Антон Неканда-Трэпка

Антон Неканда-Трэпка (11 лютага 1877, Менск — 12 лютага 1942) — беларускі палітычны і грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, пэдагог, публіцыст.

Антон Неканда-Трэпка
Антон Неканда-Трэпка
Дата нараджэньня 11 лютага 1877(1877-02-11)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 лютага 1942(1942-02-12) (65 гадоў)
Месца вучобы
Занятак палітык
Месца працы

Біяграфія

Антон Неканда-Трэпка 
Янка Лучына ў атачэньні сваякоў на ганку маёнтку Зацярэва (парафія Сьвержань Менскага павету), які арандавалі Неслухоўскія. Праўдападобна, 1895 год. Першы справа сядзіць Антон Неканда-Трэпка.

Нарадзіўся 11 лютага 1877 у Менску. Маці Антона Антаніна была роднай сястрой паэта Янкі Лучыны. У 1903 годзе скончыў Менскую гімназію і Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны тэхналягічны інстытут. Наведваў электратэхнічныя курсы ў горадзе Льеж, Бэльгія. У 1904 падчас вучобы ў Пецярбургу ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім руху. Адзін са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Працаваў інжынэрам-электрыкам у Варшаве, Пецярбургу, Маскве. З восені 1918 жыў у Менску, дзе працаваў выкладчыкам у польскай гімназіі і Менскім настаўніцкім інстытуце. Быў адным з іныцыятараў стварэньня ЦК Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.

17 сакавіка 1919 арыштаваны ВЧК як «польскі агент», высланы ў Смаленск. Пасьля вызваленьня ў лістападзе 1919 увайшоў у прэзыдыюм Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску. З 1 сакавіка 1920 зьяўляўся намесьнікам дырэктара Менскага беларускага пэдагагічнага інстытуту.

Антон Неканда-Трэпка 
Антон Неканда-Трэпка зь яго жонкай Юліяй

У 1920 пераехаў у Вільню. Зь лета 1920 выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі (у 1922—1923 і 1928—30 яе дырэктар). Адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы (у 1921—24 адказны сакратар).

У міжваенны пэрыяд працаваў у Беларускім навуковым таварыстве, Беларускім выдавецкім таварыстве, Беларускім музэі імя І. Луцкевіча ў Вільні, супрацоўнічаў з газэтай «Наперад». Выдаў падручнікі па фізыцы і матэматыцы для сярэдніх школ.

У кастрычніку 1939 арыштаваны органамі НКУС СССР, сасланы на 10 гадоў у Сыбір. У 1942 накіроўваўся ў войска генэрала Андэрса, памёр у дарозе.

Бібліяграфія

Крыніцы

Tags:

11 лютага12 лютага18771942Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МастацтваУкраінскі правапіс 1928 годуАнгельская моваУсевалад ІгнатоўскіЛюдміла РублеўскаяЗьміцер СанькоЮрка Моніч14 красавікаC++Даўгерд (імя)Беларускі клясычны правапісШыізмАпавядальны сказСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікППлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)АфарызмІтальянская моваМікола МаляўкаДротПаўночна-Заходні крайВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьАрцём АрашонакЯгайлаНаркотыкАмонімКунілінгусЯн ЗбажынаВершаваны памерГідуныВялікабрытаніяАльгерд БахарэвічНаша думкаГрудзіХарэйПасталыЮры ГумянюкМухаедыДзікБаранавічыАнтонімыСэкс па тэлефонеПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуРасейская моваКыргыстанIRCБлакітная сойкаМіра (імя)633Вэб-сайтВадзім БолбасАрубаБраніслаў ТарашкевічЭротыкаПімен ПанчанкаСьцяг ЛібііХарвацкая моваДаўконтГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўГісторыя БеларусіБеларуская моваСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняМікалай МірскіВалошкаСурвэткаГрошыПарнаграфія ў сецівеАкторы парнафільмаўЛюдміла СільноваСельская гаспадаркаISO 3166-1Руская мова🡆 More