Адміністрацыйна-Тэрытарыяльны Падзел Вялікага Княства Літоўскага

Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л ВКЛ — комплекс палітычных захадаў, якія вызначалі палітыка-адміністрацыйнае разьмеркаваньне тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ягонымі ўладамі падчас усяго існаваньня дзяржавы між XIII і XVIII стагодзьдзямі.

Гісторыя

Палітыка ўнутранага падзелу ВКЛ у адміністрацыйных мэтах азначылася ў першыя гады існаваньня дзяржавы ў ХІІІ ст., на пэрыяд чаго прыпадаюць першыя крыніцы пра існаваньне ў дзяржаве такіх адміністрацыйных тэрыторыяў як княства й воласьць.

Утварэньне

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура ВКЛ зьмянялася з пачаткам пашырэньня ягонае тэрыторыі пры першых князёх літоўскіх. Так, ужо ў часы княжаньня Войшалка былі аб’яднаныя Навагародзкая, Пінская, Полацкая ды Віцебская землі, захопленыя Нальшчаны й Дзяволтва. У 1307 годзе пры Віценю было далучанае Полацкае княства, з 1320-х па 1330-я гады (Гедзімін) ВКЛ атрымала кантроль над Віцебскай, Турава-Пінскай, Берасьцейскай землямі, а таксама Менскім княствам. Ужо пры Гедзіміне ягоныя сыны атрымалі кантроль над рознымі часткамі дзяржавы: так, у спадчыну Манівіду засталіся Кернаў і Слонім, Карыяту — часткі Панямоньня ўключна з Наваградкам, Альгерду — Крэва й рэгіён Беразіны, Кейстуту — амаль увесь захад сучаснае Беларусі (Трокі, Берасьцейская, Гарадзенская землі), Нарымонту — Пінская зямля; рэгіён Вільні, якая на той час ужо атрымала статус сталіцы, атрымаў Яўнут. Далучэньне полацкіх земляў да ВКЛ адбывалася, імаверна, згодна з дамовай, якая забясьпечвала захаваньне мясцовага ладу й суду і аднаўлялася пры ўзыходжаньні на сталец новага князя. Зьліцьцё Панямоньня зь Літвой узмацнілася пры кіраваньні Віценя, пры гэтым у дачыненьні да гарадоў гэтага рэгіёну дамовы накшталт полацкіх не засьведчаныя.

Пасьля прыходу на вялікакняжацкі пасад Альгерда ў ВКЛ фактычна аформіўся падзел на дзьве часткі, калі заходняй часткай ВКЛ стаў кіраваць адзін з братоў Альгерда, Кейстут. Зь іншага боку, пры панаваньні Альгерда ў складзе ВКЛ апынуліся беларускае Падняпроўе, Бранскае княства, крыху пазьней — Мазырская й Брагінская воласьці, а таксама землі сучаснай Украіны: Падольле, Валынь і Чарнігава-Северская зямля, яшчэ трохі пазьней былі далучаныя Смаленскае княства ды Жамойць. У гэтыя пэрыяды існаваньня ВКЛ у краіне збольшага захоўвалася сыстэма падзелу на ўнутраныя княскія ўладаньні.

Зьмены ў структуры

Пры Вітаўце з канца XIV — пачатку XV стагодзьдзяў княскія пасады былі скасаваныя ў Віцебску, Ноўгарадзе-Северскім, Полацку, Кіеве, Падольлі, Валыні, замест чаго былі ўведзеныя пасады намесьнікаў. Як мяркуецца, гэтыя мерапрыемствы былі ажыцьцёўленыя з мэтаю цэнтралізацыі ўлады, аднак у цэлым сыстэма мясцовага кіраваньня захавала сваю традыцыйнасьць. У гэты час намесьнікі таксама былі прызначаныя Ягайлам у Вільні й некаторых іншых гарадох. У 1398 годзе паводле Салінскай дамовы ВКЛ страціла Жамойць на карысьць Тэўтонскага ордэну, праз шэсьць год у склад ВКЛ было канчаткова далучанае Смаленскае княства. Між тым, праз год пасьля паразы Тэўтонскага Ордэну (Грунвальдзкая бітва) Жамойць перайшла ў пажыцьцёвае ўладаньне Вітаўта, што было пацьверджана Мельнскім мірам у 1422 годзе, калі крыжакі саступілі рэгіён ВКЛ па сьмерці Вітаўта. У 1427 годзе Вітаўтам былі падначаленыя Цьвярское, Разанскае княствы і г.зв. Вярхоўскія княствы. У 1413 годзе Гарадзельскім прывілеем быў уведзены інстытут ваяводаў, якія атрымалі рэгіянальную ўладу ў першых новаўтвораных ваяводзтвах — Віленскім і Троцкім. Віленскаму ваяводу сталі падпарадкоўвацца Наваградак, а таксама некалькі княстваў — Слуцкае, Клецкае й Амсьціслаўскае. У Троцкае ваяводзтва, у сваю чаргу, уваходзілі практычна ўсе заходнія й цэнтральныя часткі сучаснае Беларусі. Астатнія тэрыторыі ВКЛ і надалей захоўвалі статус княства або намесьніцтва.

