Скарына Апостал

«Апо́стал» («Книга деания и послания апостольская, зовемая Апостал») — віленскае выданьне Скарыны, якое выйшла ў сьвет у сакавіку 1525 году.

«Апостал» — апошняе вядомае друкаванае выданьне Скарыны.

Зьмест кнігі

Выданьне пачынаецца тытульным лістом, пасьля ідзе прадмова («Деания светых апостолъ книгъ предмова», пасьля якой зьмешчаны кнігі Дзеяў Апосталаў, лісты апосталаў і лісты апостала Паўла, да іх таксама напісаны прадмовы. Напрыканцы лістоў даецца агульнае пасьляслоўе, а таксама тэкст пра ўжываньне ў выданьні чырвонага колеру. Пасьля ідуць службовыя разьдзелы: «Соборнікъ двунадесять месяц», «Пятдесятница», «Четырдесятница».

Друкарскія асаблівасьці выданьня

Кніга выдадзена на царкоўнаславянскай мове са шматлікімі лексычнымі і граматычнымі асаблівасьцямі старабеларускай мовы. Адной з крыніц перакладу лічыцца чэская Біблія 1506 году. Некаторыя цяжкія для разуменьня словы вытлумачаны на палях. Кожная частка выданьня мае прадмову, напісаная кніжным стылем старабеларускай мовы. У 22 прадмовах Скарына раскрывае маральна-этычную праблематыку і духоўную дасканаласьць чалавека. Прадмовы, у параўнаньні з прадмовамі да іншых кніг Бібліі, маюць больш царкоўна-рэлігійны характар. Фармат выданьня — у адну восьмую аркуша, такі фармат быў зручным для шырокага карыстаньня.

Аб’ём выданьня — 351 аркуш, якія сабраныя ў 45 сшыткаў. Сыгнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа. Выданьне мае 2 тытульныя лісты. Асноўныя разьдзелы лістоў і Саборніка пачынаюцца спускавой паласой, рубрыкацыя выяўлена арнамэнтальнымі сродкамі. У «Дзеяньнях» віньеткі папярэднічаюць разьдзелам, перад якімі зьмешчаны анатацыі. Набор выкананы ў 10 радкоў вышынёй 53 мм, на паласе — 20 радоў. Апостал надрукаваны 2 фарбамі: другая фарба (кінавар) выкарыстоўваецца для пазначэньня рубрыкацыі і аблягчэньня карыстаньня кнігаю. Чырвонай фарбаю надрукаваныя: агульны загаловак кнігі на тытульным лісьце і назва першага разьдзелу, указаньні на бакавых палях дзён тыдня, ініцыялы на тытульным лісьце, віньеткі-канцоўкі.

Выданьне ня мае ілюстрацыяў, аднак у ёй ёсьць вялікая колькасьць заставак, канцовак, гравіраваных буквіц.

Захавалася 10 асобнікаў «Апостала».

Літаратура

  • Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед. / Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с. — ISBN 5-85700-003-3

Tags:

ВільняФранцішак Скарына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Янка БрыльDzieciukiДзьмухавецМэдыяВікіКандрат Крапіва1993Беларускі арабскі альфабэтСлуцкі збройны чынВадзім СаранчукоўУправа КДБ па вайсковай контравыведцыПётра МсьціславецКрайняя плоцьБеларускім партызанам (верш)18 студзеняГрыгарыянскі каляндарДарожныя знакі БеларусіВялікі кітайскі фаерволШлюбЖураўліны крыкЮльян ДрэйзінДругая сусьветная вайнаІгар Случак19321940Memento moriЖалейка (зборнік)ВершЯгайла (імя)Статуты Вялікага Княства ЛітоўскагаСымбаль (знак)МэтафараКастусь ЦыбульскіУшачыСпадчына (верш)Дом-музэй Элізы АжэшкіГісторыя БеларусіФранцыяФранцуская моваСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіГорадняЛязьбійская парнаграфіяСурман2024Ангельская моваЯн (апостал)ТэхналёгіяНародны майстар БеларусіВысакосны годВялікая Лотва (Берасьцейская вобласьць)Цмок35528 лютагаXVI стагодзьдзеПолацакМаладэчнаЭйкарПарнафільм у ФранцыіЯкасныя прыметнікіГеркінГаляцэнскі каляндарФілякартыяЖыве Беларусь!ГібаЖорсткая парнаграфіяАмэрыкан ЭкспрэсБеларусізацыяСтасунак🡆 More