Аляксандар Гіляры Палубінскі

Алякса́ндар Гіля́ры Палубі́нскі (6 жніўня 1627 — 3 лістапада 1679) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Падстолі вялікі літоўскі (1654), пісар польны літоўскі (1654—1668), староста генэральны жамойцкі (1669—1670), маршалак вялікі літоўскі (з 1669).

Аляксандар Гіляры Палубінскі
Аляксандар Гіляры Палубінскі. Невядомы мастак, XVII ст.
Аляксандар Гіляры Палубінскі. Невядомы мастак, XVII ст.
Аляксандар Гіляры Палубінскі
Герб «Палубінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 жніўня 1627
Памёр 3 лістапада 1679
Пахаваны
Род Палубінскія
Бацькі Канстантын Палубінскі
Соф’я з Сапегаў
Жонка Сузанна з Храптовічаў
Соф’я Канстанцыя з Валадковічаў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Ганна Мар'яна, Ізабэла Алена, Дамінік Ян Міхал, Крыштап Канстантын
Дзейнасьць вайскавод, дзяржаўны дзяяч

Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Рудобелкай, Зьдзецелам, Горамі Вялікімі, Горкамі. Адміністратар Берасьцейскай эканоміі (з 1655), трымаў Бабруйскае1668), Ваўкавыскае і Слонімскае староствы.

Біяграфія

Аляксандар Гіляры Палубінскі 
Радавод Палубінскіх, 1675 г.

З княскага роду Палубінскіх гербу ўласнага, сын Канстантына, ваяводы парнаўскага, і Соф’і з Сапегаў. Навучаўся ў Віленскай і Замойскай акадэміях, а таксама ў Кракаве, Галяндыі, Францыі.

3 1646 неаднаразова абіраўся паслом на соймы. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, пачынаючы з падкаморыя слонімскага (1650—1654),

Вызначыўся ў вайне супраць украінскіх казакоў, пад камандай Я. Радзівіла браў удзел ва ўзяцьці Мазыра (люты 1649), у Лоеўскай бітве (1649), бітве пад Белай Царквой (23 верасьня 1651).

На чале кавалерыйскіх харугваў удзельнічаў у асноўных ваенных дзеяньнях вайны Маскоўская дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667): у бітвах пад Шкловам (12 жніўня 1654) і Шапялевічамі (24 жніўня 1654), аблозе Магілёва ў пачатку 1655; у баях супраць швэдаў у Каралеўстве Польскім, у вызваленьні Менску ў лістападзе 1658 і інш. У 1659—1660 ваяваў у Інфлянтах. У складзе дывізіі П. Я. Сапегі браў удзел у Палонкаўскай бітве (1660), аблозе Барысава, вызваленьні Шклова і Воршы, бітве на рацэ Бася з войскам Ю. Далгарукага, Нушліцкай бітве (1661).

Па абдыкацыі Яна Казімера (1668) і сьмерці Міхала Вішнявецкага (1673) выступаў за абраньне каралём і вялікім князем маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча.

У 1646 атрымаў каралеўскі прывілей на правядзеньне ў Глуску аднаго кірмашу на рок працягласьцю тыдзень. Па разбурэньні места атрадам казакоў Івана Залатарэнкі (1655) фактычна ўзьвёў новую фартэцыю зь дзьвюма мураванымі вежамі, землянымі валамі, пяцьцю бастыёнамі і ровам, запоўненым вадой; фундаваў Глускі бэрнардынскі кляштар (1662). У 1670-я пад патранатам А. Г. Палубінскага ў Глуску працаваў знакаміты гравёр таго часу Аляксандар Тарасевіч, пра што сьведчыць надпіс на адной зь ягоных гравюраў.

Першы шлюб з Сузаннай Храптовіч быў бязьдзетным, у 1652 ажаніўся з Соф’яй Канстанцыяй Валадковіч, зь якой меў сыноў Дамініка Яна Міхала (памёр у 1683) і Крыштапа Канстантына (памёр у 1685), а таксама дачок Ганну Мар’яну і Ізабэлу Алену.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вялікае Княства ЛітоўскаеЖамойцьМаршалак вялікі літоўскіПадстолі вялікі літоўскіПісар польны літоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПскоўМасачусэцкі тэхналягічны інстытутВейшнорыяГалакостЧытагонгАркадзь КуляшоўВытворная функцыіПольская Народная РэспублікаПаўднёва-Афрыканская РэспублікаАнтон АстаповічWYSIWYGЧасьціцаВольга ХарланРэжым ЛукашэнкіЗборная Беларусі па футболеСафоклДрама2003Сямён Палазовіч1980Мікола ЦудатворцаАркадзь МарціновічЦмокБясхвостыяСьпіс сысуноў БеларусіДотык пісі рукоюЧэрвеньАсацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй АзііДжордж Гэрбэрт Ўокер БушВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ТрыялетНоварасея (Саюз народных рэспублік)Арлінгтан (Тэхас)РадаўніцаАляксандар РыбакКанстантын I ВялікіМіжнародны стандартны кніжны нумарШырмерА̨Сельская гаспадаркаЦэнтральная АзіяВольныя матэрыялыПрастытуцыя ў БеларусіАдам МіцкевічІталіяТаўтэнАрыштСьцяг АнгельшчыныКірыліцаРаман СкірмунтКамэлот (гурт)Пятрусь БроўкаАтэізмХартумАўстраліяМагнэтызмСакрат ЯновічУладзімер ШыманецПраваслаўная царкваАнтоніё ВівальдзіПраская вяснаВялікае Княства Літоўскае🡆 More