Інстытут ваяводзтва захоўваўся да самога канца існаваньня ВКЛ напрыканцы XVIII ст.

У 1471 годзе Кіеўскае княства набыло статус ваяводзтва. У часы кіраваньня Казімера IV адбыўся прэцэдэнт спробы ўсталяваньня мясцовага княства, калі мсьціслаўскі князь Юры Лугвенавіч паспрабаваў стварыць уласнае княства, спрабуючы далучыць да Мсьціслава Віцебск і Полацак. Пры наступным князі ВКЛ, Аляксандру, распачалася сэрыя зь некалькіх войнаў з Маскоўскай дзяржавай, пры якіх ВКЛ пасьлядоўна страціла спачатку Вяземскае княства й некалькі зь Вярхоўскіх княстваў (14921494 гг.), рэгіёны Чарнігава, Старадубу, Гомлю; Бельскае, Таропецкае і, часткова, Мсьціслаўскае княства, а ў 1514 годзе пры ягоным браце Жыгімонце І, быў страчаны Смаленск. Тым ня менш, у 1535 годзе ў склад ВКЛ былі вернутыя такія месты як Гомель і Любеч. У гэтым жа стагодзьдзі пачаўся працэс утварэньня новых ваяводзтваў, якія ствараліся шляхам пераўтварэньня ўдзельнага княства (або зямлі) у ваяводзтва альбо дзякуючы вылучэньню пэўнае тэрыторыі з тэрыторыі іншага ваяводзтва. Першым спосабам у 1504 і 1508 былі ўтвораныя Полацкае й Смаленскае ваяводзтвы адпаведна, другім — Наваградзкае (1507, зь Віленскага) і Падляскае (1513, з Троцкага).

Рэформа Жыгімонта Старога

З 1548 году пасад атрымлівае Жыгімонт Стары, у часе кіраваньня якога ў 1565—1566 гадох уводзіліся сыстэмы павятовых соймікаў і судоў, у выніку чаго адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура наблізілася да досьведу суседняй Польшчы, а ў практыку краіны ўводзіліся межы паветаў. Павет уяўляў сабою адміністрацыйную тэрыторыю, якая структурна ўваходзіла ў склад ваяводзтва. Былі ўтвораныя новыя ваяводзтвы — Берасьцейскае, Амсьціслаўскае, Менскае, Валынскае ды Брацлаўскае. Быў упарадкаваны падзел ваяводзтваў на паветы: у выніку рэформы ў складзе Віленскага ваяводзтва былі зацьверджаныя Ашмянскі, Браслаўскі, Віленскі, Вількамірскі й Лідзкі паветы; у складзе Троцкага — Гарадзенскі, Ковенскі, Троцкі й Упіцкі; Наваградзкага — Ваўкавыскі, Наваградзкі, Слонімскі; Падляскага — Бельскі, Дарагічынскі, Мельніцкі; Кіеўскага — Кіеўскі ды Мазырскі; Віцебскага — Аршанскі й Віцебскі; Берасьцейскага — Берасьцейскі й Пінскі; Менскага — Менскі й Рэчыцкі, Валынскага — Крамянецкі, Луцкі, Уладзімерскі; Брацлаўскага — Брацлаўскі, Віньніцкі й Зьвянігарадзкі. Асобна вылучаліся Полацкае й Амсьціслаўскае ваяводзтвы, што ня мелі паветаў у сваім складзе, а таксама Наваградзкае, якое апрача паветаў захавала ў якасьці асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Слуцкае княства. Такім парадкам, тэрыторыя ВКЛ стала разьмеркаванай паміж 13 адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі першага ўзроўню й 30 адзінкамі другога:

Да сярэдзіны XVI ст. у межах ВКЛ адбываецца ўніфікацыя права, што спрычынілася да зьнікненьня з полацкіх прывілеяў сьлядоў папярэдніх дамоваў аб захаваньні ўнутранага самакіраваньня полацкіх земляў.

