Алякса́ндар Сахачэ́ўскі, сапраўднае імя Лейб Сондэр (3 траўня 1843, м.
Аляксандар Сахачэўскі | |
Дата нараджэньня | 3 траўня 1843 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 15 чэрвеня 1923 (80 гадоў) |
Месца сьмерці |
|
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Узнагароды | |
Вучыўся ў Варшаўскай школе рабінаў. З 1860 году ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве пад кіраўніцтвам праф. Язэпа Зіммлера. Быў арыштаваны восеньню 1862 году на хвалі арыштаў пасьля замаху на Аляксандра Веляпольскага, быў вязьнем Варшаўскай цытадэлі. Быў асуджаны пасьля выбуху паўстаньня 1863—1864 гадоў на 20 гадоў катаргі ў Сыбіры. Пасьля вяртаньня з ссылкі царскі ўрад забараніў яму вярнуцца ў Царства Польскае, ён быў вымушаны пасяліцца ў Львове. Пазьней жыў у Мюнхэне і Брусэлі, дзе стварыў цыкль дакумэнтальных малюнкаў, сьведчаньняў аб дэпартацыі паўстанцаў на месца адбыцьця пакараньня, побыт катаржан. Сярод самых вядомых — Разьвітаньне з Эўропай (1894). Малюнак мае сымбалічнае значэньне, ушаноўвае памяць шэрагу вядомых рэпрасаваных паўстанцаў, у тым ліку і самога сябе — мужчына, які паклаў руку на слуп. З 1903 жыў у Вене.
У 1913 годзе падчас сьвяткаваньня 50-гадовай гадавіны паўстаньня 1863—1864 гадоў выставіў свае працы ў Львоўскай мескай адміністрацыі. Выстава выклікала сэнсацыю ў публікі. Мастак пагадзіўся перадаць свае працы Львоўскай мескай адміністрацыі ў абмен на пажыцьцёвую рэнту.
У 1956 годзе Міністэрства культуры СССР перадала Польшчы калекцыю прац Аляксандра Сахачэўскага. На сотую гадавіну пачатку паўстаньня 1863—1864 гадоў (1963) калекцыя была выстаўлена ў музэі X павільёна Варшаўскай цытадэлі (у пастаяннай экспазыцыі).
Аляксандар Сахачэўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аляксандар Сахачэўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.