Алесь Салавей

Алесь Салавей, сапр.

Альфрэд Радзюк, у эміграцыі Альберт Кадняк (1 траўня 1922, в. Крысава Койданаўская воласьць Менскі павет, БССР — 22 студзеня 1978, Мэльбурн, Аўстралія) — беларускі паэт.

Алесь Салавей
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Альфрэд Радзюк
Псэўданімы Алесь Вясновы, Алесь Вясёлка, Алесь Салавей
Нарадзіўся 1 траўня 1922
в. Крысава Койданаўская воласьць, Менскі павет, БССР
Памёр 22 студзеня 1978
Мэльбурн, Аўстралія
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Гады творчасьці 1937—1952
Мова беларуская мова
Дэбют 1937
Творы на сайце Knihi.com

Жыцьцяпіс

Бацька Альфрэда, Васіль Раманавіч, меў вышэйшую сельскагаспадарчую адукацыю, працаваў у вёсцы Самахвалавічы на Чэрвеньшчыне, у вёсцы Вялікія Навасёлкі (Койданаўшчына), з 1934 году — загадчыкам гандлёвага аддзелу Койданаўскага райспажыўсаюзу, куды пераехала іхняя сям’я. У жніўні 1937 году ён, а таксама два малодшыя браты і сястра Альфрэда Радзюка, арыштаваныя. Бацька быў расстраляны ў Менску 10 студзеня 1938 году, маці асуджаная на 10 гадоў зьняволеньня.

У першую клясу Альфрэд Радзюк пайшоў у Натальеўску (былы Ігуменскі павет, сёньня Чэрвеньскі раён). Пачатковую школу скончыў у Вялікіх Навасёлках (Койданаўшчына), у Койданаве — васьмігодку, дзе вучыўся разам зь вядомым у будучым гісторыкам Міколам Ермаловічам. Пасьля трагедыі сям’і яму давялося ўладкавацца на працу на торфараспрацоўках, вывазцы лесу, разгрузцы вагонаў. У верасьні 1937 году паступіў вучыцца ў Менскую пэдагагічную вучэльню, якую ня скончыў з-за кепскіх жыцьцёвых умоваў. Да пачатку вайны нейкі час працаваў у рэдакцыі лагойскай раённай газэты «Чырвоная Лагойшчына». На фронт яго не ўзялі з прычыны хворага сэрца і кепскага зроку.

Увосень 1941 году паэт пакінуў Лагойск, пераехаў у Менск, дзе пры дапамозе беларускага паэта Ўладзімера Дудзіцкага ўладкаваўся на працу ў рэдакцыю «Беларускай газэты», дзе працавала паэтка Натальля Арсеньнева. Пасьля працаваў у павятовай управе ў Ільлі (Вялейскі раён Менскай вобласьці), з кастрычніка 1942 па жнівень 1944 г. — намесьнікам рэдактара беларускага часопісу «Новы шлях» (Рыга).

Падчас наступу савецкіх войскаў зьехаў у Беласток, Бэрлін, пасьля ў Прагу. У 1945—1949 гг. жыў у Зальцбургу (Аўстрыя). Тут ён ажаніўся зь Зінаідай Кадняк, зь якой мелі сына Міхася і дачку Ганну. Удзельнічаў у выданьні часопісаў «З беларускага жыцьця», «Пагоня», вёў вялікую перапіску зь беларусамі ў Нямеччыне, займаўся перакладамі з украінскай мовы.

У 1949 г. разам зь сям’ёй выехаў у Аўстралію. Жыў у Адэлаідзе (Заходняя Аўстралія), Мэльбурне (Вікторыя), працаваў на фабрыцы. Тут у іх нарадзіўся яшчэ адзін сын Юрка.

Памёр 22 студзеня 1978 году ў Мэльбурне ад разрыву сэрца падчас купаньня ў акіяне. Пахаваны тамсама на беларускай частцы могілак Фолкнэр.

