Жыцьцяпіс
Нарадзілася 22 студзеня 1933 року ў Вільні. Дзіцячыя гады правяла ў мястэчку Лыскаве, потым у Магілёўцах і Ружанах на Пружаншчыне. У 1948 сям’я вярнулася ў Вільню.
Тут Алена скончыла Дзяржаўны мастацкі інстытут Летувіскай ССР (1955). Ажанілася з мастаком Гары Якубені, зь якім пазнаёмілася ў Маскве. У 1956—1957 працавала мастаком у Вышэйшай партшколе і выдавецтвах Летувіскай ССР. Пасьля пераехала ў Менск.
Чалец Саюзу мастакоў з 1963. Сяброўка мастацкай суполкі «Пагоня».
Памерла 14 ліпеня 2013 року ў Менску.
Творчасьць
У мастацкіх выставах удзельнічае з 1960. Вядомая пераважна як мастак дзіцячых кніг. Працуе таксама ў станковай графіцы. Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Літаратурных музэях Янкі Купалы і Якуба Коласа (усе — Менск), Пружанскім палацыку, фондах Міністэрства культуры Расеі і Беларускага саюзу мастакоў, Трацьцякоўскай галерэі, «Цэнтральным Доме мастака», мэмарыяльным музэі А. Пушкіна (усе — Масква).
Працы экспанаваліся на міжнародных выставах кніжнай графікі ў Японіі, Манголіі, Чэхаславаччыне, Румыніі, Канадзе, Польшчы і інш.
Выдала ўласную кнігу для дзетак «Дзесяць дзён у Барку» (1984).
Да 600-годзьдзя Грунвальдзкае бітвы выканала рэканструкцыі сьцягоў Віленскай, Менскай і Смаленскай харугваў, і Вітаўтавае харугвы з гербам «Калёны». Гэтыя сьцягі меліся прыняць удзел у сьвяткаваньні 600-годзьдзя на Грунвальдзкім полі.
Аздобленыя кнігі
- У. Караткевіч «Блакіт і золата дня» (1960)
- А. Якімовіч «Вераб’ёвы госьці» (1960)
- Д. Бічэль «Дзявочае сэрца» (1961), «Дзічка» (1971), «Габрынька і Габрусь» (1985)
- Хведорович, М. Солнечный зайчик : [стихи: для среднего возраста: авторизованный перевод с белорусского] / [художники: Е. Лось и Г. Якубени]. — Минск: Беларусь, 1964. — 46 с. — 50 000 ас.
- В. Вітка «Дударык» (1964), «Ладачкі-ладкі» (1977)
- З. Бядуля «Скарб» (1965, 1975)
- А. Дзеружынскі «Кую-кую ножку» (1967), «Смешкі і пацешкі» (1968), «Добры ветрык: выбранае» (1969), «Вяселікі: выбранае» (1979)
- Зборнік казак «З рога ўсяго многа» (1968)
- М. Корзун «Тры сонцы» (1971)
- Н. Гілевіч «Загадкі» (1971)
- Беларуская народная казка «Залатая яблынька» (1974)
- Я. Гримм «Сказки» (1978)
- А. Пушкін «Руслан і Людміла» (1978)
- Дятел дуб долбил : скороговорки: для детей дошкольного возраста / составитель Л.М.Сукач; [художник Е.Лось]. — Минск: Мастацкая літаратура, 1980. — 1 с.
- «Der goldene Apfelbaum: belorussisches Volksmärchen» (1981)
- В. Лукша «Крылаты цэх» (1982)
- Казка П. Яршова «Канёк-гарбунок» (1983)
- В. Зуёнак «Шапка-ўсёвідзімка» (1983)
- Шел Егор через двор : скороговорки: [для дошкольного возраста / составитель Л. М. Сукач; художник Е. Лось]. — Минск: Мастацкая літаратура, 1980. (сложенный в 8 с,) — 500 000 ас.
- Драгунский, В. Ю. Денискины рассказы : [Для мл. шк. возраста] / [Худож. Е. Лось]. — Мн.: Юнацтва, 1986. — 301 с. — 500 000 ас.
- «Слова пра паход Ігаравы» склад. В. А. Чамярыцкі (1986)
- «Les pommes d’or: conte populaire biélorusse» (1986)
- В. Іпатава «За морам Хвалынскім» (1989)
- У. Ягоўдзік «Грыбок, грыбок, выстаў лабок» (1997), «Бабуліна варта» (1999), «Адмірал і яго каманда» (2008), «Вочы Зямлі» (2008), «Па слядах ваўка» (2010)
- Шматлікія нізкі ілюстрацыяў да беларускіх народных казак
Станковыя сэрыі
- «Дзеці Белавежы» (1966)
- «Палесьсе» (1970)
- «Людзі на Прыпяці» (1973)
- «Песьні заходніх славянаў» (1974)
- «Кветкі Полаччыны» (1974)
- «Грай аб долі шчасьлівай, дудка беларуская» (1975)
- «Радасьць працы» (1976)
- «Партрэты беларускіх пісьменьнікаў» (1979)
- «Пад палескімі дубамі» (1981)
- на ляўкоўскія вершы Я. Купалы (1982)
- «Птушкі над горадам» (1983)
- «Палескія матывы»
- «Надзея»
- «Ружанскія паданьні»
- «Калыханкі»
Узнагароды
- Дыплём імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплём 1-й ступені на Ўсесаюзным конкурсе кнігі (1978) — за аздабленьне кнігі В. Віткі «Ладачкі-ладкі»
- Мэдаль Францішка Скарыны (2003)
- Бронзавы мэдаль ВДНГ
Крыніцы
Літаратура
- Алена Георгіеўна Лось // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 418.
- Алена Лось: жывапіс, графіка [альбом] / укладальнік У. Ягоўдзік. — Мн.: М. Ягоўдзік, 2009. — 77 с. — ISBN 978-985-6691-18-1
- Уладзімір Ягоўдзік. «Каб не маўчала душа…» // Наша вера. — 2007. — № 4 (42).
Вонкавыя спасылкі
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Алена Лось, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.