Альфрэд Рэдль (па-нямецку: Alfred Redl; 14 сакавіка 1864, Лембэрг, Аўстра-Вугоршчына — 25 сакавіка 1913, Вена, Аўстра-Вугоршчына) — аўстрыйскі афіцэр контрвыведкі, начальнік агентурнага аддзяленьня выведальнага бюро генэральнага штаба, палкоўнік, начальнік штаба 8-га праскага вайсковага корпуса, родам з Львова.
Кіраваў ваеннай контрвыведкай Аўстра-Вугоршчыны напярэдадні Першай сусьветнай вайны, славіўся ўкараненьнем у выведвальную практыку перадавых тэхнічных сродкаў, аднак у гісторыю шпіянажу увайшоў як адзін з самых цынічных падвойных агентаў.
У 1903 годзе Рэдль быў завэрбаваны варшаўскім аддзяленьнем расейскай выведкі пад пагрозай агалосцы ягоных гомасэксуальных сувязяў. На працягу дзесяці гадоў выдаваў расейскаму камандаваньню аўстрыйскіх агентаў у Пецярбургу, а таксама перадаў плян аўстрыйскага ўварваньня ў Сэрбію. Гэтыя дзеяньні дазволілі сэрбам з посьпехам супрацьстаяць аўстрыйцам на пачатковым этапе сусьветнай вайны (да паўмільёна забітых з аўстрыйскага боку).
Пасьля сыходу з контрвыведкі быў выпадкова выкрыты сваім былым падначаленым, які адсочваў разьмеркаваньне ценявых фінансавых патокаў, якія накіроўваліся з Расеі ў Вену. Яго выдала дробязь — забыты ў таксі футляр ад складанага ножыка. Асьцерагаючыся выкрыцьця й быўшы цяжка хворым на сыфіліс, Рэдліх застрэліўся. Імпэратар Франц Ёзэф быў шакаваны гэтай падзеяй, а ў вугорскай прэсе гэты інцыдэнт справакаваў буру абурэньня адсутнасьцю патрыятызму й распушчанасьці нораваў венскіх вайскоўцаў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Альфрэд Рэдль, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.