Амонім

Амонімы, таксама — гамонімы, аднагучнікі (па-старажытнагрэцку: ὁμός — аднолькавы + ὄνομα — імя) — розныя па значэньні, але аднолькавыя па напісаньні адзінкі мовы (словы, марфэмы і інш.).

Тэрмін уведзены Арыстотэлем. Ня варта блытаць з амафонамі і паронімамі.

Прыклады

Тыпы амонімаў

  • Лексычныя амонімы — словы, аднолькавыя па гучаньні і напісаньні ва ўсіх (ці большасьці) формах, гэта словы адной часьціны мовы (бабка — старая жанчына, бабка — страва з дранай бульбы).
  • Марфалягічныя амонімы (амаформы) — словы, што супадаюць гучаньнем і напісаньнем толькі ў асобных граматычных формах. Як правіла, гэта словы розных часьцінаў мовы (паўтары тоны — паўтары верш).
  • Фанэтычныя амонімы (амафоны) — словы з аднолькавым гучаньнем, але розныя па напісаньні і значэньні. Яны выступаюць як амонімы толькі ў вуснай мове (грып — грыб, плод — плот).
  • Амографы — словы, якія аднолькава пішуцца, але адрозніваюцца значэннем і гучаннем (мука́ — му́ка).

Узьнікненьне амонімаў

Амонімы ўзьнікаюць у мове рознымі шляхамі:

  1. у выніку распаду мнагазначнасьці (полісэміі) і адрыву слова ад яго першапачатковага значэньня.
  2. пры супадзеньні гучаньня і напісаньня спрадвечнабеларускіх і іншамоўных словаў.
  3. пры супадзеньні гучаньня і напісаньня словаў, запазычаных з розных моваў.
  4. пры гукавым супадзеньні словаў, запазычаных з адной мовы, дзе яны ўжо былі аманімічнымі.

Крыніцы

Літаратура

  • Васіль Старычонак. Слоўнік амонімаў беларускай мовы / В. І. Аверкіна. — Менск: Вышэйшая школа, 1991. — 255 с. — ISBN 5-339-00584-4
  • Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік. Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5

Tags:

Амонім ПрыкладыАмонім Тыпы амонімаўАмонім Узьнікненьне амонімаўАмонім КрыніцыАмонім ЛітаратураАмонімАмафонАрыстотэльМоваСтаражытнагрэцкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вінцук ВячоркаМоўная нормаАдэсаСлавяне16 красавікаВасіль ЦяпінскіУладзімер МулявінСэнт-КатарынзОйча нашЭканомікаСлавамір АдамовічПошукавая аптымізацыяЗлучаныя Штаты АмэрыкіФранак ВячоркаНадбярэзінцыГарбатаVirusTotalСкольдGoogleЗіновій ПрыгодзічE (літара)УкраінаАмэрыкаКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуЯнка СіпакоўБеларусыМіжнародны стандартны кніжны нумарДзьвінскВіктар КаліноўскіВалянцін АкудовічУладзіслаў ДыбоўскіМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашКазахстанМіхась БашлакоўСямейныя традыцыі славян (манэты)Вольга КараткевічМікіта КрыўцоўБанкаўскі рахунакЦьвёрды дыск7-ZipДжынсавая рэвалюцыяНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяВікіАшраф МарванСьвятлана АлексіевічГута ПеняцкаАнатоль СербантовічТранспартГедзельПашпартМікола ГусоўскіПарнафільмАўкштотаВугоршчынаМарыя АнтуанэтаЭлектрычны токМіхал АнемпадыстаўАўтамабільІндыяВіцебск (футбольны клюб)Жанчына зьверхуМіхал ВітушкаМаксім БагдановічВэб-сайтБеластокБеларуская літаратураАркадзь КуляшоўЗоя КоўшВікіцытатнікАранджалавацПрыватызацыяВысокі РынакГрэбляЛюблінСавіла🡆 More