Алесь Салагуб: беларускі паэт, публіцыст

Але́сь Салагу́б (18 кастрычніка 1906 — 17 траўня 1934) — беларускі паэт, публіцыст.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Салагуб.
Алесь Салагуб
Алесь Салагуб: беларускі паэт, публіцыст
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1906(1906-10-18)
Памёр 17 траўня 1934(1934-05-17) (27 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, публіцыст, літаратуразнаўца, літаратар
Мова беларуская мова і расейская мова

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Зарудзічы Смаргонскага раёну ў сялянскай сям’і. У 1922—1927 гадах вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, браў удзел у руху Грамады, Таварыства беларускай школы. Зьняволены польскімі ўладамі ў турме (1924, 1927—1928).

У 1928 годзе перайшоў у БССР. Скончыў БДУ (1931). Вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры і мастацтва Беларускай акадэміі навук.

На 3-ім годзе вучобы 10 жніўня 1933 году арыштаваны савецкімі ўладамі па справе Беларускага нацыянальнага цэнтру і неўзабаве расстраляны (17 траўня 1934).

Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 году.

Творчасьць

Друкаваўся як публіцыст з 1920 году, як паэт — з 1925. Выдаў зборнік паэзіі «Лукішкі» (1929). У Менску выступаў з артыкуламі пра літаратурны рух у Заходняй Беларусі. Перажытае ў польскай турме адлюстраваў у «Лукішскім дзёньніку» (урыўкі апублікаваныя ў «Полымі» ў 1961 годзе). Аўтар апавяданьняў, п’есы «Вясельле» (у рукапісах).

Крыніцы

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вэб-дызайнВіталь ЛіхцінЁзэф ГёбэльсКарыят (імя)ТравеньУсевалад ІгнатоўскіБерасьцеРасеяБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБерасьцейская вобласьцьПорнасайтПаэзіяРАУС120-я зэнітна-ракетная брыгадаАнальны сэксДругая сусьветная вайнаRSSРэч ПаспалітаяБеларусыКазахстанСлавамір АдамовічВінцэнт Дунін-МарцінкевічСяргей Новік-ПяюнМар’ян ДуксаГлеб ЛабадзенкаМужчына зьверхуНадвор’еІгар БабкоўВольга КараткевічЮравічыКанстытуцыя ССРБ 1919 годуУладзіслаў СыракомляЛетувізацыяГанна СевярынецВыказьнікGoogle searchЛацінкаАўстраліяМонтаўты (род)Лізаньне похвыГішпаніяУладзіслаў ЧаржынскіМінейкіC (мова праграмаваньня)Януар СухадольскіЯнка БрыльАнатоль ВярцінскіППрозаКарольВэб-сайтЛіцьвіныГенадзь ПашкоўWordPressІгнат Дамейка640Зборная архіпэлягу Чагас па футболеЧорны замак Альшанскі (фільм).neНародны пісьменьнік БеларусіГальшанскія🡆 More