Аляксандар Булыка

Алякса́ндар Мікала́евіч Булы́ка (нарадзіўся 18 сакавіка 1935 году, Селішча, цяпер Наваградзкі раён) — беларускі мовазнавец, доктар філялягічных навук (1981), прафэсар, чалец-карэспандэнт АН Беларусі (1994).

Аляксандар Булыка
Дата нараджэньня 18 сакавіка 1935(1935-03-18) (89 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак мовазнаўца
Навуковая сфэра фанэтыка і мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (1981)
Дзеці Галіна Булыка
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Жыцьцяпіс

Скончыў БДУ (1959). Настаўнік (з 1959), у Інстытуце мовазнаўства АН (з 1962), загадчык аддзелу. У КПСС з 1961.

Сябра Навуковага савету «Мова і грамадзтва» аддзяленьня мовы і літаратуры АН Расеі, навуковы сакратар Рэспубліканскай тэрміналягічнай камісіі пры АН Беларусі, сябра камітэту па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь за навукова-тэхнічныя дасягненьні, чалец савету экспэртаў Беларускага вышэйшага сэртыфікацыйнага камітэту, чалец двух саветаў па абароне навуковых прац у галіне мовазнаўства. Сябра рэдакцыйнага савету бюлетэню АН «Беларуская лінгвістыка».

Навуковая дзейнасьць

Галоўная тэма дасьледаваньняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Таксама: аналіз мовы помнікаў старажытнай беларускай літаратуры (мастацкай, дзелавой, канфэсіянальнай), дасьледаваньні старабеларускай графікі, арфаграфіі, фанэтыкі, марфалёгіі, лексікалёгіі, моўных кантактаў беларускай мовы з іншымі мовамі.

Асноўныя працы

Асабістыя

  • «Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы» (1970)
  • «Даўнія запазычанні беларускай мовы» (1972)
  • «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове 14—18 стст.» (Мінск, 1980)
  • «Слоўнік іншамоўных слоў» (1993)
  • «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999, у 2 тамах)
  • «Беларуска-рускі слоўнік для школ», «Руска-беларускі слоўнік для школ», «Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка» (2005)

У суаўтарстве

  • «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970)
  • «Гістарычная марфалогія беларускай мовы» (1979)

Глядзіце таксама

  • Гістарычны слоўнік беларускай мовы

Заўвагі

Літаратура

Tags:

Аляксандар Булыка ЖыцьцяпісАляксандар Булыка Навуковая дзейнасьцьАляксандар Булыка Асноўныя працыАляксандар Булыка Глядзіце таксамаАляксандар Булыка ЗаўвагіАляксандар Булыка ЛітаратураАляксандар БулыкаАН БеларусіДоктар навукМовазнаўстваНаваградзкі раёнПрафэсарСелішча (Наваградзкі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Юры ГагарынСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваБаранавічыБаранавіцкі раёнІталіяЗаходнеславянскія мовыРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)РожаваСымон БудныФранцішак БагушэвічРэгіёнFTPПрыметнікЯўгенія ПфляўмбаўмЛяндвароваЭякуляцыяЯгінтДотык пісі рукою15 красавікаКанстытуцыя ССРБ 1919 годуВячаслаў ЧамярыцкіПолк імя Кастуся КаліноўскагаРадаўніцаГорадняРасейцыАляксей ПысінБеларуская мінуўшчына (часопіс)ПорнасайтMozilla FirefoxЯнка МаўрЯнка БрыльФартэпіянаДзьвінскJavaTor BandЯгмінЧарнобыльская катастрофаКурдзкая моваХэльсынкіАмонімМенская вобласьцьМаршы недармаедаўАдольф ГітлерДэйвід ЎудардМэдыяВікіКові (рэжысэр)БуценьДаўгерд (імя)Мікола МаляўкаМікола ПапекаМагіла льва (паэма)ГрамадзянінСаюз вызваленьня БеларусіВайшнорыяКруглянскі мостФара Вітаўта (Горадня)Лізаньне похвыЦмокПолымя (часопіс)ПрыназоўнікЛюдміла СільноваУладзімер КарватРуская моваАлесь ПетрашкевічВольга ЧамаданаваБеларусы ў Польшчы8 сакавіка🡆 More