Аляксандар Акінчыц

Алякса́ндар Во́сіпавіч Акі́нчыц гербу Аксак (9 лютага 1839, в.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Акінчыц.

ст. 28 студзеня] 1839, в. Сялец Пружанскага павету, Расейская імпэрыя — 18 сакавіка 1886, Вільпрэ, Сена-і-Ўаза, Францыя) — мэдык, публіцыст, мэмуарыст. Удзельнік паўстаньня 1863 году.

Аляксандар Акінчыц
Аляксандар Акінчыц
Род дзейнасьці лекар, мэмуарыст
Дата нараджэньня 9 лютага 1839
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Сялец Пружанскага павету
Дата сьмерці 18 сакавіка 1886
Месца сьмерці Сьцяг Францыі Вільпрэ
Месца вучобы
Занятак публіцыст, лекар
Бацька Восіп Акінчыц
Маці Паўліна з Галіёфаў
Жонка Жазэфіна Залеская
Ганна Кракавецкая
Дзеці
з Жазэфінай Залескай:
  • Жазэфіна Багдана Сафія Паўліна

з Ганнай Кракавецкай:

  • Юзэф Тэадор
  • Уладзімер Павал
  • Браніслаў Мар’ян
  • Бэрнард Севярын Багдан

Жыцьцяпіс

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пружане, у 1856 паступіў на мэдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту (скончыў 10 чэрвеня 1861), доктар мэдыцыны. У верасьні 1862 прызначаны звышштатным акруговым урачом Слонімскага павету, пасьля акруговым урачом Пружанскага і Слонімскага паветаў. Пражываў у Шарашове. На кані і пешкі наведваў хворых у Пружане, Стараволі, Белавежы, хутка заваяваўшы аўтарытэт сярод мясцовых жыхароў.

У красавіку 1863 атрымаў прадпісаньне ад Варшаўскага рэвалюцыйнага камітэту і далучыўся да стваранага аддзелу пружанскага шляхціча Фэлікса Влодэка, разам зь якім накіраваўся ў Міхалінскі лес. Тут да іх далучыліся рэшткі разгромленай групы Самульскага, пакінутага Рагінскім для кіраўніцтва паўстаньнем у Пружане. У Міхаліне паўстанцы аб’ядналіся з аддзелам «Млотка» Стравінскага. Аляксандар Акінчыц найбольш займаўся аказаньнем мэдычнай дапамогі параненым.

Увосень 1863 з прычыны захворваньня ног і нырак Аляксандар замешкаў у сваякоў Замойскіх ля Кабылаўкі, пасьля вярнуўся ў матчыны маёнтак Нямковічы Пружанскага павету.

14 лістапада арыштаваны «за бытность в мятежной шайке и не явку к властям по возвращении из оной» і кінуты ў пружанскую вязьніцу. Нават знаходзячыся ў турме, атрымліваў запрашэньні да хворых шляхцічаў, куды яго суправаджалі пад канвоем. Удзячныя пацыенты напісалі таксама некалькі прашэньняў да ўладаў на вызваленьне лекара, аднак яны засталіся без адказу.

13 красавіка 1864 ваенным судом у Горадні прыгавораны да пазбаўленьня ўсіх правоў стану і 15 гадоў катаргі. На этапе між Табольскам і Томскам разам зь яшчэ двума вязьнямі здолеў схавацца пад імёнамі памерлых ад тыфу. Акінчыц застаўся ў Томску пад імем Мечыслаў Мілеўскі. На конях і пешшу дабраўся да цэнтральных раёнаў Расеі. З дапамогаю расейскіх рэвалюцыйных групаў з фальшывым пашпартам у жніўні 1865 разам з Зыгмунтам Мінейкам даехаў да Парыжу.

Ягоны дыплём не прызнаваўся ў Францыі, таму мусіў прайсьці адпаведныя курсы і ў ліпені 1867 пасьпяхова здаў іспыт на званьне доктара мэдыцыны. Займаўся лекарскай практыкай у Вільпрэ непадалёк ад Вэрсалю.

11 лютага 1882 атрымаў францускае грамадзянства.

Памёр 18 сакавіка 1886, заразіўшыся на грып ад уласных пацыентаў. На помніку выбіты надпіс «Раб абавязку, ахвяра сваёй адданасьці».

