Аналіз Крыві: вызначэньне колькасна-якаснага складу крыві

Аналіз крыві — вызначэньне колькасна-якаснага складу крыві дзеля дыягностыкі.

Агульны аналіз робяць па валасьніковай крыві з пальца. Забор крыві ажыцьцяўляюць раніцай нашча. Агульны аналіз крыві ўлучае зьвесткі пра колькасьць эрытрацытаў, трамбацытаў, гемаглябіну, лейкацытаў і суадносінах іх відаў, а таксама пра каляровы паказьнік і згусальнасьць крыві. Біяхімічны аналіз робяць зь вены дзеля дыягназу пры атручаньні і гіпавітамінозе, хваробах нырак і падстраўнікавай залозы, печані і сэрца.

Падрыхтоўка

Да забору крыві:

  1. не прымаюць ежу прынамсі 8 гадзінаў, каб здаць яе ранкам нашча;
  2. устрыміваюцца ад ужываньня алькаголю і тытуню;
  3. не прымаюць лекаў;
  4. прачынаюцца раніцай прынамсі за гадзіну да здачы крыві;
  5. не праводзяць фізыятэрапіі і іншых дасьледаваньняў.

Агульны

  • Гемаглябін. Пераносіць тлен ад органаў дыханьня да тканак і вуглякіслы газ ад тканак да дыхальных шляхоў. Норма для жанчынаў — 120—140 грам/літар крыві, а для мужчынаў — 130—160 грам/літар. Зьмяншэньне засяроджаньня ў крыві назіраецца пры малакроўі і страце крыві, нястачы і нізкай засваяльнасьці жалеза, вітаміну Б12 (кабаламін) і фоліевай кісьлі.
    • Каляровы паказьнік. Выяўляе сярэднюю колькасьць гемаглябіну на эрытрацыт. Норма — 0,85—1,15. Мае значэньне пры выяўленьні віду малакроўя.
  • Эрытрацыты. Утвараюцца ў шпіку. Норма ў жанчынаў — 3,7—4,7 млн на мікралітар, а ў мужчынаў — 4—5 млн на мікралітар. Павелічэньне колькасьці адзначаецца пры павышаным узроўні гемаглябіну падчас хваробы. Зьніжэньне іх узроўню адбываецца пры лейкозе, міеломнай хваробе і раку шпіка. Іх узмоцнены распад абумоўлены гемалітычным малакроўем і крывацёкам, нястачай жалеза і вітаміну Б12.
    • Хуткасьць асяданьня эрытрацытаў (ХАЭ). Норма ў мужчынаў — 1—10 мілімэтраў/гадзіна, а ў жанчынаў — 2—15 мм/гадзіна. Паскарэньне асяданьня сьведчыць пра хваробу.
  • Трамбацыты. Удзельнічаюць у згусальнасьці крыві. Іх прыпадае 180—320 тыс. на мікралітар крыві. Зьмяншэньне колькасьць вядзе да кроватачывасьці пры хваробе і месячных.
  • Лейкацыты. Паглынаюць бактэрыі і мёртвыя вузы. Выпрацоўваюць антыцелы. Здаровая колькасьць складае 4—9 тыс. на мікралітар крыві. У норме разьмяркоўваюцца на: сэгмэнтаядзерныя нэўтрафілы — 47—72 %, лімфацыты — 19—37 %, монацыты — 3—11 %, палачкаядзерныя нэўтрафілы — 1—6 %, эазінафілы — 0,5—5 % і базафілы — 0,1 %. Павелічэньне колькасьці адбываецца пры страваваньні і цяжарнасьці, а таксама пры алергіі і атручаньні, запаленьні і інфэкцыі, тленавым галаданьні, хваробе крыві і раку. Зьмяншэньне колькасьці адначаецца пры прамянёвым паражэньні, дотыку да бэнзолу і мыш'яку, прыёме антыбіётыкаў, сульфаніламідаў і цытастатычных лекаў. Таксама ўзьнікае пры інфэкцыі і хваробе крыві.
  • Згусальнасьць крыві. Вызначаецца працягласьцю крывацёку з паверхневага праколу і надрэзу скуры. Норма для крывацёку складае 1—4 хвіліны. Таксама ахоплівае час згусаньня ад сутыкненьня крыві з чужароднай паверхняй да ўтварэньня згустку. Норма для згусаньня — 6—10 хвілінаў.
Нормы агульнага аналізу крыві ў дарослых
Паказьнік Жанчына Мужчына
Гемаглябін (грам/літар) 120—140 130—160
Эрытрацыты (трлн/літар) 3,7—4,7 4—5,1
Каляровы паказьнік 0,85—1,15
Рэтыкулацыты 0,2—1,2 %
Трамбацыты (млрд/літар) 180—320
Хуткасьць асяданьня эрытрацытаў (ХАЭ, мм/гадзіна) 2—15 1—10
Лейкацыты (млрд/літар) 4—9
Формула крыві сэгмэнтаядзерныя нэўтрафілы 47—72 %, лімфацыты 18—40 %, монацыты 2—9 %, палачкаядзерныя нэўтрафілы 1—6 %, эазінафілы — 0—5 % і базафілы 0—1 %

