Антон Фурс: беларускі антысавецкі дзяяч

Антон Фурс (30 красавіка 1927 — 20 кастрычніка 2021) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП), адзін з заснавальнікаў і сакратар Глыбоцкай групы СБП.

Антон Фурс
Дата нараджэньня 30 красавіка 1927(1927-04-30)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 кастрычніка 2021(2021-10-20) (94 гады)
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Фурс.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў вёсцы Язна Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва (цяпер Мёрскі раён Віцебскай вобласьці). Пачатковую адукацыю атрымаў у польскай школе. Пра савецкую акупацыю ўспамінаў так: «Людзі добра сустракалі гэтых, якія прыйшлі 17 верасьня. Чакалі! Бо палякі таксама беларусаў уціскалі здорава», «Крама адна, а ў ёй нічога няма, бацька хадзіў уначы займаў чаргу. І адзначаліся ў чарзе. Што там давалі, і колькі давалі – усё бралі, бо іначай грошы прападуць. Вось тады зразумелі – нешта не тое…».

Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусьветную вайну наведваў беларускую школу ў сваёй вёсцы, дзе дырэктарам быў вядомы на той час Ігнат Мятла. Антон Фурс успамінаў аб гэтых гадах так: «Усё выкладаньне ішло па-беларуску. Беларуская мова стала рабочай і ў справаводзтве. У хуткім часе нашая школа зрабілася сапраўдным асяродкам культурнага жыцьця ў Янзе і ваколіцах. За тыя няпоўныя два навучальныя гады, што нас вучылі ў янзенскай школе, мы атрымалі моцны зарад патрыятызму, даволі трывалыя асновы нацыянальнай сьвядомасьці». Працягваў навучаньне ў Глыбоцкай прагімназіі, калі яна адкрылася ў 1943 годзе.

З надыходам савецкіх войскаў, маючы 16 гадоў, паступіў у Глыбоцкую пэдагагічную гімназію, дзе блізка пазнаёміўся з шэрагам будучых паплечнікаў, сярод якіх былі Васіль Мядзелец, Алесь Юршэвіч і інш. Пра навучаньне ў гімназіі Антон Фурс успамінаў так:

Антон Фурс: Жыцьцяпіс, Узнагароды, Глядзіце таксама  З самага пачатку ўсе мы, хто быў прыняты ў навучальню, адчулі, што нас хочуць перарабіць на расейцаў. Большасьць прадметаў выкладалі па-расейску. Пасьля таго, што было ў школе падчас нямецкай акупацыі, такое становішча выклікала ў нас недаўменьне, а пасьля і пратэст. Антон Фурс: Жыцьцяпіс, Узнагароды, Глядзіце таксама 

Гэта спрычынілася да таго, што Антон Фурс разам з іншымі сябрамі стварыў нелегальнае таварыства Саюз беларускіх патрыётаў, дзе ён быў сакратаром Глыбоцкай групы. Юнакі распрацавалі праграму і статут арганізацыі, пачалі прыём сяброў, якія фармавалі «пяцёркі»: кожны з удзельнікаў не ведаў больш чым пяць іншых сяброў арганізацыі. Выкарыстоўвалася беларуская нацыянальная сымболіка: бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоня», а таксама была наладжана сувязь з паплечнікамі з Постаўскай пэдвучальні. Антон Фурс успамінаў: «Нашыя задачы былі культурна-асьветныя, як сёньня сказалі б, адраджэнскія. Перш за ўсё самі мы абавязаліся быць сапраўднымі патрыётамі Радзімы, заўсёды і ўсюды гаварыць па-беларуску, па-свойму, шанаваць родную мову, культуру, гісторыю, традыцыі, прапагандаваць іх сярод свайго народу, вяртаць нашых людзей да нацыянальнай памяці, абуджаць пачуцьцё нацыянальнай годнасьці».

У лютым 1947 году савецкая ўлада пачала арышты сябраў СБП: у пастаўскую групу раней увайшоў афіцэр МДБ Алег Стахоўскі, які выдаваў сябе за ўдзельніка антысавецкай арганізацыі і падштурхоўваў да тэрарызму, а на дадатак кансьпірацыя арганізацыі была слабай, бо пра яе шмат хто ведаў. Антон Фурс разам з Васілём Мядзельцам быў арыштаваны 8 лютага 1947 году. Як адзін з заснавальнікаў, асуджаны паводле арт. 63-I і 76 КК БССР да сьмяротнага пакараньня, але ў сувязі з адменай сьмяротнага пакараньня ад 20 траўня 1947 году атрымаў 25 гадоў пазбаўленьня волі. Пасьля знаходжаньня ў перасылачнай турме ў Воршы адбываў тэрмін у лягеры паблізу г. Турынску (Сьвярдлоўская вобласьць у Расеі), а потым быў пераведзены ў лягеры ў Карагандзе ў Казахстане. У Карагандзе браў удзел у паўстаньні лягераў КАРЛАГу ў 1955 г., аб чым успамінаў так: «Патрабаваньні, якія мы выставілі адміністрацыі, зводзіліся да некалькіх пунктаў: адмяніць ганебныя нумары, дазволіць перасылку без абмежаваньняў, палепшыць харчаваньне». Пункт аб «адмене нумароў» быў павязаны з тым, што вязьням савецкіх канцлягэраў давалі асабісты нумар, які выкарыстоўваўся замест імя і прозьвішча. Пад канец зьняволеньня ўмовы вязьняў палепшылі, што было зьвязана з афіцыйным асуджэньнем культу Сталіна.

