ліцьвінава

І тутака расейская форма ня гледзячы на крыніцы.

Апошні каментар: 5 гадоў таму, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Састарэлая назва

Перанос

1

Трэба дэталёва ўсё праглядаць і выпраўляць... --Ліцьвін (гутаркі) 15:04, 12 кастрычніка 2018 (MSK)

    На якой падставе вы лічыце гэта расейскай формай, калі яна згадваецца ў БКП? --Red_Winged_Duck 15:06, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
      У БКП нідзе не гаворыцца, што гэта не расейская форма, а вось я вам прывёў крыніцу, што гэта менавіта расейская форма. Пры гэтым вы ігнаруеце аўтарытэтныя крыніцы і выдаляеце беларускія формы назваў беларускіх населеных пунктаў. Навошта вы гэтае робіце/рабілі? У мяне няма словаў. Вы зрабілі вельмі вялікую шкоду для адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі, дык вы яшчэ і беларускія назвы выдаляеце... --Ліцьвін (гутаркі) 15:13, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
        Такім чынам вы лічыце, што БКП утрымлівае расейскія формы? Вы ізноў перайшлі на асобы, таму, калі ласка, прыводзьце пацьверджаньні сваіх словаў. Калі пацьверджаньняў няма — выбачайцеся. --Red_Winged_Duck 15:16, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
          Так. Тамака і напісана: «30. Зычныя ц, дз перад наступным мяккім в у межах кораня – таксама мяккія: цьвёрды, цьвік, цьвікля, цьвіль, цьвінтар, цьвіркун (побач з цвыркун), цьвяліць, цьвярозасьць, бацьвіньне, буцьвець, дранцьвець, ліцьвін (побач зь літвін)...». Пры гэтым вы ігнаруеце аўтарытэтныя крыніцы і зноў працягваеце цягнуць у Вікіпэдыю расейскія формы назваў. Пры гэтым я нават не чакаю ад вас выбачэньняў, але я не жадаю бачыць вандалізм ад вас. Таму, калі ласка, скасуйце вашыя неабгрунтаваныя дзеяньні і больш так ніколі не рабіце. --Ліцьвін (гутаркі) 15:19, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
            Такім чынам вашыя сьцьверджаньні цалкам галаслоўныя, што парушае Вікіпэдыя:Ветлівасьць. --Red_Winged_Duck 15:21, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
              Вас трэба абавязкова пазбавіць адміністратарскіх паўнамоцтваў, бо вы вандал і гэтым яшчэ ганарыцеся. Чаму вы скасавалі мае абгрунтаваныя праўкі? --Ліцьвін (гутаркі) 15:23, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
                Вы не прывялі ніводнай крыніцы ні на старонцы абмеркаваньня, ні ў самім артыкуле, ні ў апісаньні праўкі пры пераносе, ні нават на старонцы Вікіпэдыя:Запыты на перанос — такі перанос зьяўляецца цалкам неабгрунтаваным. Наступныя пераходы на асобу ці пагрозы прывядуць да вашага блякаваньня. Тут абмяркоўваецца выключна артыкул. --Red_Winged_Duck 15:48, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
                  Вы раней пісалі мне, што я не ўмею карыстацца крыніцамі. І я вам тады адказаў, што я як раз умею шукаць і карыстацца крыніцамі. У сувязі з тым, што гэты выпадак не ўнікальны, то крыніцы застаюцца тыя самыя: СННП, ГССМ, КТСБ, ГВБ. Пра расейскую форму можна прачытаць у «Тапанімія Гомельшчыны». Заўважце, ня гледзячы нават на гэтыя крыніцы, вы ня толькі перайменавалі артыкулы, але і выдалілі беларускія формы. --Ліцьвін (гутаркі) 18:55, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
                    А цяпер падкажыце, колькі з гэтых крыніц было ў артыкуле, калі ён быў перанесены? І колькі з гэтых крыніц знаходзяцца ў артыкуле на цяперашні момант? --Red_Winged_Duck 20:06, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
                      Якая розьніца? Калі я ствараў артыкул, я ўжо нейкімі крыніцамі карыстаўся. Таксама калі вы вырашылі перанесьці артыкул, то можна ў аўтара даведацца, чаму ён стварыў артыкул менавіта з такой назвай. Таксама можна самому паглядзець у вышэйзгаданых крыніцах, а якая назва тамака ўжываецца. Я толькі прашу, ня трэба заўсёды арыентавацца толькі на нарматыўны даведнік. Дзякуй богу, у нас хапае іншых крыніцаў, можна і трэба аналізаваць і іх і і ўжываць сапраўды беларускія формы для беларускіх назваў. --Ліцьвін (гутаркі) 20:25, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
                        Раю зьвярнуць увагу вось на гэта: Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі#Цяжар доваду. Калі вы хочаце, каб нейкія зьвесткі засталіся ў артыкуле, менавіта вы мусіце дадаць да іх крыніцы. Калі ў артыкуле няма крыніц, то ніхто не павінен ні да каго зьвяртацца, а можа рашуча выдаляць непацьверджаныя зьвесткі і дадаваць зьвесткі пацьверджаныя крыніцамі. --Red_Winged_Duck 20:38, 12 кастрычніка 2018 (MSK)

