27°37′42″ у. д. / 53.93111° пн. ш.
27.62833° у. д.
«Ага́т — электрамэхані́чны заво́д» («Агат — ЭМЗ») — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 1952 году ў якасьці заводу № 864.
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Прафэсіяналізм, адказнасьць, выніковасьць |
Заснаваная | 1 сьнежня 1952 (71 год таму) |
Заснавальнікі | Міністэрства суднабудаўнічай прамысловасьці СССР |
Уласьнікі | Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Першамайскі раён, Валгаградзкая вул., д. 6 |
Ключавыя фігуры | Мікалай Балігатаў, Зьміцер Якаўцоў |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | электраабсталяваньне, радыёрэлейныя станцыі, перасоўныя вузлы сувязі |
Абарачэньне | 16,114 млн руб (2018 г.; $7,898 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | -3,428 млн руб (2018 г.; $-1,68 млн) |
Чысты прыбытак | -4,668 млн руб (2018 г.; $-2,288 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 1000 (2019 г.) |
Матчына кампанія | «Агат — сыстэмы кіраваньня» |
Даччыныя кампаніі | «Санаторый Лазурны» (Ждановічы, Менскі раён) |
Аўдытар | Аўдытарскі цэнтар «Эрудыт» |
Завод знаходзіцца ў Першамайскім раёне Менску па Валгаградзкай вуліцы, д. 6. Галаўная сядзіба месьціцца побач на праспэкце Незалежнасьці, д. 117, корп. 3. На 2019 год прадпрыемства вырабляла для Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і іншых вайсковых ведамстваў краіны: перасоўныя вузлы сувязі, радыёрэлейныя станцыі, 3 віды рухомых пунктаў кіраваньня — 1) летакамі, 2) радыёлякацыйнай ротай, 3) зэнітнай ракетнай брыгадай; машыны начальніка штаба дывізіёна, кантэйнэрныя фургоны адмысловага прызначэньня, рулявыя машынкі, кросавыя і цепларэгуляваныя шафы, унівэрсальныя мачты, вымяральныя спадарожнікавыя блёкі і аптычныя стойкавыя кросы. На прадпрыемстве працавалі прадстаўніцтвы Міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі. Таксама «Агат — электрамэханічны завод» пастаўляў электратэхніку на машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі: «Менскі аўтамабільны завод», «Менскі трактарны завод», «БелАЗ» (Жодзіна) і «Гомсельмаш». За мяжу пастаўкі ажыцьцяўляліся на 6 аўтазборачных прадпрыемстваў 4 краінаў Эўропы: у Вугоршчыну на «Хабі» (Кішкунгалаш, павет Бач-Кішкун), Польшчу на «Пронар» (Нарва, Падляскае ваяводзтва), Украіну на «Крамянчуцкі аўтамабільны завод» (Палтаўская вобласьць) і Расею на «КамАЗ» (Набярэжныя Чаўны, Татарстан), «Паўлаўскі аўтобус» (Ніжагародзкая вобласьць) і «Ўрал» (Міяс, Чалябінская вобласьць). На прадпрыемстве налічвалася 10 цэхоў: мэханічны, сьлясарна-каркасны, гальванічна-малярных пакрыцьцяў, зборачна-мантажны, інструмэнтальны, сродкаў мэханізацыі і аўтаматызацыі, рамонтна-мэханічны, электрычны, транспартны, сантэхнічных і вэнтыляцыйных сыстэмаў. На 2019 на прадпрыемстве працавала 1000 чалавек, зь іх 728 пражывала ў 3 інтэрнатах заводу. Звыш 41% супрацоўнікаў мелі вышэйшую і сярэднюю спэцыяльную адукацыю. Моладзь складала звыш 30% працаўнікоў.
На 2019 год ААТ «Агат — электрамэханічны завод» вырабляла:
Для Ўзброеных сілаў «Агат — электрамэханічны завод» выпускаў: радыёрэлейныя станцыі, перасоўныя вузлы сувязі і 4 віды рухомых пунктаў кіраваньня: 1) летакамі, 2) радыёлякацыйнай ротай, 3) зэнітнай ракетнай брыгадай, аснашчанай ЗРК «Бук» і «С-300», 4) паветраным войскам і войскамі супрацьпаветранай абароны.
