Аляксандар Фінскі

Алякса́ндар Міха́йлавіч Фі́нскі (2 сьнежня 1953, пас.

Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, БССР) — беларускі скульптар. Дацэнт катэдры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2011)

Аляксандар Фінскі
Аляксандар Фінскі
Дата нараджэньня 2 сьнежня 1953 (70 гадоў)
Месца нараджэньня Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, БССР
Адукацыя Беларускі рэспубліканскі навучальны комплекс гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Месца вучобы
Занятак скульптура
Месца працы
Жанры скульптура
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь Заслужаны дзяяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе. Удзельнік мастацкіх выставаў з 1978 году. Працуе ў манумэнтальнай і станковай скульптуры. З 1984 году — сябра Беларускага Саюзу мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрнату па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. Ахрэмчыка (1977—1991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 году. Жыве і працуе ў Менску.

Творчасьць

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музэі імя П. Масьленікава, Трацьцякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музэю.

Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазыцыя «Калыска» ў парку імя Я.Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, аб’ёмнапрасторавая кампазыцыя са сьвятлом «Багі Алімпу» для банку «Алімп», мэмарыяльная дошка кампазытару У. Алоўнікаву (усе ў Менску); кампазыцыі «Беларускія сьвяты» для Беларускага культурнага цэнтру ў г. Дортмунд (Нямеччына) і «Анёл-ахоўнік» у парку Нясьвіжу, а таксама кампазыцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Баляда аб міры», «Разьвітаньне», «Чаканьне», «Востраў смутку». Акрамя таго:

— мэмарыяльны комплекс «Чырвоны Бераг», пасёлак Чырвоны Бераг (архітэктар, і кіраўнік праекту Леанід Левін, скульптар Аляксандар Фінскі, мастак Сьвятлана Каткова)

— помнік С. Полацкаму ў Полацку (скульптар А. Фінскі, архітэктары Георгі Фёдараў і Натальля Цавік)

— помнік А. Міцкевічу ў Менску (у суаўтарстве з А. Засьпіцкім, архітэктар Георгі Фёдараў)

— скульптурныя кампазыцыі для Нацыянальнага тэатру опэры і балету ў Менску (у суаўтарстве са скульптарамі М. Шкробатам, Г. Буралкіным)

— знак «Нулявы кілямэтар» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску (скульптар А. Фінскі, архітэктар А. Сардараў)

— мэмарыял «Яма. Менскае гета» ў Менску (архітэктар, і кіраўнік праекту Л. Левін, скульптары А. Фінскі, Э. Полак, архітэктары Я. Дзятлаў, А. Капалаў)

— помнік Максіму Танку ў Мядзеле (скульптары А. Фінскі, І. Міско, архітэктар А. Сардараў)

Навуковыя працы

  • Фінскі А. На ўсе вякі. Мастацтва, № 2, 2006.
  • Фінскі А. Час вызначае прыярытэты. Мастацтва, № 11, 2004.
  • Фінскі А. Дэмаграфія творчасці — 2. Мастацтва, № 5, 2008.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар Фінскі БіяграфіяАляксандар Фінскі ТворчасьцьАляксандар Фінскі Навуковыя працыАляксандар Фінскі КрыніцыАляксандар Фінскі Вонкавыя спасылкіАляксандар Фінскі19532 сьнежняБССРБеларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваўВясёлы ГайМенская вобласьцьПухавіцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Hromadske.TVФранцуская мова1877ПорнгабСлуцкі збройны чынГорадІгнат КанчэўскіСьпіс стагодзьдзяўВорша1874ЗапарожжаСпортПашпартКаскадныя табліцы стыляўНацыяналізацыяМэдыяВікіФранцыяДынама БерасьцеКітайМар’ян ДуксаВікісховішчаЮлі ТаўбінМіхал АнемпадыстаўСпакусьнікіАркадзь КуляшоўЛорд-канцлерЛікKrainaГлыбокаеКрамянёвая тваньДзіцячая парнаграфіяПрышчэпкаІрына Ханунік-РамбальскаяРоварРужанецБабёрФрэдзі Мэрк’юрыШатанПраваслаўная царкваУладлен АнікееўЖорсткая парнаграфіяІван ЧыгрынаўАляксандар КучынскіКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуВалерыя КуставаВалянцін АкудовічМікіта БуракУладзімер Карызна (паэт)КарольЛетувіская моваМенск (футбольны клюб)МінтаўтФілякартыяАляксандар ЛукашэнкаВікіцытатнікДастасунакБеларуская ПалічкаМенскМы выйдзем шчыльнымі радаміТураўНоваміхайлаўка (Мар’інскі раён)Мікола ПапекаЗямля пад белымі крыламіГадзьВэб-дызайнДзірманСэксMemento moriКлеапатраАфрыкаpascalРумыніяЗнакі прыпынкуЭўфрасіньня Полацкая🡆 More