Біяхімічны

  • Бялок. Зьніжэньне ўзроўню сьведчыць пра бялковае галаданьне і прыгнечаньне сынтэзу бялкоў пры атручаньні і запаленьні, хранічнай хваробе і раку.
  • Вугляводны абмен. Вызначаецца праз колькасьць цукру ў крыві. Кароткачасовы ўздым узьнікае пасьля прыёму ежы і пры пачуцьцёвым узрушэньні, стрэсе і болевым прыступе. Стойкае павышэньне назіраецца пры цукровым дыябэце і іншых хваробах эндакрынных залозаў. Норма глюкозы ранкам нашча пасьля 8—12 гадзінаў галаваньня складае 3,3—3,5 мілімоль/літар у цэльнай валасьніковай крыві, 4—6,1 ммоль/літар у плязьме крыві і менш за 7,5 ммоль/літар празь 2 гадзіны пасьля ежы.
  • Тлушчавы абмен. Пра парушэньне сьведчыць павышэньне колькасьці ліпідаў і іх фракцыяў: трыгліцэрыдаў, ліпапратэідаў і этэраў халестэрыну. Вызначаюцца пры хваробах нырак і печані. Пастаяннае павышэньне ліпідаў назіраецца пры атлусьценьні і атэрасклерозе, дыябэце, гепатыце і нэфрозе. Норма халестэрыну ў плязьме крыві складае 3,6—5,2 ммоль/літар.
  • Пігмэнтны абмен. Праводзіцца вызначэньне відаў білірубіну — пігмэнту жоўці і прадукту распаду гемаглябіну. Утвараецца ў печані, адкуль паступае з жоўцю ў кішачнік. У крыві сустракаюцца прамы і неправым віды гэтага пігмэнту. Рост засяроджаньня прамога білірубіну служыць прыкметай большасьці хваробаў печані, а асабліва рэзкі рост сьведчыць пра мэханічную жаўтуху. Непрамы білірубін нарастае падчас гемалітычнай жаўтухі.
  • Абмен вады і мінэральных соляў. Абязводжваньне ўзьнікае пры страце вады і электралітаў праз страўнікава-кішачны тракт падчас ванітаў, праз ныркі пры павышаным дыўрэзе і праз скуру пры паценьні. Разлад такога абмену назіраецца пры цукровым дыябэце, сэрцавай недастатковасьці і цырозе печані.
  • Гармоны, фэрмэнты і вітаміны. Іх узровень вызначаюць для ацэнкі эндакрынных залозаў, вывучэньня дзейнасьці органаў і дыягностыкі гіпавітамінозу адпаведна.

Крыніцы

Tags:

Аналіз Крыві ПадрыхтоўкаАналіз Крыві АгульныАналіз Крыві БіяхімічныАналіз Крыві КрыніцыАналіз КрывіКроў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Галоўная старонкаБісэксуальная парнаграфіяВікіСалдускі крайПравы чалавека ў БеларусіТрыялетВілаВіцебск15 красавікаЧорны сьпіс ЭўразьвязуВісконсін16 красавікаЛітваBayraktar TB2Валянцін АкудовічАдам ГлёбусКрэдытБанкВершаваны памерКадзіла сармацкаеЦмокПацолтDiggКойданаўАпавядальны сказБудынакАўстраліяАнатоль ВялюгінНадвор’еЧорны замак АльшанскіЯўген КантылёўІксвідэаСэрбіявозКірыл РадзівонаўЗлучаныя Штаты АмэрыкіСпадчына (верш)Гісторыя БеларусіМужчына зьверхуМарына ВасілеўскаяБерасьцеГолуб (сузор’е)Быў. Ёсьць. БудуЗьміцерМагаМэтафараГражына (паэма)Вялікі шаўковы шляхГалаўны мозагУладзімер Арлоў (гісторык)1896Рыгор КастусёўАляксей БацюкоўЛіндаБірылаВойска Рымскай імпэрыіРадыё ВызваленьнеІўеАнатоль СысАрцём АрашонакПрыродаМы выйдзем шчыльнымі радаміВышэйшая школа (выдавецтва)Дзьмухавец🡆 More