умовы Выкарыстаньня

Калі ласка, не рэдагуйце назвы шаблёнаў, прастораў назваў (напрыклад, Category:), бо ўвесь зьмест потым будзе перанесены на іншы сайт.

Да перакладу запрашаюцца ўсі. Крыніца для перакладу. Wizardist г +у 21:45, 12 лютага 2010 (UTC)

Reasonable fashion

Як будзе ў выразе you must, in a reasonable fashion, credit the author(s) лепей перадаць reasonable fashion? Пакуль пераклаў як «прымальным чынам». —zedlik 00:12, 16 лютага 2010 (UTC)

    *спазьніўся* Так, штосьці падобнае: "прымальным", "разумным", "адпаведным". Wizardist г 18:17, 23 лютага 2010 (UTC)
      Файна, тады хай так і застаецца. —zedlik 21:53, 23 лютага 2010 (UTC)

Proofreading

Здаецца, усё, што можна было, зрабілі, мо' да пятніцы пачакаць ды ўжо апублікаваць на сайце wmf? Wizardist г +у 18:17, 23 лютага 2010 (UTC)

Фундацыя Вікімэды

Дарэчы, добрым пытаньнем будзе вызначыць, як перакладаць на беларускую назву «Wiki Foundation Inc.»? Паўсюль разнабой, трэба прыходзіць да адзінага варыянту. Магчымыя варыянты:

  • Фундацыя «Вікімэдыя»
  • «Фундацыя Вікімэдыя»
  • фундацыя «Вікімэдыя»

Адпведна, як гэта скланяць?

  • праекты Фундацыі «Вікімэдыя»
  • праекты Фундацыі «Вікімэдыі»
  • праекты «Вікімэдыя»
  • праекты Вікімэдыя
  • праекты «Вікімэдыі»
  • праекты Вікімэдыі

На чым спынімся? Пакуль я прапаную Фундацыя «Вікімэдыя», праекты «Вікімэдыя» (дапушчальна таксама праекты Фундацыі «Вікімэдыя»). Хто як мяркуе? —zedlik 21:33, 23 лютага 2010 (UTC)

