Арцём Булойчык: беларускі футбаліст

Арцём Булойчык (нарадзіўся 16 чэрвеня 1992 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Арцём Булойчык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 чэрвеня 1992(1992-06-16) (31 год)
Рост 177 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012 Дынама Менск 8 (0)
2013 Менск 12 (0)
2014 Бяроза-2010 7 (0)
2015 Дняпро Магілёў 13 (2)
2015 1625 Ліепая[d] 12 (10)
2016 Дняпро Магілёў 9 (3)
2016 Тарпэда Менск 11 (1)
2017—2018 Дняпро Магілёў 50 (4)
2019 Крумкачы 11 (1)
2020 Гомель 11 (0)
Зборныя
2012 Беларусь (да 21) 2 (0)

Кар’ера

Клюбная

З 2009 году выступаў за дубль менскага «Дынама». У 2010 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды ды гуляў у Лізе Эўропы. Сэзон 2012 году прапусьціў праз траўмы. У красавіку 2013 году далучыўся да «Менску», але ня даў рады і там. Звычайна выходзіў на замену. У студзені 2014 году пакінуў менскі клюб. У сакавіку 2014 стаў гульцом «Бярозы-2010». Другую палову сэзону 2014 году прапусьціў праз пашкоджаньні, а па сэзоне пакінуў каманду

У лютым 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў «Гомлі», паводле вынікаў якога клюб ня стаў прапаноўваць паўабаронцу кантракт. У выніку, у красавіку 2015 году Булойчык далучыўся да клюбу Першай лігі Латвіі «1625 Ліепая».

У жніўні вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом першалігавага «Дняпра». Быў гульцом асноўнага складу ў другой палове сэзону 2015 году. У пачатку 2016 году разам з камандай рыхтаваўся да новага сэзону, але ў красавіку, за тыдзень да пачатку чэмпіянату, кантракт з клюбам быў скасаваны, і Арцём узмоцніў склад «Промня». У ліпені 2016 году перайшоў у іншы сталічны клюб — «Тарпэда», у сьнежні таго ж году па заканчэньні кантракта пакінуў «Тарпэда».

У пачатку 2017 трэнаваўся разам з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку зноў далучыўся да «Промня» і неўзабаве падпісаў кантракт. У якасьці трывалага гульца асноўнага складу дапамог камандзе прабіцца ў Найвышэйшую лігу. Сэзон 2018 году пачынаў у першай адзінаццатцы, аднак з жніўня страціў месца ў асноўным складзе.

У студзені 2019 году пакінуў «Прамень» і неўзабаве прыяднаўся да НФК. Першую палову сэзону 2019 году прапусьціў праз траўмы, але зь ліпеня пачаў зьяўляцца на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 году склаў працоўную ўгоду з «Гомлем». У жніўні таго ж году пакінуў клюб.

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасьці 2012 году ў Санкт-Пецярбургу, згуляўшы 2 матчы.

Трэнэрская

У другой палове 2020 году, завяршыўшы кар’еру, працаваў трэнэрам у структуры «Энэргетыка-БДУ». У студзені 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб асноўнай каманды «Віцебску», таксама ачольваў рэзэрвовую каманду. Пакінуў віцебскі клюб у чэрвені 2022 году і хутка далучыўся да калінінградзкай «Балтыкі». У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A.

Статыстыка

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2015 Першая ліга 13 2
Прамень 2016 Першая ліга 9 2
Тарпэда Менск 11 1
Прамень 2017 Першая ліга 30 4
2018 Найвышэйшая ліга 20 0

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Арцём Булойчык Кар’ераАрцём Булойчык СтатыстыкаАрцём Булойчык КрыніцыАрцём Булойчык Вонкавыя спасылкіАрцём Булойчык

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

14 красавікаФранцішак ПяткевічДзень ЗямліЛесьбійская эротыкаЛюбчаВіды сувязі словаўВасіль ЖуковічДжынсавая рэвалюцыяВільготнасьць паветраНясьвіжВінцук ВячоркаЮрась СьвіркаСоня садоваяВокаПорнгабПарнаграфія-гонзаФундацыя «Вікімэдыя»СтрахаваньнеISO 4217МядзьведзевыяКордаваГалоўная старонкаБандароўнаThe Walt Disney CompanyНароўляСяброўстваMac OSПарнаграфія ў ЗШАВойшаГабрэіЯдзерная зброяПадвойнае пранікненьнеВіктар ЖыбульТэхналёгіяПаразытызмПаўлюк Трус1500ГомельЛетувісы ў БеларусіВіківэрсытэтГрамадзянінГісторыя БеларусіВадзім БолбасНіна МацяшУніяцтваМастацкая літаратураСудаКрысталь БойдЭўропаМужчына зьверхуТонгаПрыметнікЛітаратурныя жанрыУладзімер ДубоўкаISSNПалітыкаКрывічыБатанікаЯн ЧыквінПарнаграфія ў ЯпонііПастава на каленяхУсяслаў ЧарадзейБісэксуальная парнаграфіяБакаляўрДзікВагінальны сэксМіжнародны стандартны кніжны нумар🡆 More