Творчасьць

Вершы хлопчык пачаў складаць з васьмігадовага ўзросту. У 1937 годзе ягоныя першыя вершы («На сенажаці», «Шылава гара», «Ты», «Выйдзі, паслухай») зьявіліся на старонках часопісу «Піянер Беларусі» і раённай газэты «Ударнік Дзяржыншчыны».

Друкаваўся ў часопісе «Шлях моладзі».

Падчас нямецкай акупацыі друкаваўся ў «Беларускай газэце», «Голасе вёскі» пад псэўданімамі Алесь Вясновы, Алесь Вясёлка. Упершыню пад псэўданімам Алесь Салавей у 1942 годзе зьмешчаны верш «Радасьць жыцьця». Шмат вершаў прысьвяціў Усяславу Чарадзею, Францыску Скарыну, Сымону Буднаму, Максіму Багдановічу, уславіў мясьціны, дзе давялося яму пабываць (Менск, Лагойск, Вільня, Маладэчна, Койданаў).

Падчас працы ў часопісе «Новы шлях» выдаў зборнік вершаў «Мае песьні» (1944), напісаў першую вялікую паэму «На хуткіх крыльлях вольнага Пэгаса» (1943), напісаную санэтнай страфою. Наступны зборнік паэзіі «Сіла гневу» (1948) ўбачыў сьвет у Зальцбургу.

Жывучы ў Аўстраліі, у 1952 годзе падрыхтаваў да друку рукапісы яшчэ двух зборнікаў: «Вянкі» і «Несьмяротнасьць», якія выйшлі ў сьвет ужо пасьля ягонае сьмерці.

Бібліяграфія

  • «Мае песьні» (1944, Менск)
  • «Сіла гневу» (1948, Зальцбург)
  • «Нятускная краса» (1982, Мэльбурн)
  • Алесь Салавей. Мае песьні. Сіла. Гневу. Вянкі. Зь вершаў розных годоў. / Укладаньне, прадмова, біяграфічны даведнік: Барыса Сачанкі // Туга па радзіме. Паэзія беларускай эміграцыі : анталёгія. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 542—611. — ISBN 5-340-01086-6.
  • Творы: паэзія, проза, лісты [укладаньне, прадмова і камэнтар М. Скоблы]. Мінск. Лімарыус. 2010. 559, [1] с., [4] л. іл. — (Галасы Айчыны). 400 экз.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алесь Салавей ЖыцьцяпісАлесь Салавей ТворчасьцьАлесь Салавей БібліяграфіяАлесь Салавей Крыніцы і заўвагіАлесь Салавей ЛітаратураАлесь Салавей Вонкавыя спасылкіАлесь СалавейАўстраліяКойданаўская воласьцьКрысаваМэльбурн

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мастацкі творСэрыя АКасмадром імя Сатыша ДгаванаСьпіс гарадоў БеларусіРужанецСтаражытны РымЦмокЯгмінТутэйшыя (літаб’яднаньне)СамагубстваВэб-сэрвэрТэмпэратураАрубаУкраінскае ПалесьсеХрысьціянстваСябарДрапежныя птушкіБеларускі нацыяналізмАлесь СавіцкіЛінкарІксвідэаНаша думкаКампутарМаладняк (часопіс)РаманБеліца (Жлобінскі раён)1896РыекаБуценьVPNФранцішак СкарынаMozilla FirefoxТрыбуна працыПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуВільняВадзім СаранчукоўПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Сямён ПадокшынЧэлесМіра (імя)Павал ДураўІвонка СурвілаСтатусбанкДызайнБібліяБелсатВэб-дызайнЯўген КантылёўВіктар МарціновічУладзімер КонанПагоня (песьня)ВялікабрытаніяЛяхавіцкі замакSQLГенадзь КарпенкаКамаіZuzana (зброя)ВерасеньСтанкевіцаЯкуб КоласСямён ШарэцкіКрыжНарвідМайкрасофтДжыліСтаніслаў Манюшка25 красавіка🡆 More