    Я неяк для сябе вызначыў гэтак: калі «фундацыя», тады скланяю толькі першае слова, Вікімэдыю пішу ў двухкосьсі і н. скл.; калі «Фундацыя», то ўсё без двухкосьсяў зь вялікіх літараў, скланаецца толькі першае слова, Вікімэдыя ў н. скл.; без «фундацыі» — Вікімэдыя без двухкосьсяў, скланяецца. Як догму падобнае прымаць — не прапаную, але для мяне ўсё быццам бы лягічна. Wizardist г 21:37, 23 лютага 2010 (UTC)
      Калі перафармуляваць, то атрымлівацца наступным чынам: можна зрабіць на манэр Вікіпэдыі. Вікімэдыя — такая ж назва, як і Вікіпэдыя. Мы выкарыстоўваем варыянты Вікіпэдыя (без двукосься, скланяецца), і таксама энцыкляпэдыя «Вікіпэдыя» (з двукосьсем, скланяецца толькі першае слова, для разгорнутых выпадкаў). Аналягічна Wiki → Вікімэдыя (скланяецца), Wiki Foundation → Фундацыя «Вікімэдыя» (скланяецца толькі першае слова; дарэчы, яно зь вялікай літары?) —zedlik 23:14, 23 лютага 2010 (UTC)
    Мяркую, што правільным варыянтам будзе фундацыя «Вікімэдыя», адпаведна і праекты фундацыі «Вікімэдыя» (па аналёгіі з праекты Рэспублікі Беларусь, а не Рэспублікі Беларусі). --Red_Winged_Duck 09:53, 24 лютага 2010 (UTC)
      Я тут крыху пашукаў па сайце Свабоды, там атрымліваецца так, што калі размова ідзе пра канкрэтную назву фундацыі, то слова фундацыя пішацца зь вялікай літары. Калі размова пра фундацыю ўвогуле, то з малой — [1], [2], [3], [4]. Фактычна атрымліваецца, што Вікімэдыя — канкрэтная фундацыя, па аналёгіі мусіць пісацца зь вялікай літары, ці я памыляюся? І хачу ўдакладніць, бо не зусім зразумеў. У ангельскай (ды і расейскай, украінскай) мове ёсьць трывалы выраз Wiki projects — як яго лепей перакласьці? Ці варта разгортваць у праекты фундацыі «вікімэдыя»? Раней я так і рабіў, але цяпер мне падаецца гэты крыху грувасткім і ня вельмі зручным. —zedlik 22:57, 24 лютага 2010 (UTC)
        Я, наколькі памятаю, пісаў праекты Вікімэдыі/праекты Фундацыі «Вікімэдыя». Wizardist г 14:23, 25 лютага 2010 (UTC)
          Тады прапаную на такім варыянце і спыніцца. Ці ёсьць у каго якія заўвагі? —zedlik 18:23, 28 лютага 2010 (UTC)
            Я гэтак ужо некалькі дзён таму выправіў. Правер яшчэ раз і можна ready ставіць. А потым Privacy Policy ;) Мяркую, болей ляканічная назва — «Палітыка прыватнасьці», а не «Правілы адносна прыватнасьці». Wizardist г 18:49, 28 лютага 2010 (UTC)
              А, файна, зараз пагляджу тады. «Палітыка прыватнасьці» мне таксама больш падабаецца. —zedlik 18:53, 28 лютага 2010 (UTC)
                На мой погляд, пераклад policy як правілы бліжэй да сэнсу. Усё ж палітыка — працэс, які зьмяняецца ў залежнасьці ад вонкавых абставін. --EugeneZelenko 14:48, 1 сакавіка 2010 (UTC)
                  Не зусім зразумеў, да чаго тут філязофскія вышукі. А «палітыка прыватнасьці» — болей устойлівае злучэньне. Wizardist г 14:56, 1 сакавіка 2010 (UTC)
                    На жаль, устойлівасьць не заўсёды сьведчыць пра дакладнасьць перадачы сэнсу. --EugeneZelenko 14:58, 1 сакавіка 2010 (UTC)
                      Так, напрыклад, я супраць калькі з расейскай «Усе правы абароненыя», хоць я і ўвогуле супраць падобных выразаў, ідэалягічна. :) Але ня ведаю, што адлюстроўвае недакладна Privacy Policy у «Палітыцы прыватнасьці». Гэта палітыка Фундацыі, якой яна прытрымліваецца ў працы і разьвіцьці яе праектаў. І тэзы палітыкі непахісныя. А правілы... Wizardist г 15:03, 1 сакавіка 2010 (UTC)
                        З ангельскай і policy, і politics перакладаюцца аднолькава як «палітыка», але калі ёсьць больш удалы пераклад, вядома, будзе лепей падзяліць. «Правілы», на маю думку, зьяўляюцца такім, бо «палітыка» ў значэньні «правілаў», гэта, відавочна, пазычаньне з ангельскай :) —zedlik 00:51, 2 сакавіка 2010 (UTC)
                          Ну, у абарону вашага меркаваньня дадам аналёгіі ангельскіх Policies and guidelines і нашых Правілы і рэкамэндацыі... Wizardist г 00:52, 2 сакавіка 2010 (UTC)
                            А, ну во :) —zedlik 01:09, 2 сакавіка 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі праекту «Умовы выкарыстаньня».

Tags:

foundation:Terms of UseГутаркі ўдзельніка:WizardistСпэцыяльныя:Унёсак/WizardistУдзельнік:Wizardist

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кальварыйскія могілкіMelbetАндрэй ХадановічБудаўніцтваСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіДобрускі раёнМакс ШчурМіхал ВітушкаФранцуская моваВацлаў Ластоўскі8007-ZipЯнка КупалаМанрэальКалі-югаMozilla FirefoxЖывёлыЧэрвеньПарнаграфія ў сецівеКаскадныя табліцы стыляўЗіновій ПрыгодзічХроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй РусіЭлектрычны токВысокі РынакФранак ВячоркаПолацакСельская гаспадаркаІван ЧыгрынаўЭнэргаатамДраматургЖанчына зьверхуАдам МіцкевічЛексычнае значэньнеПрастораРэжым ЛукашэнкіЗалаты стандартДзяржава ПалестынаКувэйтІван ШамякінСьпіс сысуноў Малдовы19 жніўняГадзьКультура (тэлеканал)КлеапатраЛязьбійская парнаграфіяВіктар КаліноўскіСпадарожнікАляксандар Лукашэнка.orgФрэдзі Мэрк’юрыВольныя матэрыялыСьвятлана АлексіевічВіктар МарціновічРэгіёнСлавянеМагнэтызмДзіцячая парнаграфіяГердаБерасьцеНор (імя)Бразылія (горад)Барут (імя)Сьвятлана ЦіханоўскаяМаскальЭтнічная тэрыторыя беларусаўАлесь АркушАндрэй МукавозчыкГальштукАблігацыяБлогБеласток1923Аркадзь КуляшоўHromadske.TV🡆 More