Антызаходніцтва: процістаяньне заходняму сьвету

Антызахо́дніцтва — ідэалёгія шырокай апазыцыі, староннасьці альбо варожасьці да людзей Заходняй культуры або палітыкі Заходняга сьвету.

Рэжым Лукашэнкі ў Беларусі

У Беларусі няма моцнай гістарычнай антызаходняй школы. Антызаходніцтва рэжыму Лукашэнкі мае савецкае паходжаньне.

Расея

Антызаходніцкія настроі ў Расеі бяруць пачатак у XIX ст. з інтэлектуальных спрэчак паміж заходнікаў і славянафіламі. Калі першыя лічылі Расею адсталай заходняй краінай, другія цалкам адхілялі гэтыя заявы і называлі Захад «гнілым». Важнай постацьцю крытыкі Захаду за маскоўскім гаспадаром Аляксандрам III быў Канстанцін Пабеданасцаў, былы лібэрал, які асудзіў і раскрытыкаваў свае погляды.

За камуністычнай уладай Захад з часам стаў сынонімам «капіталістычнага сьвету», у выніку чаго зьявілася вядомае прапагандысцкае клішэ «тлятворны ўплыў Захаду» (рас. тлетворное влияние Запада).

Па Халоднай вайне шэраг палітыкаў Расейскай Фэдэрацыі падтрымалі прапаганду расейскага праваслаўнага традыцыяналізму і непрыманьне заходняга лібэралізму. Некаторыя ўльтранацыяналістычныя палітыкі, такія як Уладзімер Жырыноўскі, дэкляруючы антыкамунізм, выказваюць найбольш антызаходнія настроі. Уладзімер Пуцін прапагандуе падобную палітыку ў сацыяльных, культурных і палітычных пытаньнях як у самой Расеі, так і за мяжой. Пуцін крытыкуе глябалізм і нэалібэралізм і прасоўвае тыя палітычныя сілы, якія засяроджваюцца на расейскім шавінізьме, «аднаўленьні гістарычнай велічы Расеі» і сыстэматычным супрацьстаяньні лібэральным ідэям і палітыцы. Пуцін цесна супрацоўнічае з Расейскай праваслаўнай царквой, ад кіраўніка якой Кірылы (Гундзяева) ён атрымаў падтрымку на выбарах у 2012 годзе, які назваў кіраваньне Пуціна «Божым цудам». Расейская праваслаўная царква супрацоўнічае з групамі, якія прапагандуюць расейскія шавіністычныя і антызаходніцкія погляды.

Крыніцы

Tags:

Ідэалёгія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СтамбулТаварны знакМіжнародны стандартны кніжны нумарВадзім БолбасВорная зямляЛявон ВашкоСтаніслаў Булак-БалаховічЕва ВежнавецБарсэлёнаГіль (імя)Арктычны акіянМаксім ТанкЯўхім КарскіБісэксуальная парнаграфіяЛіпкі (этнаграфічная група)Анальны сэксЮрась ШамецькаВікіманіяISSNНідэрляндыРабінаJavaScriptЕўнаНіл ГілевічБрысталІсьляндзкі коньПаразытызмСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіЭйкаРоварАтрад (біялёгія)Адвечным шляхамБізантыйскі каляндарБеларуская энцыкляпэдыяКамянец-ПадольскіНафтаРэйтан (карціна Яна Матэйкі)MelbetПошукавая аптымізацыяАнджэй СапкоўскіСтэланціс СлаваччыныПалута БадуноваМагілёўБеларусыСкрыпкаБатанікаАнтонімыЦэнтральная разьведвальная ўправаВокаІван Мележ2009Ордэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаВольныя матэрыялыЎПорнасайтМіс СусьветПесьня пра зубраАртур ФінькевічРусіфікацыя БеларусіМіжзем’еЛацінкаХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуЮдаізмКузьма ЧорныГрыбыМагілёўская вобласьцьІсламская дзяржаваЮнцьМіхась ДаніленкаДыссацыяльны разлад асобы🡆 More