Аляксандар Канстантынавіч Краўцэвіч (нар.
13 верасьня 1958, вёска Лупачы Мастоўскага раёну) — беларускі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук (1998), прафэсар. Ляўрэат Прэміі імя Францішка Багушэвіча (2013).
Алесь Краўцэвіч | |
Варшава (Польшча), 19 верасьня 2013 г. | |
Дата нараджэньня | 13 верасьня 1958 (65 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Лупачы, Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1981) |
Занятак | археоляг, гісторык, лектар |
Навуковая сфэра | Гісторыя |
Месца працы | Вышэйшая эканамічная школа ў Беластоку |
Вядомы як | Аўтар кнігі «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі» |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] (1999) |
Навуковы кіраўнік | Міхась Ткачоў |
Узнагароды | Прэмія імя Францішка Багушэвіча (2013) |
Подпіс | |
Скончыў БДУ (1981). У 1981—1984 роках навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту археалёгіі АН СССР. У 1985—1987 роках працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзелу археалёгіі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 1987—1990 роках — у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзелу архітэктурна-археалягічных дасьледаваньняў). У 1988 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14—17 стст. (планіроўка, культурны слой)» (кіраўнік акадэмік Барыс Рыбакоў). У 1991—1993 роках займаў пасаду загадніка аддзелу археалёгіі ў архітэктурна-рэстаўрацыйным каапэратыве «Арк», далей — на пасадзе намесьніка Старшыні Дзяржаўнай інспэкцыі аховы гістарычна-культурнай спадчыны (1993), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту (1994—1995).
У сакавіку 1995 року з прычыны зьмены палітычнай сытуацыі ў Беларусі пакінуў пасаду прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995—1998). У лютым 1996 — траўні 1997 року праходзіў навуковае стажаваньне ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве (кіраўнік — прафэсар Ежы Выразумскі). 4 сьнежня 1998 року ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 — пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах». У 2001 року абраны Старшынём выканкаму Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства, таго ж року — прафэсар Вышэйшай эканамічнай школы ў Беластоку. Ад лютага 2005 року сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
У 2009 року ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі.
У час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня 25 кастрычніка 2020 року затрымліваўся супрацоўнікамі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі. Па трох днях затрыманьня 28 кастрычніка атрымаў 270 рублёў штрафу.
Дасьледуе беларускае Сярэднявечча, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. Ад 1998 року рэдагуе выданьне ў Горадні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса «Гістарычны Альманах». Ад чэрвеня 2015 року вядзе цыкль перадач «Загадкі Беларускай гісторыі» на тэлеканале Белсат.
Распрацаваў канцэпцыю ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага як балцка-славянскай дзяржавы. Прыйшоў да наступных асноўных высноваў (2000):
Аўтар працаў пра матэрыяльную культуру местаў, мястэчак і замкаў Панямоньня XIV—XVIII стагодзьдзяў, палітычную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVI стагодзьдзяў, этнічныя працэсы на Беларусі ад Сярэднявечча да найноўшага часу.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аляксандар Краўцэвіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.