Апалін Гафмейстар

Апалі́нар (Апалін, Апалё́н) Гафме́йстар (па-расейску: Аполлинарий Павлович Гофмейстер; 1825, Берасьце, Расейская імпэрыя — 1 ліпеня 1890, Кракаў, Вялікае княства Кракаўскае) — дзяяч польскага і беларускага рэвалюцыйнага руху, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў; мэмуарыст.

Апалін Гафмейстар
Род дзейнасьці рэвалюцыянэр, мэмуарыст
Дата нараджэньня 1825(1825)
Месца нараджэньня Берасьце
Дата сьмерці 1 ліпеня 1890
Месца сьмерці Кракаў
Месца пахаваньня
Грамадзянства Расейская імпэрыя
Аўстра-Вугоршчына
Занятак рэвалюцыянэр
Бацька Павал Гафмейстар

Жыцьцяпіс

Паходзіў з пратэстанцкага нямецкага роду. Бацька — палкоўнік расейскага войска Павал Гафмейстар, маці паходзіла з Курляндыі, з роду баронаў Штакельбергаў, была пратэстантка. Сын Гафмейстараў, аднак, як і бацька, быў ахрышчаны каталіком, хоць пазьней, з прагматычных мэтаў, бацька намаўляў яго стаць пратэстантам. У хуткім часе пасьля нараджэньня Апаліна сям’я Гафмейстараў пераехала ў Сімбірск, дзе бацька каля шасьці гадоў служыў паліцмайстарам. Пасьля сьмерці ўладальніка в. Шастакова расейскага генэрала Альбэрга, які прыходзіўся дзядзькам маці Апаліна Гафмейстара, сям’я вярнулася ў Беларусь. Бацька з маленства выхоўваў свайго сына ў спартанскім духу.

Апалінар Гафмейстар навучаўся ў Варшаўскай гімназіі. Потым паступіў у Бэрлінскі ўнівэрсытэт, дзе быў сябрам таемнага студэнцкага гуртка. Вучобу ва ўнівэрсытэце ня скончыў.

У 1845 актыўна далучыўся да дзейнасьці студэнцкага гуртка, праз год зьехаў на Літву дзеля падрыхтоўкі паўстаньня. Жыў ва ўладаньнях бацькоў у Шастакове Берасьцейскага павету. У тым самым годзе спрабаваў узьняць паўстаньне. Аднак быў арыштаваны і атрымаў вырак два гады турэмнага зьняволеньня па г. зв. «справе Рэра». На пачатку 1848 публічна ганьбаваны ў Вільні і накіраваны ў арыштанцкую роту Орскай фартэцыі(uk), дзе сядзеў адначасна з Тарасам Шаўчэнкам. Тамсама сустракаўся з Зыгмунтам Серакоўскім. Пасьля перасланы ў Арэнбург.

У 1857 імпэратар Аляксандар II аб’явіў амністыю. Пасьля гэтага Апалін Гафмейстар вярнуўся ў Шастакова пад таемны нагляд паліцыі. Вядома, што ён прыязна ставіўся да сялянаў, намагаўся іх вызваліць. Адчыніў школу для вясковых дзяцей і заняўся сельскай гаспадаркай.

Падчас нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863 року прызначаны цывільным ваяводзкім кіраўніком паўднёвага Гарадзенскага, пасьля Берасьцейскага ваяводзтва. Супрацоўнічаў з Кастусём Каліноўскім. У 1864 арыштаваны і сасланы на катаргу ў Сыбір, сьпярша ва Ўсольле, пасьля ў Табольск. У 1873 дзякуючы спрыяньню аўстрыйскай амбасады вызвалены і атрымаў эміграцыйны пашпарт бяз права вяртаньня ў Расею. Рэшту жыцьця правёў сьпярша ў Бродах на Галіччыне, пасьля ў Кракаве. Навернуты з пратэстанцтва ў каталіцтва айцом Вацлавам Навакоўскім. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках.

Да нас дайшла частка ягоных мэмуараў у выглядзе ліста да Агатона Гілера (1882).

Крыніцы

Літаратура

Tags:

1 ліпеня18251890БерасьцеКракаўПаўстаньне 1863—1864 гадоўРасейская моваРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БудынакГалаўны мозаг15 красавікаДразды (гурт)Вагінальны сэксДжынсавая рэвалюцыяЛаскаценьБарусія ДортмундПераклады Бібліі на беларускую мовуВікіЛінда1989LoitumaДражна (Менская вобласьць)ЖамойцьЯзэп СажычСаргоўдВісконсінАлесь ДуброўскіЗбожжаКляштарМужчына зьверхуМаксім ЛужанінСяброўстваАндрэй Павук (актывіст)Трыбуна працыХарэйX (сацыяльная сетка)Слуцкі збройны чынTrueTypeСпакусьнікіІмя па бацькуУрадМутПакістанЧорны замак АльшанскіGoogleУладзімер КараткевічРадаўніцаВойска Рымскай імпэрыіБел-чырвона-белы сьцягСтаражытны РымЛізаньне похвыЕсьманМаладосьць (часопіс)Кастусь КаліноўскіУкраінаКрысталь БойдАрцём АрашонакПаронімыКірыліцаГолуб (сузор’е)Галерэя ЎМястэчкаКінэматографКатэхізісЛітоўская кухаркаАдвакатQR-кодБеларускія немцыСьпіс вялікіх князёў літоўскіхІван ШамякінАўгуст МоцныПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуРадзімічыПолацакКанюшынаІгар КабілянскіГорадняMemento mori🡆 More