Адам Рыгор Каменскі Длужык

Адам Рыгор Каменскі Длужык (польск.

Adam Kamieński-Dłużyk) — вайсковец Рэчы Паспалітай.

Адам Рыгор Каменскі Длужык
лац. Adam Ryhor Kamienski Dłužyk
16351676
Месца нараджэньня

Біяграфія

Зьвесткі пра даты і месца нараджэньня і сьмерці не захаваліся, як і прыналежнасьць да канкрэтнага шляхецкага гербу. Таварышам (латнікам) абараняў Вялікае Княства Літоўскае ад маскоўскага ўварваньня 1654—1667 гадоў, як мяркуецца, пад харугвай кароннага гетмана Стэфана Чарнецкага. Браў удзел у бітве на Басе, дзе ў кастрычніку 1660 году трапіў у маскоўскі палон. Відаць, на падставе таго, што бітва адбылася ў Аршанскім павеце, традыцыйна залічваецца да аршанскай шляхты. Праз Магілёў быў прывезены ў Маскву.

У Сібірскім прыказе ў Маскве яго скіравалі служыць на Лену ў Якуцкі астрог, куды, разам зь іншымі, везьлі праз Волагду, Тоцьму, Табольск, Цюмень, Енісейск, Ілімск, рэкамі Суханай, Вычагдай, Об'ю, Енісеем, празь землі зыранаў, вагулаў, асьцякаў, тунгусаў і якутаў.

16 жніўня 1662 году быў дастаўлены ў Якуцкі астрог. З канца 1664 году служыў ў Якуцку нагляднікам (дворскім) у вязьніцы, з 1666 году галоўным нагляднікам.

Па Андрусаўскім замірэньні 1667 году быў адпраўлены ў Маскву, дзе намаганьнямі кіраўніка пасольства Рэчы Паспалітай у Маскве Яна Гнінскага быў перапраўлены на Радзіму. Мяркуецца што на просьбу Гнінскага ён напісаў «Дыярыуш», дзе апісаў свой шлях ў Якуцкі астрог (і зварот), месты і народы, празь якія яго везьлі, а таксама выправы якуцкіх казакоў на Амур і на Поўнач, пра якія ён чуў у Якуцку.

Толькі ў 1874 годзе ў Познані сьвятар Аляксандар Мацей Марыянскі зьмясьціў у зборніку «Warta. Książka zbiorowa ofiarowana księdzu Franciszkowi Bożyńskiemu, proboszczowi przy kościele św. Wojciecha w Poznaniu na Jubileusz 50-letniego kapłaństwa w dniu 23 kwietnia 1874 оd jego przyjaciól i wielbicieli [Poznań]» у сваёй апрацоўцы «Dyaryusz więzienia moskiewskiego miast i miejsc spisany przez Adama Kamieńskiego» [s. 378—388], няякасную копію якога, зробленую ў XVIII ст. для капаніцкага старасты Панінскага (дыплямата), ён адшукаў у рукапіснай кнізе «Silva Rerum» у бібліятэцы парафіі Сьвятога Апостала і Эвангеліста Мацея ў Гэмбіцах, калі гасьцяваў у сьвятара Пётры Кушынскага. У прадмове да публікацыі ксёндз Марыянскі пісаў: «Шкада, што копія, зь якой узнаўляецца цяперашняе выданьне поўная памылак ды скажэньняў, так што часам цяжкая для разуменьня. І усё ж няма сумневу, што гэтая рэч, нават такая якая ёсьць, займее чытача». Праўда за памылкі Марыянскі прымаў і словы расейскага («сібірскага») тапанімічнага і адміністрацыйнага кшталту, якія былі яму незразумелымі.

Такім парадкам, «Дыярыюш» Адама Рыгора Каменскага Длужыка зрабіўся адной зь першых наратыўных крыніцаў на польскай мове, прысьвечанай апісаньню Сібіры.

Летувіская мова

У сваім дзёньніку зазначаў, што мова пярмі-зыранаў (заходнія суседзі самаедаў) мае падабенства з жамойцкай.

