Аляксандар Івулін (нар. 10 жніўня 1992, г. Ворша, Беларусь) — беларускі спартовы журналіст, блоґер, футбаліст й палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Аляксандар Івулін
Імя пры нараджэньні Аляксандар Мікалаевіч Івулін[1]
Дата нараджэньня 10 жніўня 1992(1992-08-10) (29 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак футбаліст, журналіст, блогер
Месца працы

Біяграфія

Мама працавала выхавацелькаю ў дзіцячым садку, тата ў маладосьці быў мараком, ёсьць старэйшы брат.

 
Акцыя падтрымкі журналіста Аляксандара Івуліна (Быдгашч, 6 чэрвеня 2021)

Выпускнік аршанскай ДЮСШАР-2. Выступаў за каманду «Ворша-2» у чэмпіянаце Віцебскае вобласьці. Скончыў Аршанскі каледж на тэхніка-праграміста. Пасьля каледжу паступіў у Інстытут журналістыкі БДУ, дзе выступаў за каманду ВНУ з 2012 па 2017 год, быў капітанам. У Менску займаўся ў школе МТЗ-РІПА, але траўма перашкодзіла стаць прафэсійным футбалістам. Гуляў за аматарскую каманду «Лібертас» у чэмпіянаце АЛФ.

Рабіў рэпартажы на Goals.by і інтэрнэт-партале «Трыбуна(be)» (блоґ «Аршанскі вакзал»). Таксама аўтар відэаблоґу «ЧаснОк».

У 2021 годзе падпісаў прафэсійны кантракт з менскімі «Крумкачамі»[2]. Заробак Івуліна ў «Крумкачах» складаў 230 BYN. Упершыню дэбютаваў 3 красавіка ў таварыскім матчы супраць магілёўскага «Дняпра»: на 88 хвіліне замяніў Вадзіма Фастаўца(be)[3].

Палітычны перасьлед

Быў арыштаваны 15 лістапада 2020 году ў Менску, калі праходзіў марш памяці Рамана Бандарэнкі[4]. Пасьля сутачнага ўтрыманьня ў ізалятары, дзе ён захварэў на COVID-19, быў выпушчаны[5]. Суд быў прызначаны на 20 лістапада, але праз хваробу працэс перанесьлі на 18 сьнежня[5]. 18 сьнежня быў абвешчаны перапынак да 30 сьнежня для выкліку сьведкі з боку абароны[5]. 30 сьнежня суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў Івуліну штраф у памеры 30 базавых велічынь паводле арт. 23.34 КаАП[5].

3 чэрвеня 2021 году быў затрыманы разам з апэратарам «ЧаснАка» Яраславам Пісарэнкам у кватэры[6]. 4 чэрвеня быў асуджаны да 30 сутак арышту нібыта за бела-чырвона-белы сьцяг на акне кватэры (Пісарэнка атрымаў 15 сутак) паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП судом Фрунзенскага раёну Менска (судзьдзя — Юлія Блізьнюк), нягледзячы на тое, што, паводле Івуліна, ніякага сьцяга вывешана не было[7][8].

Пасьля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў, і стала вядома, што Івуліна перавялі ў СІЗА №1, а сам журналіст абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства паводле арт. 342 КК (Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак)[9]. 5 ліпеня 2021 году сумеснаю заяваю васьмі арганізацыяў, сярод якіх «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Івулін быў прызнаны палітычным вязьнем[10]

Крыніцы

  1. ^ В Минске задержан корреспондент Tribuna.com и автор Youtube-канала "ЧестнОК" Александр Ивулин(рас.) Вясна. Прессбол (2020-11-15). Праверана 2021-08-07 г. Архіўная копія ад 2020-11-15 г.
  2. ^ Блогер Александр Ивулин подписал профессиональный контракт игрока с «Крумкачамі»
  3. ^ https://by.tribuna.com/tribuna/blogs/pinta/2906735.html
  4. ^ Журналиста «Трибуны» Александра Ивулина оштрафовали за участие в акции(рас.). Мэдыязона (2020-12-30). Архіўная копія ад 2021-08-07 г.
  5. ^ а б в г Журналіста Аляксандра Івуліна аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі(бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-12-30). Праверана 2021-08-07 г. Архіўная копія ад 2021-08-07 г.
  6. ^ Затрыманыя журналісты Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка — на Акрэсціна
  7. ^ ЗП. (2021-06-05) «У гэтым увесь Іва». Сябры — пра самага вядомага спартовага журналіста Беларусі Івуліна, якому далі 30 сутак Наша Ніва. Будзьма беларусамі!. Архіўная копія ад 2021-08-08 г.
  8. ^ Арышты і ператрусы 4 чэрвеня: 30 сутак журналісту і футбалісту «Крумкачоў» Івуліну, 8 — Барысу Хамайду
  9. ^ Спортивный журналист Александр Ивулин стал подозреваемым по уголовному делу(рас.). Могилев.Онлайн (2021-07-03). Праверана 2021-08-07 г. Архіўная копія ад 2021-08-07 г.
  10. ^ Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні пяці новых палітвязняў. Вясна (2021-07-05). Архіўная копія ад 2021-08-07 г.

Вонкавыя спасылкі