Анатоль Валахановіч

Анатоль Іосіфавіч Валахановіч (17 красавіка 1939, Менск — 23 лістапада 2016) — гісторык, журналіст, краязнавец.

Анатоль Валахановіч
Анатоль Іосіфавіч Валахановіч
Род дзейнасьці журналіст, гісторык
Дата нараджэньня 17 красавіка 1939
Месца нараджэньня Менск, БССР, СССР
Дата сьмерці 23 лістапада 2016
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, гісторык, краязнавец
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

Закончыў гісторыка-філялягічны факультэт Мінскага пэдагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1961). Чалец Беларускага саюза журналістаў (1975). У 1961—1962 гг. настаўнік гісторыі у в. Баравое (Дзяржынскі раён), з траўня 1962 г. адначасова дырэктар школы ў в. Паланевічы (Дзяржынскі раён), з 1964 г. дырэктар школы ў в. Ракашычы (Узьдзенскі раён), са жніўня 1966 г. дырэктар школы ў в. Зенькавічы (Узьдзенскі раён).

З верасьня 1968 г. рэдактар у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з лютага 1975 г. загадчык рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праве выдавецтва «Навука і тэхніка» АН БССР, з траўня 1996 г. па 2002 г. старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага інстытута дакумэнтазнаўства і архіўнай справы.

Пісаць і друкавацца пачаў яшчэ ў студэнцкія гады ў 1959 г. Дасьледуе праблемы гісторыі, літаратуры, культуры і краязнаўства Беларусі, распрацоўвае пытаньні палітычных рэпрэсій (1920 — пачатку 1950-х гг), займаецца гісторыяй хрысьціянства ў Беларусі.) і інш. Аўтар звыш 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў у энцыкляпэдычных выданьнях, навуковых зборніках, матэрыялах навуковых канфэрэнцый, часопісах, газэтах, кнігах. Піша аповесьці, апавяданьні, эсэ, дакумэнтальныя нарысы, казкі. Нават пасьля таго як В. М. Коўтун прызналася ў наўмыснай містыфікацыі асобы Лесі Беларускі, працягвае лічыць Л. Марозаву рэальнай асобай і піша пра яе кнігу.

Творы

  • Дзяржынск. Гісторыка-эканамічны нарыс. Мінск, 1977.
  • Дзержинск. Историко-экономический очерк. Минск, 1982.
  • Дзержинщина: Прошлое и настоящее (разам з А. М. Кулагіным). Минск, 1986.
  • Партызанскі генерал з Амерыкі. Пра начдыва І. Я. Траццяка. Мінск, 1995.
  • Феликс Эдмундович Дзержинский. Краткий очерк жизни и деятельности. Минск, 1997.
  • Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі. Мінск, 2003.

Літаратура

  • Валахановіч Анатоль Іосіфавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004. С. 613—614.
  • Валахановіч Анатоль Іосіфавіч. // Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск, 1994. С. 207.

Tags:

17 красавіка1939201623 лістападаМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КойданаўЯн СерадаГарадоцкі замакЯрылаСтаніслаў ВалодзькаАрыштТрэцяя Ўстаўная граматаСтаралітваПадляскія дыялектыРАУСВітаўтISSNMazdaУсходні ТыморСлуцкі збройны чынРасеяМікола ЕрмаловічВіцебскі абласны судСямён ПалазовічВерцельЧорны сьпіс ЭўразьвязуДарота МаслоўскаЛюблінская уніяВялікдзеньУроцлаўДзень незалежнасьці БеларусіЛіцьвіныДуданКітайЭдуар Анры АўрыльЯнка КупалаГалакостТрогірЖыве Беларусь!Час UnixПрыназоўнікДрама (аповесьць)Беларускае нацыянальнае адраджэньнеКамчацкі крайМаркёрЯзэп ВаронкаТаль (імя)АстраноміяЦэнтральная АзіяВарацэвічыСафоклКімантАлесь СавіцкіСынтэзатарУладзіслаў СыракомляДжымі ЎэйлзНоварасея (Саюз народных рэспублік)Кадзінскі сельсаветРасейская моваУсяслаў ЧарадзейМагнэтызмАнтыхрыстСудаЮр’яГлінішча (Гомельская вобласьць)Парнафільм у ФранцыіАльшанка (прыток Нёмана)БеларусыБеларуская школа ў Латвіі (1926)🡆 More