Люблінская Унія

Па зацьвярджэньні Люблінскай уніі і ўтварэньні канфэдэрацыі між ВКЛ і Польшчай эліты апошняй дамагліся ўваходжаньня ў склад Кароны Падляшша і ваяводзтваў на тэрыторыі сучаснай Украіны. У выніку гэтага ВКЛ страціла Падляскае, Валынскае, Кіеўскае й Брацлаўскае ваяводзтвы, колькасьць літоўскіх ваяводзтваў скарацілася да дзевяці, адпаведных паветаў — да 22. Адначасна з гэтым Кіеўскае ваяводзтва перайшло ў склад Польшчы ў няпоўным складзе з прычыны пераходу Мазырскага павету ў склад Менскага. Разам з тым паводле палажэньняў уніі ўтварыўся польска-літоўскі кандамініюмІнфлянты, які займаў некаторыя тэрыторыі сучасных Эстоніі й Латвіі. Падчас складаньня Уніі й на пазьнейшых вальных соймах статус рэгіёну аспрэчваўся прадстаўнікамі ВКЛ, якія жадалі бачыць Інфлянты як частку ВКЛ. Статус тэрыторыі аспрэчваўся на вальных соймах 1582 і 1585 гадоў, але нарэшце ў 1589 годзе статус тэрыторыі як супольнага ўладаньня (кандамініюму) між Літвой і Польшчай быў пацьверджаны.

У адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры ВКЛ захоўваліся пасады ваяводаў ваяводзтваў, якія дэ-факта страчваліся дзяржавай. Так, у пэрыяд страты княствам Смаленшчыны між 1514 і 1611 гадамі фармальна існавала Смаленскае ваяводзтва. Пазьней ваяводзтва было падзеленае на два паветы — Смаленскі й Старадубскі, соймікі якіх працягвалі працу нават пасьля канчатковага пераходу рэгіёну ў склад Маскоўскай дзяржавы ў 1654 годзе.

У 1793 годзе, па другім падзеле Рэчы Паспалітай статус ваяводзтва быў нададзены Гарадзенскаму й Браслаўскаму паветам. У гэты ж год ліквідаваныя Менскае, Амсьціслаўскае, Віцебскае, Полацкае й Смаленскае ваяводзтвы, тэрыторыі якіх поўнасьцю або ў вялікай меры перайшлі ў склад Расеі празь Першы падзел Рэчы Паспалітай. Астатнія ваяводзтвы былі скасаваныя па Трэцім падзеле краіны.

Сымболіка

Ваяводзтва ВКЛ як правіла мела ўласны герб і харугву (штандар). Звычайна на штандары й гербе месьцілася выява Пагоні, якая мела статус афіцыйнай сымболікі дзяржавы, аднак з гэтае заканамернасьці існавалі пэўныя выключэньні.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Адміністрацыйна-Тэрытарыяльны Падзел Вялікага Княства Літоўскага ГісторыяАдміністрацыйна-Тэрытарыяльны Падзел Вялікага Княства Літоўскага СымболікаАдміністрацыйна-Тэрытарыяльны Падзел Вялікага Княства Літоўскага Глядзіце таксамаАдміністрацыйна-Тэрытарыяльны Падзел Вялікага Княства Літоўскага КрыніцыАдміністрацыйна-Тэрытарыяльны Падзел Вялікага Княства Літоўскага13 стагодзьдзе18 стагодзьдзеВялікае Княства Літоўскае

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Microsoft Windows800Трыбуна працыЖыровічыПастава 69Мастацкая літаратураРасеяІмануіл КантБізантыйскі каляндарСамасейСацыяльная сеткаПаразытызмЛексычнае значэньнеFacebookЮнцьПанцеляймон ПанамарэнкаТураў.neВіды сувязі словаўПадгорыцаАндрэй ДынькоАлесь РазанаўЗянон ПазьнякБабёрOperaУсяслаў Чарадзей12 красавікаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАговаІван АрашкевічАнальны сэксЎіндгукПарнафільм у ФранцыіВялікдзеньЛесьбійская эротыкаГомельская ратуша6 красавікаСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»ЭнцыкляпэдыяГарбата1500БатанікаВярэнаўФэрдынанд РушчыцДэтройтГаўдІракСяргей ГрахоўскіБеларуская мова2018Чарнобыльская катастрофаЛітаратурныя жанры1751Аральны сэкс1992Слуцкі збройны чынІгар БабкоўПастава на каленяхІзраільУладзімер Арлоў (гісторык)Ісламская дзяржаваЛюбоўАнджэй СапкоўскіЯўген ПанасенкаўАндрусь ГорватАляксандар МарозБарысаўВадзім БолбасГабрэіISSN🡆 More