Алесь Яскевіч

Але́сь Яске́віч (Аляксандар Сямёнавіч Яскевіч; нар.

12 чэрвеня 1934, в. Ушакі, Чэрыкаўскі раён) — беларускі крытык, публіцыст, літаратуразнаўца. З 1992 году доктар філялягічных навук. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1966).

Алесь Яскевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1934(1934-06-12) (89 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, літаратурны крытык

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў на фронце ў 1944 годзе. Пасьля гэтага маці зь дзецьмі пераехала ў родную вёску Дабранку Слаўгарадзкага раёну. Навучаўся ў Дабранскай пачатковай школе, Старынскай сямігодцы. У 1953 году скончыў зь срэбраным мэдалём Слаўгарадзкую СШ. Пасьля заканчэньня аддзяленьня журналістыкі БДУ у 1958 годзе, працаваў у Менску літсупрацоўнікам шматтыражкі «На страже Октября» (1958—1961), навучаўся ў асьпірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы (1961—1964). З 1964 году малодшы, з 1969 — старэйшы, а потым вядучы супрацоўнік сэктара тэорыі гэтага інстытуту.

Прымае ўдзел у працы Біблейскай камісіі Беларускага Праваслаўнага Экзархату.

Творчасьць

З публіцыстычнымі артыкуламі і допісамі пачаў выступаць у друку ў 1957 годзе, з крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў 1958 годзе. У полі зроку Яскевіча — шматлікія аспэкты гісторыі і тэорыі літаратуры, традыцыі і наватарства, станаўленьне нацыянальнага клясычнага стылю («Нараджэньне новага мастацтва», 1980 г.; «Карані маладога дрэва», 1967 г.), псыхалёгія творчасьці й індывідуальнасьці пісьменьніка («Грані майстэрства», 1974 г.), структура празаічнага і вершаванага твору («Ад слова — да вобраза», 1968 г.; «У сьвеце мастацкага твора» 1977 г.), праблемы літаратурнай мэтадалёгіі, перакладу з блізкамоўных літаратур, аналітычнай перакладчыцкай канцэпцыі («Выхад за круг», 1985).

Па-наватарску напісана дасьледаваньне «Станаўленьне беларускай мастацкай традыцыі» (1987), дзе прасочаны гэнэзіс сучаснай беларускай літаратуры, у новым сьвятле паказана ўзаемадзеяньне літаратуры і фальклёру. Выступае ў пэрыядычным друку з праблемнымі артыкуламі па пытаньнях разьвіцьця беларускай літаратуры. Распрацоўвае новыя экспэрымэнтальныя падыходы ў дасьледаваньні рытму паэзіі і прозы («Рытмічная арганізацыя мастацкага тэксту», 1991). Спэцыялізуецца таксама ў галіне скарыназнаўства і біблеістыкі.

Бібліяграфія

Аўтар 20 манаграфіі і больш за 170 навуковых і навукова-мэтадычных публікацыяў.

  • Карані маладога дрэва : Літаратурна-крытычныя артыкулы / А. Яскевіч. — Менск : Беларусь, 1967. — 203 с.
  • Ад слова-да вобраза / А. Яскевіч. — Менск : Навука і тэхніка, 1968. — 116 с.
  • Грані майстэрства / А. Яскевіч. — Менск : Мастацкая літаратура, 1974. — 160 с.
  • У свеце мастацкага твора / А. Яскевіч. — Менск : Мастацкая літаратура, 1977. — 205 с.
  • Выхад за круг : Літаратуразнаўчыя артыкулы / А. Яскевіч. — Менск : Мастацкая літаратура, 1985. — 247 с.
  • Становление белорусской художественной традиции / А. С. Яскевич. — Менск : Наука и техника, 1987. — 230 с.
  • Ритмическая организация художественного текста / А. С. Яскевич. — Менск : Наука и техника, 1991. — 207 с.
  • Сумежжа : Мова. Пераклад. Вытокі прозы / А. Яскевіч. — Менск : Мастацкая літаратура, 1994. — 253 с.
  • Біблейскі пераклад : зберажэнне тэксту ; Аб духоўнай паэзіі / А. Яскевіч. — Менск, 1998. — 87 с.
  • Библия : переводы, язык / А. С. Яскевич. — Менск : Царкоўнае слов, 1999. — 139 с.
  • Природа в свете Библии / А. С. Яскевич. — Менск, 2003. — 167 с.
  • Вселенская тайна человека / А. С. Яскевич. — Лучи Софии, 2012. — 527 с.

Адзін з аўтараў манаграфіі «Шляхі разьвіцьця беларускай савецкай прозы: агульны рух і галоўныя тэндэнцыі» (1972), «Пытаньні паэтыкі» (1974), «Нараджэньне новага мастацтва : сацыялістычны рэалізм ― заканамернасьць гістарычнага разьвіцьця беларускай літаратуры» (1980), «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагодзьдзя» (1999).

Крыніцы

Літаратура

  • Яскевіч А. С. // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна. — Мінск : БЕЛТА, 1999. — С. 526.
  • Яскевіч А. С.//Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік.: т. 6.- Мн., 1995. - С. 521—522.
  • Яскевіч А. С.//Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна. - Мн., 1999. - С. 526.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алесь Яскевіч ЖыцьцяпісАлесь Яскевіч ТворчасьцьАлесь Яскевіч БібліяграфіяАлесь Яскевіч КрыніцыАлесь Яскевіч ЛітаратураАлесь Яскевіч Вонкавыя спасылкіАлесь ЯскевічСаюз пісьменьнікаў СССРЧэрыкаўскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

USS Nautilus (SSN-571)1 лістападаНазоўнікБікрам СамватКапішчаАлдыка19 красавікаАлагоасВітаўтМойша КульбакГалоўная старонкаКрымчацкая моваДругая сусьветная вайнаЛіцьвіныТутэйшыя (п’еса)RSSЗвон800Microsoft WindowsРост (імя)БеларусьНародны пісьменьнік БеларусіDVDПахаваньне Гедзіміна (карціна Казімера Альхімовіча)ЯцьвягіТыльзытВадзім СаранчукоўХарэйАльтанкаМенскГірБагіня Мілда (карціна Казімера Альхімовіча)Старабеларуская моваХартыя’97Банкаўскі рахунакГальяш ЛеўчыкМікола МятліцкіМакс ШчурКавунПапаСьвятая (рака)Блакітная гадзінаЗлучнікЖодзінаПастава на каленяхЭўраКаплунЛюбоў14 красавікаФлумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруГульняЗа нашу і вашу свабодуАнатоль СабалеўскіНацыянальная баскетбольная асацыяцыяМайкл СьмітАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіДгамападаСтаніслаў Нарбут (лекар)ПагоняІндаэўрапейскія мовыЮр’яАрцём ДоўбікСлоўнік НасовічаАрока (футбольны клюб)ЯфетДавід🡆 More