Алі ібн Абі Таліб (па-арабску: علي بن أﺑﻲ طالب; нарадзіўся каля 600 году ў Мэцы, памёр ад ранаў, атрыманых у выніку замаху, арганізаванага харыджытамі, 28 лютага 661 году ў Куфе) — найбліжэйшы сябра і адначасова стрыечны брат прарока Мухамада, муж яго дачкі Фатымы.
Паводле суніцкае трактоўкі належыць да чатырох так званых «справядлівых халіфаў» (рашыдун). Яго асоба і дзеньні ёсьць цэнтральным аспэктам шыіцкае плыні ў ісламе.
Алі | |
амір аль-Мумінін[d] і Абу Тураб[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | каля 600, |
Памёр | 29 студзеня 661, |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Гасан ібн Алі[d], Гусэйн ібн Алі[d], Абас ібн Алі[d], Джафар ібн Алі[d], Мугамад ібн эль-Ганафія[d], Зайнаб бінт Алі[d], Ум Культум бінт Алі[d], Гілал ібн Алі[d], Усман ібн Алі[d], Umar ibn Alí[d], Мугсін ібн Алі[d], Abdullah ibn Ali ibn Abi Talib[d], Abu Bakr ibn Ali[d], Ubaidillah bin Ali[d], Хадыджа бінт Алі[d], Fatima bint Ali[d], Рукая бінт Алі[d] і Q93278653? |
Дынастыя | Banu Hashim[d] |
Сужэнец | Фатыма[d], Ум аль-Банін[d], Умама бінт Зайнаб[d], Асма бінт Умайс[d], Хаўла бінт Джафар[d], Q87345984?, Q94573739? і Q61358382? |
Бацька | Абу Таліб ібн Абд аль-Муталіб[d] |
Маці | Фатыма бінт Асад[d] |
Подпіс |
У 656 годзе стаў халіфам. Але супраць яго выступіла жонка Мухамада Айша, з ваяром Амэядаў Муавія. Алі быў забіты ў выніку замаху харыджытаў, якія асуджалі яго за празьмерную, на іх думку, гатовасьць да кампрамісу. Магіла зь целам Алі ў ірацкім месьце Куфа зьяўляецца месцам рэлігійных паломніцтваў, перадусім шыітаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Алі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.