Мартас Апанас

Апанас, сьвецкае імя Анто́н Віке́нцьевіч Ма́ртас (8 верасьня 1904 — 3 лістапада 1983, Буэнас-Айрэс) — беларускі рэлігійны дзяяч, гісторык праваслаўнай царквы.

Япіскап віцебскі і полацкі (1942). Магістар багаслоўя (1933).

Апанас
Апанас (Мартас)
Япіскап віцебскі і полацкі

Адукацыя
Дзейнасьцьсьвятар
Нарадзіўся8 верасьня 1904
вёска Завітая, Наваградзкі павет
Памёр3 лістапада 1983
Буэнас-Айрэс
Пахаваны
Мартас Апанас Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся на Наваградчыне ў сялянскай сям’і. Скончыў Наваградзкую гімназію, у 1930 годзе багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1933 годзе абараніў магістарскую дысэртацыю з багаслоўя. На 2-м курсе ўнівэрсытэту пастрыгся ў манахі ў Пачаеўскай лаўры. У 1938 годзе ўведзены ў сан архімандрыта. Служыў у мястэчку Кодні на Падляшшы, расейскай калёніі Благадатным каля Варшавы, месьце Валоміне, з 1940 году — на Холмшчыне.

8 сакавіка 1942 году рукапаложаны ў сан япіскапа віцебскага і полацкага. Браў удзел ува Ўсебеларускім царкоўным саборы (30 жніўня — 28 верасьня 1942 году), на якім абвясьцілі аўтакефалію Беларускай праваслаўнай царквы.

З 1944 году кіраваў прыходамі ў брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны. 6 траўня 1946 году далучыўся, разам зь іншымі беларускімі япіскапамі, да Расейскай замежнай праваслаўнай царквы (РЗПЦ). З пачатку 1950-х гадоў быў архіяпіскапам РЗПЦ у Аргентыне, з 1970 году ў Аўстраліі (архіяпіскап сыднэйскі і новазэляндзкі). З 1971 году жыў у Аргентыне.

Дасьледаваў гісторыю беларускага царкоўнага і рэлігійнага жыцьця. Аўтар манаграфіі «Матар'ялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы» (Нямеччына, 1947) і кнігі «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни» (Буэнас-Айрэс, 1966; Менск, 1990).

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Мартас Апанас БіяграфіяМартас Апанас ЗаўвагіМартас Апанас КрыніцыМартас Апанас ЛітаратураМартас Апанас190419833 лістапада8 верасьняБуэнас-Айрэс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сельская гаспадаркаДаўконтКампутарЛетувіская моваЗдароўеКірыл КоктышЯгмінЛацінкаВікіМікалай МірскіПалесьсеПрамяністыя (таварыства)Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьВадзім БолбасУладзімер Арлоў (гісторык)Ойча нашЯн ЧэрскіСэксуальныя пазыцыіМарыюпальСалігорск1980ПорнгабАзіяМаладняк (часопіс)ХрысьціянстваЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіАхоўны статусНаваполацакПробашчБеларусыМастацтваБелсатВасіль БыкаўВялейкаМарына ВасілеўскаяВэб-сайтПрыпяцьБортніцтваСябарЭнцыкляпэдыяДарога Р43 (Беларусь)Тодар КляшторныСпадчына (верш)Дарожная сеткаЯнка КупалаДротЗянон ПазьнякРусіны (гістарычны этнонім)Бісэксуальная парнаграфіяЛіцьвіныГісторыя БеларусіКурдзкая моваГомасэксуальнасьцьТрыбуна працыАлесь СавіцкіДарога Р6 (Беларусь)Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Аляксей БелыБлогСлавамір МрожакПарнафільм у ФранцыіТураўЭразм ЦёлакФара Вітаўта (Горадня)МэдыяВікіРэгіёнАніта ДаркКарбоўцы🡆 More