Аляксандар Краўцоў

Алякса́ндар Міха́йлавіч Краўцо́ў, сапраўднае прозьвішча Шульман (* 24 студзеня 1953, Пружаны, Берасьцейская вобласьць, БССР) — расейскі спартовы дзяяч, заслужаны трэнэр Расеі, старшыня расейскай спартовай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях 2014 року ў Сочы.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Краўцоў.
Файл:Аляксандар Краўцоў.jpg
Аляксандар Краўцоў

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Пружанах у сям’і Міхаіла Аркадзевіча і Фіры Ісаакаўны Шульманаў.

Займаўся спартовай гімнастыкай у пружанскай спартовай школе.

Пасьля школы спрабаваў паступіць на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, аднак ня здолеў. Скончыў Ленінградзкую вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню(ru). Служыў на Далёкім Усходзе, дзе захапіўся лыжнымі гонкамі.

Па сканчэньні службы ачоліў дзіцяча-юнацкую спартовую школу ў месцы Аха (Сахалін). Скончыў трэнэрскі факультэт Хабараўскага інстытуту фізкультуры, аддзяленьне лыжных гонак.

У 1991—2002 — асабісты трэнэр Ларысы Лазуцінай. У 1999—2003 — генэральны дырэктар спартовага клюбу «Роснефть», які займаўся падрыхтоўкай нацыянальных зборных Расеі па лыжных гонках і біятлёне. У 2003—2005 — дзяржаўны трэнэр па лыжных гонках.

З 2005 працуе ў Цэнтры спартовай падрыхтоўкі зборных камандаў Расеі, начальнік управы зімовых відаў спорту, намесьнік дырэктара па зімовых відах спорту (2007), дырэктар (2009).

У красавіку 2011 року ўлучаны ў склад Аргкамітэту па забесьпячэньні падрыхтоўкі расейскіх спартоўцаў для ўдзелу ў XXII Алімпійскіх зімовых гульнях і XI Паралімпійскіх зімовых гульнях 2014 року ў Сочы. 28 лютага 2013 абраны старшынём расейскай спартовай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях 2014 року ў Сочы.

Аляксандар Краўцоў — майстар спорту па сучасным пяцібор’і, кандыдат у майстры спорту па лыжных гонках, заслужаны трэнэр Расейскай Фэдэрацыі, выдатнік фізычнай культуры і спорту.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

195324 студзеняАлімпійскія гульні 2014 годуБССРБерасьцейская вобласьцьПружаныСочы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БілінгвізмВязынка (Маладэчанскі раён)Жыве Беларусь!Тадэвуш КасьцюшкаМастацкая літаратураАўстраліяЛексычнае значэньнеВікізьвесткіПарнаграфія ў ЗША16 красавікаПартыя аматараў піваЗямля пад белымі крыламіДрукарняМаксім ТанкСакрат ЯновічАляксандар ЛукашэнкаПесьняДанута БічэльУладзіслаў СыракомляПарнаграфія ў сецівеМакс ШчурНіна МацяшВербавічыГісторыя БеларусіКурыцаМінэтПацук шэрыУладзімер МаслоўскіБелы вершСтрахаваньнеСтаніслаў ЯроцкіМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніАвантуры майго жыцьцяАўкштотаБярэзаньПорнасайтАнтонімыМаксім БагдановічГрэцкая моваУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіКонрадБудынакГаштольд (імя)Драма (аповесьць)Чорны замак АльшанскіВольныя матэрыялыКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)РадзімічыБераВэб-дызайнУладзімер КараткевічВіцебскПарнаграфія для жанчынЧалавек-аўтапілаКрайняя плоцьБеларусьКрэдытЭтнічная тэрыторыя беларусаўАфанасі ФіліповічМагілёўБлакітная сойкаДыялекты беларускай мовыДыплёмДзед ТалашЗіновій ПрыгодзічІнвэстыцыяПалітыкРасейская моваПарнаграфіяМагутны БожаСтаніслаў ВалодзькаHTMLБярозаўка🡆 More