1 сьнежня 1952 году Міністэрства суднабудаўнічай прамысловасьці СССР зацьвердзіла Загад № 001293 «Аб частковым увядзеньні ў дзеяньне завода № 864» у Менску (Беларуская ССР), які будавалі з 1 чэрвеня 1950 году ў пойме ракі Сьляпянкі поруч з Маскоўскай шашой. Загадам прадугледжвалася вытворчасьць электраэлемэнтаў, радыёлякацыйных антэнаў і прывадных прыладаў да іх. У чэрвені 1953 году запрацавалі інструмэнтальны цэх, дзе выраблялі мацавальна-заціскныя прылады, і рамонтна-мэханічны цэх, дзе выпускалі абсталяваньне. Зь ліпеня 1953 году адчынілі нарыхтоўчую майстэрню і яшчэ 4 цэхі: гальванічны, дрэваапрацоўчы, зборачны і мэханічны. Да сьнежня 1953 году запусьцілі ліцейны і транспартны цэхі. Да канца 1953 году сабралі 23 адзінкі абсталяваньня. Транспартны цэх меў 16 аўтамашынаў і 2 аўтапрычэпы. 1 студзеня 1954 году завод № 864 пусьцілі цалкам і зь яго на завод № 866 перадалі вытворчасьць тумблераў, пераключальнікаў, вярчэльных трансфарматараў і хваляводаў. Завод стаў вырабляць баявыя інфармацыйныя пасты «Пляншэт» для эскадранага мінаносца і радыёлякацыйныя станцыі (РЛС) «Створ» для рыбалоўнага судна. У 1954 годзе здалі ўсе вытворчыя і дапаможныя карпусы заводу. У корпусе № 1 разьмясьцілі асноўную вытворчасьць, ТП-1, склады гатовых вырабаў і мэталаў, кампрэсарную, буфэт і 3 лябараторыі: асаблівага канструктарскага бюро (АКБ), вымяральную і завадзкую. У корпусе № 3 запрацавалі ліцейны і тэрмічны цэхі. У корпусе № 5 — заводакіраўніцтва і вечаровую школу. У корпусе № 5Б — страўню. У копусе № 6 — дрэваапрацоўчы цэх і склад інструмэнтальнай гаспадаркі. 1 кастрычніка 1956 году Менскі электрамэханічны завод (МЭМЗ) перадалі Міністэрству радыётэхнічнай прамысловасьці. На той час АКБ заводу мела 8 падразьдзяленьняў: макетную майстэрню, бюро нармалізацыі і стандартызацыі, 2 лябараторыі — радыётэхнічную і электраэлемэнтаў, а таксама 3 аддзелы: праектна-канструктарскі, тэхналягічны і тэхдакумэнтацыі. АКБ удзельнічала ў распрацоўцы РЛС «Створ» і партовай РЛС «Раскат». У лістападзе 1966 году АКБ выпрабавала сыстэму «Цэнтар-1» для цывільнай авіяцыі і паветранага войска. У 1967 годзе на заводзе распрацавалі прыладу «Сыгнал», якая разам з сыстэмай «Паветра» стала асноўным вырабам. У 1978 годзе ў цэху № 4 стварылі ўчастак фрэзэрных станкоў зь лічбавым праграмным кіраваньнем (ЛВК), у цэху № 3 — участак электраэразійнай апрацоўкі, у цэху друкаваных платаў — участак сьвідраваньня. У 1986 годзе ў Менску стварылі навукова-вытворчае аб’яднаньне (НВА) «Агат», у склад якога ўлучылі Менскі электрамэханічны завод. У ліпені 1989 году завод узьвёў 7-павярховую здраўніцу «Лазурны» на 150 месцаў каля пасёлка Ждановічы Менскага раёну. У 1989 годзе Менскі электрамэханічны завод пачаў пастаўляць свае вырабы за мяжу.
У 1991 годзе ў цэху № 4 працавала 54 станкі з праграмным кіраваньнем, 7 прамысловых робатаў і 8 гнуткіх вытворчых модуляў. У 1994 годзе стварылі аддзел маркетынгу. У 1999 годзе вытворчасьць цывільных вырабаў дасягнула амаль паловы ад агульнай вытворчасьці. 30 сьнежня 2003 году быў заснаваны Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь, якому перадалі «Менскі электрамэханічны завод». 21 верасьня 2011 году ў Дзяржаўны рэестар холдынгаў за № 31 улучылі «Геаінфармацыйныя сыстэмы кіраваньня», у склад якіх увайшло ААТ «Агат — электрамэханічны завод».
17 сьнежня 2020 году ААТ «Агат — электрамэханічны завод» было ўнесена ў чорны сьпіс Эўразьвязу. Паводле рашэньня ЭЗ, завод як частка Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту карыстаецца асацыяцыяю й падтрымкай рэжыму Лукашэнкі й вырабляе бар’ерную сыстэму «Рубеж», якая ўжывалася для здушэньня пратэстаў у Беларусі па выніках прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году, што робіць яго адказным за рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнае апазыцыі. Таксама прадпрыемства ў свой санкцыйны сьпіс уключылі Вялікабрытанія і Швайцарыя. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.
2 сьнежня 2021 году Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла «Агат» у амэрыканскі санкцыйны сьпіс. У той жа дзень прадпрыемства трапіла ў санкцыйны сьпіс Канады.
З 2022 году банк знаходзіцца пад санкцыямі Новай Зэляндыі, Японіі, Украіны.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Агат — электрамэханічны завод, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.