Алесь Марціновіч

Але́сь Марціновіч (нарадзіўся 18 жніўня 1946 году, в.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Марціновіч.

Казловічы Слуцкага раёну) — беларускі пісьменьнік, крытык, літаратуразнаўца.

Алесь Марціновіч
Алесь Андрэевіч Марціновіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 жніўня 1946 (77 гадоў)
вёска Казловічы, Слуцкі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Дзеці Дзяніс Марціновіч і Ягор Марціновіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст
Гады творчасьці З 1966-га
Жанр аповед, нарыс, эсэ
Мовы беларуская, расейская
Прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998), Літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча, Літаратурная прэмія імя Ўладзімера Калесьніка, «Залаты купідон» (2006, 2007), «Залатое пяро»
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька Андрэй Рыгоравіч выкладаў гісторыю, маці Яўгенія Аляксандраўна працавала ў пачатковых клясах. Пасьля заканчэньня ў 1964 годзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы Капыльскага раёну паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З трэцяга курсу перавёўся на аддзяленьне журналістыкі. У 1968 г. закончыў ужо факультэт журналістыкі БДУ.

Па разьмеркаваньні працаваў загаднікам аддзелу лістоў і масавай работы дарагічынскай раённай газэты «Запаветы Ільліча». У 1969 г. прызваны ў савецкае войска. Служыў афіцэрам, камандзірам мотастралковага ўзводу ў Забайкальскай ваеннай акрузе, паблізу ад сталіцы Буратыі гораду Ўлан-Удэ. Пасьля звальненьня ў запас працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газэты «Слава працы» і слуцкай раённай газэты «Шлях Ільліча».

Каля 30 гадоў (1972—2001, 2007) працаваў у газэце «Літаратура і мастацтва» (з 1972 г. — карэспандэнт аддзелу літаратуры, з 1981 г. — загадчык аддзелу інфармацыі і літаратурнага жыцьця).

У лістападзе 1999 г. адначасова пачаў працаваць у часопісе «Беларуская думка» (1999—2007): рэдактар аддзелу літаратуры і мастацтва, намесьнік галоўнага рэдактара, першы намесьнік галоўнага рдэдактара.

У далейшым намесьнік галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» (2008—2009) і «Маладосць» (2009—2011). З 2011 г. загаднік аддзелу крытыкі часопісу «Полымя».

Абодва сыны — Дзяніс і Ягор — таксама журналісты.

Творчасьць

Выступаць у друку як журналіст пачаў яшчэ школьнікам. З 1966 г. пачаў публікаваць рэцэнзіі, літаратурна-крытычныя артыкулы.

Аўтар больш як 30 кнігаў, у тым ліку выданьняў па гісторыі для дзяцей («Сьвятая Еўфрасіньня», «Златавуст з Турава» (пра Кірылу Тураўскага), «Сімяён, сын Полацка» (пра Сімяона Полацкага), «Як Гурка ворагаў граміў», казак («Віця Неслух у краіне Мурашоў»), літаратуразнаўчых дасьледаваньняў («Іван Чыгрынаў», «Сьвятло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры»).

Вяршыняй творчасьці ёсьць шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах (кнігі «Зерне да зерня», «Хто мы, адкуль мы…», «У часе прасьветленыя твары», «Элегіі забытых дарог» «Сполахі далёкіх зарніц», «Сьвечка на золкім полі», «Птушкі з пакінутых гнёздаў», «Маладзік над засьнежаным шляхам», «Рагнеда і Рагнедзічы»), у якіх упершыню ў беларускай літаратуры праз жанр мастацка-дакумэнтальных твораў (эсэ, нарыс, апавяданьне) прасочаныя лёсы больш як 300 знакамітых суайчыньнікаў, а таксама тых, хто нарадзіўся ў іншых краінах, але зьвязаў лёс зь Беларусьсю.

Склаў кнігі публіцыстыкі «Свабоднае грамадзтва зблізку» (1984), паэзіі «Мы і яны» (1985) і «Слова міру і праўды» (1987), «Памяць: Капыльскі раён: Гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі» (2001), «Адсюль выток, адсюль натхненьне…: Шклоўчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка» (2007) і іншыя.

Прызнаньне

Літаратура

  • Войніч В. А. Марціновіч Аляксандр Андрэевіч// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10. — Мн.: БелЭН, 2000. — С. 148.
  • Карлюкевіч А. Крыжовыя паўстанкі гісторыі літаратуры/ Чаканне Айчыны: кніга рэцэнзій. — Мн.: Дом прэсы, 1998. — С. 58-61.
  • Карлюкевіч А. Адкрыццё гістарычных асоб / Карлюкевіч А. Чаканне Айчыны: кніга рэцэнзій. — Мн.: Дом прэсы, 1998. — С. 65-69
  • Карлюкевіч А. Марціновіч Алесь Андрэевіч// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. — Мн.: БелЭН, 1999. — С. 81.
  • Марціновіч Алесь// Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік/ Складальнік А. К. Гардзіцкі; Навуковы рэдактар А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 366.
  • Марціновіч Аляксандр Андрэевіч// Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слуцкага раёна і горада Слуцка. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 481.
  • Сабалеўскі А. В. Марціновіч Алесь// Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 88.
  • Саламаха У. П. Праўда там, дзе народ/ Саламаха У. П. Званыя и выбраныя: Кніга літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій (Бібліятэка часопіса «Маладосць»). — Мн.: Дом прэсы, 1999. — С. 77—83.
  • Урупіна Г. М. Марціновіч Алесь// Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4./ Пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мн.: БелЭН, 1994. — С. 224—231.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алесь Марціновіч БіяграфіяАлесь Марціновіч ТворчасьцьАлесь Марціновіч ПрызнаньнеАлесь Марціновіч ЛітаратураАлесь Марціновіч Вонкавыя спасылкіАлесь МарціновічКрытыкЛітаратуразнаўцаПісьменьнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Наваградзкае ваяводзтваБэрнард1891Этнічная тэрыторыя беларусаўКарлес ПудждэмонЖанчына з жанчынайАрцём ДоўбікСтрахаваньнеНародны пісьменьнік БеларусіНа куканЛідаПлязмаАнатоль СысАнілінгус18 жніўняМіхась ЗарэцкіГальяш ЛеўчыкРымскі дагаворЛетуваЭшэн-Маўрэн (футбольны клюб)ПагоняЮрка Лявонны1447Вадзім СаранчукоўМенскі замакРужанскі палацВостраў ПасхіЦагліна (электроніка)Аляксандар МарцёшкінВуліца Максіма Багдановіча (Менск)Сямейства (біялёгія)ЗлучнікКармэльӘВобласьць Войска ДанскогаЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2013—2014 гадоўЯн Прадвесьнік (царква)БераЖывёлыАбарона Ольштына (карціна Казімера Альхімовіча)ВітаўтПершая віленская клясычная гімназіяНаваельняУправа КДБ па Гомельскае вобласьціМундАэрапорт ПрышціныВільняЦыганыТэйлар ЛотнэрRSSНаваградзкі паветІстанбул БашакшэхірУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціFacebookФранк КФА5 траўняHromadske.TV48-ы батальён дапаможнай паліцыіІндаэўрапейскія мовыГрэм ГрынГудвіловічыУ краіне райскай птушкіЮрась ШамецькаРэч ПаспалітаяАндрэй Павук (актывіст)Жаан КапдэвіляВасіль БыкаўПавал Люцько🡆 More