Алег Сьліжэўскі: беларускі дзяржаўны дзяяч

Але́г Леані́давіч Сьліжэ́ўскі (нар.

16 верасьня 1972, Горадня, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь. Пяты міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2011—2021), сябар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь (з 2007 году). Фігурант санкцыйных сьпісаў ЭЗ, ЗША, шэрагу іншых краінаў.

Алег Сьліжэўскі
Алег Сьліжэўскі: беларускі дзяржаўны дзяяч
5-ы міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь
13 сьнежня 2011 — 18 кастрычніка 2021
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў, Сяргей Румас
Папярэднік: Віктар Галаванаў
Наступнік: Сяргей Хаменка
Старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу
3 верасьня 2010 — 13 верасьня 2011
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 жніўня 1972 (51 год)
Горадня, Беларуская ССР, СССР
Бацька: Леанід Сьліжэўскі
Адукацыя: Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1998, магістратура 1999), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (2005, асьпірантура), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2012)
Узнагароды:

Жыцьцяпіс

У 1990—1992 гадах служыў ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасьць пачаў на гарадзенскім заводзе «Радыёпрыбор». Са сьнежня 1996 году да сакавіка 1999 году — судовы выканаўца суду Кастрычніцкага раёну Горадні. У 1998 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы па спэцыяльнасьці «Правазнаўства». Ад сакавіка 1999 году да лістапада 2002 году — галоўны спэцыяліст, затым намесьнік начальніка аддзелу арганізацыйнага забесьпячэньня дзейнасьці судоў управы юстыцыі Гарадзенскага абласнога выканкаму. У 1999 годзе скончыў магістратуру Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Ад лістапада 2002 году да верасьня 2010 году — начальнік аддзелу палітычных партыяў і прафсаюзаў кіраўніцтва грамадзкіх аб’яднаньняў, затым начальнік кіраўніцтва грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе скончыў асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Ад 2007 году — сябар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь. Ад 3 верасьня 2010 году да 13 сьнежня 2011 году — старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу.

13 сьнежня 2011 году прызначаны пятым міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне». 1 сьнежня 2017 году на прапанову міністра Сьліжэўскага скасавалі абавязковае выкарыстаньне пячаткі суб’ектамі гаспадараньня.

18 кастрычніка 2021 году новым міністрам юстыцыі прызначаны Сяргей Хаменка.

Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў

Сьліжэўскі неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка Чорнага сьпісу Эўразьвязу: пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году як кіраўнік аддзелу грамадзскіх арганізацыяў, партыяў і няўрадавых арганізацыяў Міністэрства юстыцыі, прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году як кіраўнік аддзелу грамадзкіх арганізацыяў, партыяў і няўрадавых арганізацыяў Міністэрства юстыцыі й чалец ЦВК.

Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году, у якасьці міністра юстыцыі, чальца Цэнтральнай выбарчай камісіі і былога кіраўніка аддзелу грамадзскіх арганізацыяў і палітычных партыяў Міністэрства юстыцыі чыноўнік адказваў за парушэньні міжнародных выбарчых стандартаў. На сваёй пасадзе ў Міністэрстве юстыцыі й згодна з кантролем, які ён ажыцьцяўляе над судоваю сыстэмаю, Сьліжэўскі прымаў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі(be) шляхам адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўных арганізацыяў і палітычных партыяў, што ў многіх выпадках прыводзіла да іх ліквідацыі. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году.

31 жніўня 2020 году Сьліжэўскі быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў. Восеньню 2020 году Сьліжэўскага як чальца ЦВК зноўку ўключылі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу (за парушэньне выбарчага працэсу, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці й празрыстасьці, фальсыфікацыю вынікаў выбараў), а таксама ў санкцыйныя сьпісы Канады, Вялікабрытаніі, Швайцарыі. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна.

Таксама Сьліжэўскі па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году зь лютага 2007 году знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за дзеяньні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы й інстытуты.

Крыніцы

Tags:

16 верасьня1972БеларусьГорадняЗлучаныя Штаты АмэрыкіМіністэрства юстыцыі Рэспублікі БеларусьЦэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі БеларусьЭўрапейскі Зьвяз

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛірыкаБлогВольга КараткевічПаліндромЧорны замак АльшанскіНаваполацакВалошкаГрыгорыюс V (папа рымскі)ГомельКойданаў.ne16 красавікаУладзіслаў ЧарняўскіОда салаўюАнатоль СысСельская гаспадарка БеларусіДрапежныя птушкіMemento moriАнатоль ІвашчанкаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўХэльсынкіАлег ЖданСахалінская вобласьцьЛекі-адпаведнікіМіжнародны стандартны кніжны нумарВершаваны памерБабёрМіра (імя)1589Італьянская моваАлесь АркушБобраМастацтваЛюдміла РублеўскаяПесьня пра зубраПятрусь БроўкаЯблыкРоксі ПантэрБанкаўскі рахунакЖамойтыТутэйшыя (п’еса)ISO 3166-1ТэхналёгіяГрэбляМаладняк (часопіс)БеларусыВікіслоўнікБеларуская Народная РэспублікаЧорная дзіркаСамасейЛіза КудроўМайкрасофтЭротыкаГідуныВыказьнікПтушкіАлена МаслаШвэдзкая моваНестар МахноДарожная сеткаВалерыя КуставаАндрэй ХадановічЭўфрасіньня ПолацкаяМікола ПракаповічПаўлюк ТрусПаэзія🡆 More