Зборнік Адцьвітаньне: зборнік вершаў Янкі Купалы

«Адцьвітаньне» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1930 годзе ў Менску Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у сэрыі «Мастацкае слова — масам».

Тыраж зборніку склаў 5 тысячаў асобнікаў.

«Адцьвітаньне»
Зборнік Адцьвітаньне: зборнік вершаў Янкі Купалы
Вокладка зборніку «Адцьвітаньне»
(Менск, 1930)
Жанр: верш
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1930
Выдавецтва: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва

Апісаньне

«Не шасьцяць каласы,
Звон не валіцца з касы,
Не кладуцца ў стог пласты,
Толькі сыплюцца лісты
На яловыя кусты,
На сухія верасы.

Не іскрыцца небазор,
Не цьвіце трава чабор,
Не цыгліць птушыны стан,
Толькі поўзае туман,
Вецер б'е ў нямы курган, —
Шапаціць імглісты бор.

Змога вольная снуе,
Вочы ўставіўшы свае,
То галубне, то пужне.
Сэрца б’ецца у паўсне,
Думка сэрцу аб вясьне
Здрадны голас падае».

Я. Купала

Верш «Адцьвітаньне»

Зборнік складаецца з 38 вершаў, пераважная большасьць зь якіх напісаныя ў дакастрычніцкі час ці ў 1918—1919 гады. З пазьнейшых вершаў у зборнік увайшлі вершы «Крым» (1923) і «Ўлетку» (1926).

Зборнік названы па аднайменным вершу, напісаным ў 1909 годзе, які надае сумны і тужлівы настрой усяму зборніку. У зборніку шмат вершаў, прысьвечаных прыродзе, у асноўным — яе завяданьню («Зімой у лесе», «Зімовая ноч», «Сьнег», «Першы сьнег», «У вырай» і інш.). Адкрываецца зборнік вершам «Паляці, мая мысьль…» (1914), які перадае шчырае жаданьне паэта дапамагчы людзям перацярпець бяду-гора, не страціць надзею. Іншыя вершы прысьвечаны паэзіі працы вясковай жанчыны («Жняя»), гістарычнай мінуўшчыне («Наша мінуўшчына», «Званы», «Старцы», «Нябожчык», «Забытая карчма»), каханьню («Зь недацьветаў», «Па захадзе», «Не прасьці…» і інш.). Мілагучныя вершы «Над ракою ў спакою» і «Явар і каліна» пазьней сталі вядомымі песьнямі.

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Адцвітанне (зборнік вершаў)» / Аўтар — М.М.Барсток. — С.31.
  • Лойка А.. Як агонь, як вада... — Мн., 1984.
  • Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.

Tags:

МенскЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Эманюэль 3916ВікіМарат МаркаўЧэмпіянат Эўропы па футболе 2008 годуПолымя (часопіс)Француская моваМіхась ФіліповічБел-чырвона-белы сьцягХартумНезалежная БеларусьСтыхійнае бедзтваГардзьОхрыдПрастытуцыя ў БеларусіВісігерд (імя)Івонка СурвілаТравеньГарнастайМарцін Пачобут-АдляніцкіДзень РэспублікіКузьма ЧорныСтараславянская моваMazdaПакаленьне ZНавухаданосар IIВерцельВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуДэмакратыяІмёны ліцьвінаўРадыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаВербная нядзеляТрыбадызмАнгкор-ВатМяйлуныВарацэвічыРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Міжнародная касьмічная станцыяВятрак (млын)Блакітная сойкаНью-Ёрк (штат)Лязо ОкамаВайна Пунсовай і Белай ружыМагнэтызмЛех ВалэнсаApple Inc.Жыгімонт АўгустКабінэт міністраў УкраіныАбу Бэкір ШабановічЛёзнаРаман СкірмунтРыгаАльшанка (прыток Нёмана)ЛаскаценьЭманюэль 5Лявон ЗаяцАрыштРаспад СССР8БайкаЖыве Беларусь!ВайшнорыяПратэсты ў Польшчы (1970)Польшча🡆 More