Бібліяграфія

  • Dyaryusz więzienia moskiewskiego miast i miejsc spisany przez Adama Kamieńskiego // Warta. Książka zbiorowa ofiarowana księdzu Franciszkowi Bаżyńskiemu proboszczowi przy kościele św. Wojciecha w Poznaniu na Jubileusz 50-letniego kapłaństwa w dniu 23. kwietnia 1874. оd jego przyjaciól i wielbicieli (S popiersiem Jubilara). W Poznaniu. 1874. S. 378—388.
  • Каменскі Длужык А. Дыярыуш маскоўскага палону з апісаннем гарадоў і мясцовасцей [пераклаў на беларускую мову А. Ф. Коршунаў] // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Міжвузаўскі зборнік. Вып. 2. Мінск. 1974. С. 186—207.
  • Каменский-Длужик А.-Г. Сибирская реляция. [Пер. Барковский А.] // Полярная звезда. № 1, 1997. Якутск. С. 80—87.
  • Kamieński Dłużyk A. Diariusz więzienia moskiewskiego, miast i miejsc spisany przez… Z pierwodruku wydali oraz prypisami i komentarzami opatrzyli Antoni Kuczyński, Borys Polewoj, Zbigniew J. Wójcik // Dwa polskie pamiętniki z Syberii XVII i XVIII wiek. Wrocław. 1997. S. 13—39.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Баркоўскі А. А. Каменскі Адам // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — 684с.;іл. с. — ISBN 985-11-0022-6. — С. 610—611.
  • Пазднякоў В. Каменскі-Длужык Адам (? — пасля 1672) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0. — С. 25.
  • Саламевіч І. У. Каменскі (Длужык-Каменскі) Адам-Рыгор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3. — С. 517.
  • M. D. Kamieński Adam // Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana. T. XXXIII-XXXIV. Warszawa. 1903. S. 559—560.
  • Pierwsi Polacy w sybiryjskiej niewoli // Ruch literacki. Nr. 28. Lwów. 8 lipca. 1876. S. 32.
  • Sajkowski A. Z pól bitewnych nad Basią do kraju Jakutów // Sajkowski A. W stronę Wednia. Dole i niedole wojenne w świetle listów i pamiętników. Poznań. S. 220—254; 363—364; 380; 383.
  • Turkowski T. Dłużyk Kamieński Adam // Polski słownik biograficzny. T. V/2. źeżyt 22. Kraków. 1939—1946. S. 200.
  • Багдарыын Сүлбэ. Сөптөөх дуо? // Кыым. Ахсынньи 28 к. № 297. Якутскай. 1989. С. 4.
  • Белокуровъ С. А. Юрий Крижаничъ в России. (По новым документам). — Москва. 1901. С. 48, 70. [Приложение V. О лицах, сосланных в Тобольск за 1654—1662 гг.]
  • Зыков Ф. М. Периодическая печать и некоторые вопросы межнациональных отношений в Якутии // Национальные отношения в регионах страны: история и современность. Материалы всесоюзной научной конференции 27-28 июня 1991 г., г. Якутск. Ч. II. Якутск. 1992. С. 84, 88.
  • Каменский (Длужик Каменский) Адам // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. С. 331.
  • Марианский А. Диариуш московского плена, городов и местностей Адама Каменского // Полярная звезда. №1. Якутск. 1997. С. 79.
  • Поручная запись атамана казачьего Михаила Стадухина, атамана казачьего Семена Дежнева, пятидесятника Григория Татаринова с товарищами по казачьем сыне Дмитрие Алексееве, верстаемом в казачью службу // Открытия русских землепроходцев и полярных мореходов XVII века на северо-востоке Азии. Сборник документов. Москва. 1951. С. 521—522, 572.
  • Полевой Б. П. Забытый источник сведений по этнографии Сибири XVII века (О сочинении Адама Каменского-Длужика) // Советская этнография. № 5. 1965. Москва. С. 122—129.
  • Полевой Б. П. О пребывании в России Адама Каменского-Длужика, автора первого польского сочинения о Сибири // Historia kontaktów Polsko-Rosyjskich w dzedzinie geologii i geografii (Monografie z Dziejów Nauki i Techniki. T. LXXXII.). Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1972. S. 9; 275—282.
  • Полевой Б. П. Еще раз о Каменском-Длужике // Советская этнография. № 4. 1974. Москва. С. 116—120; 190—191.
  • Пыпин А. Н. История русской этнографии. Т. IV. Белоруссия и Сибирь. С.-Петербург. 1892. С. 316.

Tags:

Адам Рыгор Каменскі Длужык БіяграфіяАдам Рыгор Каменскі Длужык Летувіская моваАдам Рыгор Каменскі Длужык БібліяграфіяАдам Рыгор Каменскі Длужык ЗаўвагіАдам Рыгор Каменскі Длужык КрыніцыАдам Рыгор Каменскі Длужык ЛітаратураАдам Рыгор Каменскі ДлужыкПольская моваРэч Паспалітая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс вялікіх князёў літоўскіхВольга ГапееваКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіАкторГрупавы сэксУрадПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіРодЛямбардАляксандар РужанцоўТалачынЖуавы сьмерціІнвэстыцыяЮры БеленькіУладзімер МаслоўскіПДрукарняСловаСлавамір АдамовічЦэглаСяржук Сокалаў-ВоюшСтральба з лукаМар’ян ДуксаРасеяСамасейЯкуб Ясінскі17 красавікаСпакусьнікіУладзіслаў СыракомляMonodontidaeІван ЧыгрынаўЛіцьвіныПрыродаБортніцтваСакрат ЯновічДражна (Менская вобласьць)Мы выйдзем шчыльнымі радаміРэформа беларускага правапісу 1933 годуБыў. Ёсьць. БудуКанюшынаҐКазКолерЗакон (права)Блакітная сойкаЭнэргіяБудынакАляксандар ЛукашэнкаРасейская моваБодаБуценьПацук шэрыВетразьВіктар МарціновічСтрачаны райБеларусыКунілінгусМужчына зьверхуСлуцкі збройны чынПрымакі (п’еса)ВушніцаПравы чалавека ў БеларусіСусьветнае павуціньнеГісторыя СалігорскуАкторы парнафільмаўГедзімінавічыШпакЯнка БрыльВасіль ІгнаценкаTor Band🡆 More