніком стаў Генадзь Нявыглас. За ўвесь пэрыяд існаваньня спэцпадразьдзяленьня ягоныя супрацоўнікі затрымалі больш за 1000 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы і 6000 нелегальных транзытных мігрантаў. Зь незаконнага звароту выдалена больш за 30 адзінак вагняпальнай зброі, каля 13 000 адзінак боепрыпасаў, значныя аб’ёмы наркатычных і псыхатропных рэчываў.

У сувязі зь міграцыйным крызісам на мяжы Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (а таксама яе начальнік Ігар Кручкоў) 2 сьнежня 2021 году была ўнесена ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Таксама службу ды Кручкова ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя.

Задачы

Асобная Служба Актыўных Мерапрыемстваў 
Сьцяг АСАМ зь 2020 году

АСАМ выконвае наступныя задачы:

  • збор інфармацыі пра варожую дзейнасьць на дзяржаўнай мяжы і ў пунктах пропуску церазь яе спэцслужбаў замежных дзяржаваў, экстрэмісцкіх і злачынных груповак, а таксама барацьба зь імі;
  • абарона ў экстрэмальных умовах памяшканьняў, транспартных сродкаў ды іншых аб’ектаў апэратыўных органаў;
  • правядзеньне выведвальна-пошукавых мерапрыемстваў;
  • забесьпячэньне бясьпекі мерапрыемстваў пад эгідай пагранічнага камітэту;
  • вызваленьне закладнікаў зь ліку вайскоўцаў пагранічнай службы;
  • удзел у правядзеньні спэцыяльных мерапрыемстваў, зьвязаных з рэалізацыяй канкрэтнай апэратыўнай інфармацыі, інфармацыі ўзаемадзейных праваахоўных органаў;
  • удзел у вышуку і затрыманьні ўзброеных суполак і асобаў, якія перайшлі ці спрабуюць перайсьці граніцу;
  • гарантаваньне бясьпекі кіраўніцтва пагранічнай службы ў часе паездак па краіне і за мяжу;
  • гарантаваньне бясьпекі апэратыўнага складу пагранічнай службы пры правядзеньні мерапрыемстваў на дзяржаўнай граніцы;
  • гарантаваньне асабовай бясьпекі вайскоўцаў Пагранічных сілаў і сябраў іхніх сем’яў у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

Крыніцы

Tags:

Дзяржаўны пагранічны камітэт БеларусіТэрарызм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СамасейУсяслаў ЧарадзейДыссацыяльны разлад асобы2009ГрэнобльЧорны замак АльшанскіПрыдатак (мовазнаўства)ЛірыкаАнатоль СербантовічАсанансВікіцытатнікВойшаПольшча29 красавіка1923Станіслаў ЯроцкіМіхал Клеафас АгінскіДыяніз ІлкавічФранцішак ПяткевічАляксандар МарозСтарабеларуская моваСярэднебеларускія гаворкіЧарлз Дарвін12 красавікаISSNВоршаАндрэй ДынькоФрыдрых ШылерНясьвіжФарс (астан)ГільВыказьнікАндрэй ХадановічВілятФінская моваВусякіДзеяслоўЗаходняя БеларусьАлег ЖданВольнае аўтарскае праваКордаваКіеўБакаляўрНямецкая моваСтанкевіцаПраваслаўная царкваСьпіска капітулаГенадзь ПашкоўКубак Ангельшчыны па футболеЛіпкі (этнаграфічная група)Зянон ПазьнякАдраджэньне мовыПаўночная АмэрыкаМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь1877Чорная дзіркаВялікае Княства ЛітоўскаеВасіль ІгнаценкаВячаслаў АдамчыкЛацінская моваФабіян Абрантовіч1874Алесь БадакЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуТураў1988БерасьцеПлоцевы актСтаніслаў ВалодзькаMozilla FirefoxМрояМікола Ермаловіч2006Сяргей Сівец🡆 More