Аляксандар Пазьняк: беларускі футбаліст

Алякса́ндар Пазьня́к (нарадзіўся 23 ліпеня 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца койданаўскага «Арсэналу».

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пазьняк.
Аляксандар Пазьняк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 ліпеня 1994(1994-07-23) (29 гадоў)
Рост 186 см
Вага 80 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Нумар 72
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2016 Нёман Горадня 60 (0)
2014 Ліда 13 (0)
2017—2018 Шахцёр Салігорск 10 (0)
2018 Гарадзея 26 (1)
2019 Нёман Горадня 2 (0)
2019—2020 Гарадзея 30 (1)
2021 Дынама Берасьце 3 (0)
2021 Работнічкі 17 (0)
2022 Менск 12 (0)
2022 Шахтар Караганда 11 (0)
2023 Дынама Менск 0 (0)
2023 Кубань[d] 6 (0)
2023 Дынама Берасьце 11 (0)
2024—4 Арсэнал Койданаў 3 (0)
Зборныя
2013—2016 Беларусь (да 21) 33 (0)
2020 Беларусь 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 красавіка 2024.

Кар’ера

Пачынаў займацца футболам у роднай Лідзе, але першым прафэсійным клюбам спартоўца стаў гарадзенскі «Нёман». За дубль гарадзенцаў пачаў гуляць з 2011 году. На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а ў сэзоне 2013 году ўжо пачаў трапляць на лаву рэзэрвовых у асноўнай камандзе. У красавіку 2014 году быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду», якая гуляла ў Першай лізе. У складзе лідзкага клюбу трывала гуляў у асноўным складзе, правёўшы 13 поўных матчаў. У ліпені 2014 году вярнуўся ў «Нёман».

Па вяртаньні некаторы час гуляў за клюбны дубль, а 14 верасьня 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра», адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Пазьней пачаў трывала трапляць у пачатковым склад як цэнтральны, а часам левы абаронца. Сэзон 2015 году пачаў ужо ў якасьці трывала гульца першай адзінаццаткі. У студзені 2016 году на два гады падоўжыў кантракт зь «Нёманам». У лютым 2017 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Сэзон 2017 году пачынаў у стартавым складзе салігорцаў, але пазьней пераважна заставаўся на лаве запасных, гуляючы таксама за дубль.

У студзені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Гарадзея». У гарадзейскай камандзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2018 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў Салігорск. У лютым 2019 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам». Аднак, згуляў за асноўную каманду гарадзенцаў толькі ў двух матчах, астатні час выступаў за дубль. У ліпені 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Нёман». Амаль адразу далучыўся да «Гарадзеі», дзе стаў асноўным абаронцам. У лютым 2021 году праходзіў прагляд у казаскім «Кызылжары», але не падышоў камандзе і неўзабаве склаў працоўнае пагадненьне з берасьцейскім «Дынама». На полі ў складзе берасьцейскай каманды зьяўляўся зрэдку, звычайна застаючыся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 году пакінуў «Дынама» і неўзабаве далучыўся да паўночнамакедонскіх «Работнічкаў», дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2022 году пачаў трэнавацца зь «Менскам» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом сталічнага клюбу. Замацаваўся ў якасьці асноўнага абаронца каманды. У чэрвені 2022 году пакінуў каманду і неўзабаве падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахтарам». У студзені 2023 году прыяднаўся да менскага «Дынама», аднак ужо ў лютым быў аддадзены ў арэнду краснадарскай «Кубані» з другога расейскага дывізіёну. Пакінуў «Кубань» у чэрвені 2023 году, а ў ліпені далучыўся да дынамаўцаў. У жніўні 2023 году на ўзаемную згоду пакінуў сталічны клюб, гэтак і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах. Гулец стаў футбалістам берасьцейскага «Дынама». У сьнежні 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскі клюб. У студзені 2024 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу».

Міжнародная

У 2013—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе быў асноўным левым абаронцам. 26 лютага 2020 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў сустрэчы.

Статыстыка

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 23 0
2016 Найвышэйшая ліга 27 0
Шахцёр Салігорск 2017 Найвышэйшая ліга 10 0
Гарадзея 2018 Найвышэйшая ліга 26 1

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар Пазьняк Кар’ераАляксандар Пазьняк СтатыстыкаАляксандар Пазьняк КрыніцыАляксандар Пазьняк Вонкавыя спасылкіАляксандар ПазьнякАрсэнал Койданаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НемцыВіківэрсытэт1877СэксСлавамір АдамовічБакаляўрПерабудоваЧарнобыльская катастрофаАральны сэксСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік1997Эпоха АсьветніцтваФарс (астан)ВікіманіяСяргей СівецСтрахаваньнеДзеяслоўНідэрляндыПаразытызмМарына ВасілеўскаяАрхеалёгіяАнатоль СысДэмакратыяМагілёўБрысталПарнаграфія ў ЯпонііРэпКурыцаДрапежныя птушкіГуда (імя)ЛідаЮрась СьвіркаБеларуская энцыкляпэдыяБялуха (гара)Кірыла ТураўскіВалянцін Зуб30 красавікаThe Walt Disney Company1530Ордэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаЛявон ВашкоВыказьнікШвайцарыяЖанчына зьверхуНямеччынаМаршы недармаедаўC++Белая РусьАлег СалтукТаварны знакГрамадзянінЛірыкаПятрусь БроўкаКарлес ПудждэмонВіктар ШніпБаскетболРод (біялёгія)ВікіслоўнікАлесь БачылаУсяслаў ЧарадзейГомасэксуальнасьцьКордаваЭўрапейскі ЗьвязРасейская моваЛюбоўЖандармэрыяСкрыпкаМіжзем’еЗянон ПазьнякЛязьбійская парнаграфіяУкраіна🡆 More