Андрэй Мельнічэнка

Андрэ́й І́гаравіч Мельнічэ́нка (нарадзіўся 8 сакавіка 1972 году ў Гомлі) — буйны расейскі прадпрымальнік, найбагацейшы ўраджэнец Беларусі за мяжою ў 2011 годзе.

Андрэй Мельнічэнка
Андрэй Ігаравіч Мельнічэнка
Андрэй Мельнічэнка
Род дзейнасьці прадпрымальніцтва
Дата нараджэньня 8 сакавіка 1972 (52 гады таму)
Месца нараджэньня Гомель, Беларуская ССР
Месца вучобы
Занятак бізнэсмэн, прадпрымальнік, мэцэнат
Бацька Ігар Мельнічэнка
Жонка Аляксандра Мельнічэнка
Узнагароды
ордэн Аляксандра Неўскага Андрэй Мельнічэнка
Дадаткова Акцыянэр ААТ «Эўрахім» (Масква), уласнасьць$ 15,5 млрд (2018)

Асабістае жыцьцё

Нарадзіўся ў сям’і навукоўца-фізыка 8 сакавіка 1972 году ў Гомлі, дзе скончыў 9 клясаў школы №11. Браў удзел у школьных алімпіядах гораду, вобласьці й Беларусі па фізыцы. 10-ы й 11-ы клясы скончыў у фізыка-матэматычнай школе-інтэрнаце імя Андрэя Калмагорава пры Маскоўскім унівэрсытэце, пасьля якой з 1989 да 1992 году навучаўся на фізычным факультэце ўнівэрсытэту. У 1997 годзе атрымаў адукацыю па спэцыяльнасьці «Фінансы і крэдыт» у Расейскай эканамічнай акадэміі (Масква).

У 2003 годзе пазнаёміўся, а ў верасьні 2005-га ажаніўся з сэрбскаю мадэльлю Аляксандраю Нікаліч. Жыве ў Маскве.

Прадпрымальніцтва

У 1991 годзе адкрыў прадпрыемства «Спадарожнік» (па-расейску: «Спутник»), якое па чарзе займалася продажам паездак на адпачынак, службовага абсталяваньня ды валютным абменам на Кастрычніцкай плошчы Масквы. У сакавіку 1993 году стаў сузаснавальнікам і першым старшынём (да 2004 году) банку «Маскоўскі дзелавы сьвет» (па-расейску: «Московский деловой мир»; Новасыбірск), а ў 1997-м — аднаасобным уласьнікам. У 2003 годзе прадаў палову акцыяў банку супольніку (з 1996 г.) Сяргею Папову. У сьнежні 2006 году абмяняў астатнюю палову на ўсе паі мінэральна-хімічнай кампаніі «Эўрахім» (Масква).

Таксама мае 50% паёў заснаванага ў 2001 годзе ААТ «Сыбірская вугальна-энэргетычная кампанія» (Масква).

26 траўня 2009 году сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску.

На 2018 год меў 15,5 мільярду $ маёмасьці.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Андрэй Мельнічэнка  Андрэй Мельнічэнкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Андрэй Мельнічэнка Асабістае жыцьцёАндрэй Мельнічэнка ПрадпрымальніцтваАндрэй Мельнічэнка Глядзіце таксамаАндрэй Мельнічэнка КрыніцыАндрэй Мельнічэнка Вонкавыя спасылкіАндрэй МельнічэнкаБеларусьГомельРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ангельская моваПунктуацыяКратаваІсьляндзкі коньІўеПрыметнікВысокі РынакАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіМарыя ПрымачэнкаБеластокЮцкіФранк КФАФрыдрых ШылерСлавамір АдамовічЗлучнікАльгерд (імя)Гіяцынт АльхімовічБрэст (неадназначнасьць)486Гапляна (карціна Казімера Альхімовіча)Сакрат ЯновічСлонім1946Грэм ГрынДавідБаркэмпВітаўт ТумашРымска-каталіцкі касьцёл у БеларусіВячаслаў МолатаўАлесь СавіцкіНью-Ёрк (штат)Рэформа беларускага правапісу 1933 годуЛацінкаШахцёр СалігорскЗвонНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Microsoft WindowsУкраінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаСлоўнік НасовічаЭякуляцыяЭнейкаЖывёлагадоўляМаладэчнаЗМінэт18 жніўняНясьвіжУправа КДБ па вайсковай контравыведцыСмаленскі паветСьмерць Маргера14 красавікаШколаМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашМенскСтудзеньМужчына зьверхуFacebookПраскі мэтрапалітэнАўстраліяЛізавета IIФундацыя «Вікімэдыя»Злучаныя Штаты АмэрыкіЛіма🡆 More