Адміністрацыйна-Тэрытарыяльны Падзел Летувы

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Летувы

Гісторыя

Расейская імпэрыя

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і далучэньня да Расейскай імпэрыі заходне-літоўскіх (заходне-беларускіх) земель (1795) большая частка сучаснай тэрыторыі Летувы ўвайшла ў Віленскую губэрню. Першапачаткова падзялялася на паветы Браслаўскі (пасьля Новааляксандраўскі), Віленскі, Вількамірскі, Завілейскі, Ковенскі, Ашмянскі, Расенскі, Цельшыцкі, Троцкі, Упіцкі (Панявескі), Шавельскі. У 1797 годзе падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I злучылася са Слонімскай губэрняй у адну Літоўскую губэрню з адміністрацыяй у Вільні.

Пры Аляксандры I Літоўская губэрня ў 1801 годзе падзеленая на Віленскую губэрню (да 1840 звалася Літоўска-Віленскай губэрняй) і Гарадзенскую губэрню (колішняя Слонімская губэрня).

У 1843 годзе частка тэрыторыі ўвайшла ў склад ізноў утворанай Ковенскай губэрні. У складзе Віленскай губэрні засталіся Віленскі, Ашмянскі, Сьвянцянскі (Завілейскі) і Троцкі паветы, а таксама перададзеныя з Гарадзенскай губэрні Лідзкі і зь Менскай губэрні — Вялейскі й Дзісьненскі паветы.

Летувіская Рэспубліка

Пасьля Першай сусьветнай вайны ў незалежнай Летувіскай Рэспубліцы асноўнымі адзінкамі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу, праведзенага ў 1919—1921 гадах былі паветы й воласьці (па-летувіску: valscius). У кожнай воласьці павінна было пражываць каля 5000 жыхароў; воласьці ў сваю чаргу падзяляліся на староствы (па-летувіску: seniunija) з колькасьцю насельніцтва каля 100 чалавек.

Тэрыторыя падзялялася на 21 павет (па-летувіску: apskritis), у якіх было 249 воласьцяў; правамі самакіраваньня карыстаўся 31 горад, зь іх 10 былі першаразраднымі (ня ўдзельнічалі ў самакіраваньні паветаў), астатнія — гарадамі другога разраду (удзельнічалі ў самакіраваньні паветаў). Воласьці падзяляліся на староствы. Воласьці засноўваліся й ліквідаваліся рашэньнем Рады міністраў. Правы самакіраваньня надаваліся гарадам кабінэтам міністраў.

Чатыром найбуйнейшым гарадам (Коўна, Панявеж, Шаўлі, Вількамір) былі прадстаўленыя правы паветаў. Пры гэтым большая частка Сейненскага павету з часовым цэнтрам у Лазьдзеі і Троцкага павету з часовым цэнтрам у Кашадарах рэальна знаходзіліся на польскай тэрыторыі. Асобную адміністрацыйную адзінку ўтвараў Клайпедзкі край з Клайпедай і трыма акругамі.

У ваенна-адміністрацыйным дачыненьні краіна падзялялася на тры вайсковыя акругі (Ковенская, Мар’ямпальская, Панявеская), кожная зь якіх складалася з трох мабілізацыйных раёнаў.

Летувіская ССР

20 ліпеня 1950 году ў Летувіскай ССР ранейшы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на паветы, воласьці й апілінкі (па-летувіску: apylinke, гэта значыць «ваколіца», адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка менш за раён з уласным самакіраваньнем, аналяг сельсавету) было заменена савецкім на вобласьці, раёны й апілінкі. Першапачаткова было чатыры вобласьці (Віленская, Ковенская, Клайпедзкая й Шавельская) і 87 раёнаў. 29 траўня 1953 вобласьці былі ліквідаваныя; апілінкі ўзбуйняліся (у 1954 — 1224, у 1963 — 653). У 1957 была спроба пераразьмеркаваць тэрыторыю, кіруючыся вытворча-тэрытарыяльным прынцыпам (саўнаргасы).

У 1963 годзе тэрыторыя Летувіскай ССР падзялялася на 41 раён, 89 гарадоў, 25 пасёлкаў гарадзкога тыпу.

У апошнія гады існаваньня Летувіскай ССР тэрыторыя падзялялася на 44 сельскія раёны і 11 гарадоў рэспубліканскага падначаленьня (у 1960-я іх налічвалася 9, без Аліты й Капсукасу). Самыя буйныя гарады Вільня й Коўна, акрамя таго, падзяляліся на гарадзкія раёны (усяго 7). Сельскія раёны падзяляліся на апілінкі і ўключалі 22 пасёлкі гарадзкога тыпу і 81 горад раённага падначаленьня.

Сучаснасьць

У 1994 року быў уведзены падзел на паветы (лет. apskritys). Паводле стану на 2022 год Летува мае 10 паветаў. Самы большы па плошчы — Віленскі павет, а самы малы — Цельшыцкі павет. Паводле колькасьці насельніцтва таксама Віленскі павет — найбольшы, а найменшы — Цельшыцкі павет.

Паветы падзяляюцца на 60 самакіраваньняў (лет. savivaldybės). Зь іх 43 самакіраваньні адпавядаюць савецкаму падзелу на раёны, 7 — мескія самакіраваньні (альбо проста месты), яшчэ 10 былі ўтвораныя пасьля 1994 року і называюцца проста самакіраваньнямі.

Самакіраваньні падзяляюцца на староствы (лет. seniūnijos).

Tags:

Адміністрацыйна-Тэрытарыяльны Падзел Летувы ГісторыяАдміністрацыйна-Тэрытарыяльны Падзел Летувы СучаснасьцьАдміністрацыйна-Тэрытарыяльны Падзел ЛетувыАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелЛетува

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Магатма ГандзіКірыліцаЖыгімонт АўгустКурыцаКойданаўMemento moriНазоўнікБярэзаньВершаваны памерЭквадорForbesКарта растэрміноўкіМы выйдзем шчыльнымі радаміДотык пісі рукоюЗлучокКаштоўная папераДрама (аповесьць)ВетразьСказЗакон (права)ПорнасайтНародная асьветаІталіяСамілаN.R.M.1896Тэўтонскі ордэн12 гадоў рабства (фільм)Аляксандар СазанкоўГарнастайСьцяг БанглядэшРэформа беларускага правапісу 1933 годуКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)АсенМотарІгар БабкоўВербавічыЎВымяМіхал ФедароўскіЛезьбіянстваКарлес ПудждэмонАдам ГлёбусЁзэф ГёбэльсХарэйВілаЧорны сьпіс ЭўразьвязуМустафа Кемаль АтатуркДзіцячая парнаграфіяГаліцка-Валынскае княства.orgПрыказкаАнатоль БутэвічLovemicІнфраструктураЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўЛетуваДаўгаМадэль OSIМагілёўДразды (гурт)СмаленскДражна (Менская вобласьць)Зіновій ПрыгодзічТаварыства філярэтаўQ AwardsІдышВоршаЗбожжаБаркэмп🡆 More