Дзейнасьць

Браў актыўны ўдзел у дзейнасьці эмігранцкіх арганізацыяў уцекачоў з тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.

Аляксандар Акінчыц 
Магіла Аляксандра Акінчыца ў францускім Вільпрэ

Выступаў з публікацыямі ў прэсе. Для свайго цесьця Юзэфа-Багдана Залескага(pl) па памяці запісаў сьпіс знакамітай паэмы «Тарас на Парнасе», які на дадзены момант зьяўляецца самым раньнім вядомым яе варыянтам.

Напісаў па-польску мэмуары «Ўспаміны пра побыт у Расеі ў 1863 г.», якія былі перакладзеныя на францускую мову Жазэфінай Богдан (па-француску: Joséphine Bohdan). Арыгінал на польскай мове не апублікаваны і захоўваўся ў архіве сям’і. Цяпер яго месцазнаходжаньне невядомае.

Сям’я

Меў 4 братоў і 4 сясьцёр.

28 красавіка 1871 ажаніўся з Жазэфінай (Юзэфай) Ганнай Залескай, дачкой паэта-эмігранта Багдана Залескага. Пражывалі ў Фантэнблё па вуліцы дэ Франс, 88. У шлюбе мелі дачку Жазэфіну Багдану Сафію Паўліну (19.03.1872 — 1942).

2 сакавіка 1878 узяў другі шлюб з Ганнай Кракавецкай, зь якой мелі чатырох дзяцей: Юзэфа Тэадора (24.02.1879 — 29.09.1954), Уладзімера Паўла (22.12.1879 — 19.01.1880), Браніслава Мар’яна (24.01.1881 — 8.12.1942) і Марыю Бэрнарда Севярына Багдана (23.10.1882 — 25.05.1915).

Памяць

У францускім месьце Вільпрэ (за 30 км на захад ад Парыжу) дзейнічае невялікі музэй «доктара Аляксандра», ягоным імем названая адна з вуліцаў гэтага гораду.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Вонкавыя спасылкі

Аляксандар Акінчыц  Аляксандар Акінчыцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Аляксандар Акінчыц ЖыцьцяпісАляксандар Акінчыц ДзейнасьцьАляксандар Акінчыц Сям’яАляксандар Акінчыц ПамяцьАляксандар Акінчыц Крыніцы і заўвагіАляксандар Акінчыц ЛітаратураАляксандар Акінчыц Вонкавыя спасылкіАляксандар Акінчыц18 сакавіка1839188628 студзеня9 лютагаПаўстаньне 1863—1864 гадоўПружанскі павет (Расейская імпэрыя)Расейская імпэрыяСялец (Бярозаўскі раён)ФранцыяЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Язэп ЛёсікКарыстальнікПастава 69Граматычнае значэньнеАладкіАнатоль БутэвічСюзан ЧарныПарнафільмЗаходняя БеларусьГражына (неадназначнасьць)Леў ГарошкаЭтнічная тэрыторыя беларусаўНароўляПомнік тысячагодзьдзя БерасьцяТутэйшыя (п’еса)Талінская затокаГіяцынт АльхімовічПершая ПрачыстаяКляштарМагілёўПарнафільм у ФранцыіISO 3166Уладзіслаў ЧаржынскіБеларус на варцеВадзім СаранчукоўГенадзь ШутаўЛюбоўЛібанЯнка БрыльБудаўніцтваСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіІвонка СурвілаНародны каляндарАргазмБДСМДзяжаЧорны сьпіс ЭўразьвязуІдэя БанкВялёнаКейстут (імя)Ашмяны21 красавікаThe EerieМалінаЛязьбійская парнаграфіяАндрэй ФедарэнкаПарнаграфія ў сецівеВіцебская вобласьцьАснова словаКарыбутБука (імя)УкраінцыМаары (мова)Міхась БашлакоўВацлаў ЛастоўскіВялікабрытаніяПавал МіськоРасейская акупацыя БеларусіЛічэбнікБерасьцейская вобласьцьПэрсыдзкая моваЛітваЯкуб КоласСубтытрыПрыдатак (мовазнаўства)Янка МаўрЧэлесАнальны сэксЛірыкаКойданаўская самастойная рэспублікаСтаніслаў ВалодзькаУсяслаў ЧарадзейДавыд ГарадзенскіАляксей Пысін🡆 More