Алейная Брама

Помнік абарончай архітэктуры
Алейная брама
Алейная брама. З акварэлі Ю. Пешкі, каля 1800 г.
Алейная брама. З акварэлі Ю. Пешкі, каля 1800 г.
Краіна Беларусь
Места Магілёў

Алейная брама — помнік архітэктуры XVII ст. у Магілёве. Знаходзілася ў земляным вале пры ўезьдзе на Рынак з боку Дняпра. Твор архітэктуры рэнэсансу. У першай палове XIX стагодзьдзя ўлады Расейскай імпэрыі зруйнавалі браму.

Назва

Атрымала сваю назву ад прылеглых крамаў, дзе гандлявалі льняным і канапляным алеем.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Алейная Брама 
Алейная брама. Фрагмэнт акварэлі М. Львова, каля 1800 г.

Будаваньне брамы пачалося ў 1640-я гады і завяршылася ў 1646 годзе. У 1679—1692 гадох будынак рэгулярна рамантаваўся.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў ніжнім ярусе брамы захоўвалі порах, які выбухнуў у 1708 годзе. Таго ж году будынак моцна пацярпеў ад пажару. Пазьней браму аднавілі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), у выніку якога Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у першай палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі браму.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэнэсансу. Гэты быў масіўны чатырохкутны ў пляне будынак з падоўжанай праезнай часткай. Сьцены ўмацоўваліся контрфорсамі. Фасад падзяляўся нішамі.

Усярэдзіне разьмяшчаліся сходы. Першы паверх праразалі высокія праезныя аркі. Другі ярус займала капліца, вокны якой мелі выгляд байніцаў. Трэці ярус выконваў ваенныя функцыі і меў байніцы, тут стаялі гарматы.

Заўвагі

Літаратура

Tags:

Алейная Брама НазваАлейная Брама ГісторыяАлейная Брама АрхітэктураАлейная Брама ЗаўвагіАлейная Брама ЛітаратураАлейная Брама

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЧалавекБеларуская мінуўшчына (часопіс)Янка Сіпакоў23 красавікаПерабудоваСтаніслаў Булак-БалаховічВалянцін Зуб1951Сьвятлана АлексіевічАлесь АркушЭпоха АсьветніцтваЛёнданАлесь БадакПабуджальны сказGoogleОксфардБэрлінГомельская ратушаП’ер Агюст РэнуарПарнаграфіяУладзіслаў ГарбацкіЖандармэрыяРэпВагінальны сэксЛітаратарТонгаВасіль ЖуковічБярозка (часопіс)АрхеалёгіяДэмакратыяЭйкаБандароўна1997Васіль Быкаў15 красавікаГрамадзянінБялуха (гара)Геранім Друцкі-ЛюбецкіСмаленскЁган Вольфґанґ фон ҐётэC++Украінская моваСкрыпка1877Народны АльбомІсламская дзяржава16 красавікаКандрат КрапіваБелая РусьЛацінкаІван АрашкевічАдольф ГітлерЮрась БарысевічЗянон ПазьнякІзраільПарнаграфія ў БеларусіГенацыд640Чорная дзіркаБакаляўрАнатоль СысЮрась СьвіркаMac OSВікіпэдыяЕва Вежнавец701СакавікМарына ВасілеўскаяКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)Жыровічы🡆 More