У 1955 годзе быў датэрмінова вызвалены з лягэраў, адбыўшы там 9 гадоў. Пэўны час жыў у Беларусі, дзе ажаніўся са знаёмай яшчэ па СБП Алесяй Умпіровіч, якая да гэтага часу таксама выйшла на волю. Да 1982 году разам з жонкай жыў у Карагандзе, дзе працаваў на будаўніцтве. Па выхадзе на пэнсію пераехаў у Беларусь.

У гады дэмакратызацыі актыўна спрычыніўся да грамадзка-палітычнага жыцьця, быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Таварыства беларускай мовы.

Антон Фурс мае свае артыкулы і ўспаміны ў газэтах «Наша слова», «Пагоня», «Народная воля», часопісе «Спадчына». Напісаў успаміны ў кнізе Архіву Найноўшай Гісторыі «Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў».

У лістападзе 1992 году, як і шэраг некаторых іншых сябраў СБП, быў рэабілітаваны «з-за адсутнасьці складу злачынства». Пра сваё патрыятычнае мінулае ўспамінаў так: «Мы былі халоднымі і галоднымі, мы ня мелі маладосьці — яна была бессаромна расьпятая на калючым дроце. Але ж мы не шкадуем ні аб чым, бо засталіся людзьмі — і тады, калі большасьць сьпявала хвалу тырану, і тады, калі былі ў няволі, і калі вярнуліся з лягеру. Дзе б мы ні знаходзіліся, думалі пра свой народ і сваю Бацькаўшчыну».

Жыў у Паставах. 20 кастрычніка 2021 году пра яго сьмерць паведаміў у фэйсбуку сын.

Узнагароды

Узнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • ANH, F-3.
  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. ISBN 985-6374-07-3
  • Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997. С. 18, 20, 24, 25, 37-40, 42, 57-91, 126, 133, 137, 139-142, 147, 159, 161-164, 182, 186, 193, 223, 224, 241, 283, 284, 320, 329, 330, 334, 340
  • Умпіровіч А., Фурс А. Споведзь няспраўджаных надзеяў // Спадчына. 1997, № 1
  • Фурс А. Усё яшчэ значымся ворагамі народу // Наша слова. 1992, № 16
  • Фурс А. «Антон Фурс: мы заўсёды лічылі сябе беларусамі» (Успаміны ўдзельніка СБП аб гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху) // Пагоня. 1995, №№ 41-44
  • Фурс А. З кнігі ўспамінаў «Гарт»: да крыўднага мала зрабіў для Радзімы (урыўкі з успамінаў) // Народная воля. 1998, 23 студзеня

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Антон Фурс ЖыцьцяпісАнтон Фурс УзнагародыАнтон Фурс Глядзіце таксамаАнтон Фурс КрыніцыАнтон Фурс ЛітаратураАнтон Фурс Вонкавыя спасылкіАнтон ФурсГлыбокаеСаюз беларускіх патрыётаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СэксГімн Беларускай ССРСельская гаспадарка.neВэб-дызайнЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)Яўгенія ПфляўмбаўмМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахСалідарнасьць (прафсаюз)ТрыпураУзровень жыцьцяБайкаМаксім ГарэцкіАзіз ШавэршанМагнэтызмВінцэнт дэ ПольСлуцакАлаіза ПашкевічКрытыка ВікіпэдыіЮбілейная плошча (станцыя мэтро)НэшвілВалодзькаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)БарыНародны АльбомДжэніфэр ЭністанДуброўнаУкраінаСьцяг БеларусіМіхаіл ГарбачоўПагоня (песьня)Паўночная МакедоніяКузьма ЧорныАнтоніё ВівальдзіВербная нядзеляЛявон ЗаяцІнтэлектуальная ўласнасьцьЯзэп НайдзюкІмёны ліцьвінаўРаман СкірмунтБелая РусьУладзіслаў ПаўлюкоўскіКадзінскі сельсаветІгар СергеенкаЗянон ПазьнякТатуіроўкаГлінішча (Гомельская вобласьць)ЛацінкаОрля (гміна)ЛёзнаПрастытуцыя ў БеларусіДРЭСІндустрыяльная рэвалюцыяЗьміцер Герасімовіч1200СпакусьнікіМіт РомніВагінальны сэксМайсейАўстраліяФБанкаўскі рахунакПрыназоўнікЭдуар Анры АўрыльПлятанКантыгердФілязофія🡆 More