2

  • На маю думку, было б лягічна спыніцца на нейкім адным варыянце для Ліцьвіны і усіх вытворных назваў. Мабыць, калі ў БКП-2005 зазначаецца ліцьвін (побач зь літвін), то асноўным варыянтам мае быць менавіта зь мяккім «ць» — Ліцьвін-. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:59, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
  • Разам з тым нельга казаць, што літвін — гэта русіфікаваная форма. Прынамсі пакуль ня зьявяцца крыніцы, вартыя даверу, дзе б гэта абгрунтоўвалася. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:18, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
      Патлумачу сваю пазыцыю, каб яна была больш празрыстай. Я ня супраць ні адной, ні другой назвы. Я супраць таго, каб лічыць форму «літвін-» расейскай, бо такая форма ўтрымліваецца ў БКП і таму апрыёры ня можа лічыцца расейскай. Акрамя таго, нарматыўны даведнік адрозьнівае формы Літвінава і Ліцьвінава. Вёскі ў Гарадоцкім і Полацкім раёнах там згадваюцца пад назвай Ліцьвінава, а ў Асіповіцкім і Крычаўскім — Літвінава, што можа зьяўляцца рэгіянальнай асаблівасьцю. Пры гэтым ні ў першым, ні ў другім выпадку не падаюцца альтэрнатыўныя варыянты, якія прысутнічаюць у выпадках варыятыўнасьці назваў. А калі БКП дазваляе абедзьве формы, то я ня бачу падставаў лічыць адну зь іх лепшай за іншую. --Red_Winged_Duck 21:25, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
        Мяркую, калі знойдуцца надзейныя крыніцы, дзе датычна памянёных вёсак будуць ужывацца назвы зь мяккім ць, то гэта здыме пытаньне імавернага рэгіянальнага падзелу? Усё ж афіцыйныя даведнікі, на жаль, маюць нямала хібаў і памылак, пагатоў нейкай рэдактарскай апрацоўкі-ўніфікацыі назваў, з усяго відаць, ніхто там не праводзіў. Таму разглядаць іх як праўду ў апошняй інстанцыі ня варта. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:44, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
          Так, згодзен. Тым больш БКП-2005 — гэта не тапанімічная праца. Вось ёсьць грунтоўная тапанімічная праца, дзе тлумачыцца і прыводзяцца прыклады, што форма «Літвін» — расейская. БКП-2005 не супярэчыць гэтаму сьцьвярджэньню. Наадварот, БКП-2005 паказвае, што гэтая назва можа лічыцца альтэрнатыўнай, але ні ў якім разе не асноўнай. Нарматыўны даведнік — цудоўная праца, але і тамака хапае памылак. І апошняе прызнаюць нават аўтары. --Ліцьвін (гутаркі) 23:14, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
          А вось цікавае абмеркаваньне і вынік — толькі «ліцьвін», бо ёсьць адпаведнае правіла § 12-2 (Закон Рэспублікі Беларусь): «Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаў­леннем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст». --Ліцьвін (гутаркі) 23:41, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
            Калі ўважліва чытаць гэтую тапанімічную працу, то там напісана вось што: «Прывядзём прыклады чаргавання зычных фанем (першы варыянт у радзе ўжываецца ў якасці афіцыйнага, другі — мясцовы): в. Бацвінава — Батвінава, в. Вецвіца — Ветвіца (Чач.), в. Літвінавічы — Ліцвінавічы (Карм.), в. Ліствін — Лісцвін (Х.), в. Малыя Ліцвінавічы — Малыя Літвінавічы (К.)». Такім чынам у выпадку з Кармянскім раёнам мясцовай лічыцца назва Ліцьвінавічы, а ў выпадку з Калінкавіцкім — Літвінавічы. З улікам варыятыўнасьці згодна з БКП патрэбна мець дакладныя крыніцы для кожнай канкрэтнай назвы, бо тая ж тапанімічная праца паказвае, што ўжываюцца абодва варыянты. --Red_Winged_Duck 23:53, 12 кастрычніка 2018 (MSK)
              Дзякуй за жарт пра «мясцовыя» вымаўленьні А калі сур’ёзна, то згодна з Законам ужо ў 2010 годзе ўсе назвы трэба было прывесьці да нормы. --Ліцьвін (гутаркі) 00:05, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
                Якое дачыненьне закон мае да клясычнага правапісу? --Red_Winged_Duck 00:14, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
                  «Цудоўнае» пытаньне. А якое дачыненьне маюць назвы з нарматыўнага даведніка на беларускай мове афіцыйным правапісам да клясычнага правапісу? А вы актыўна цягніце зь яго назвы і вы нават не абураецеся гэтаму. Дык вось згодна з новымі правіламі ў гэтым даведніку ўсе назвы павінны адпавядаць новым нормам. Дарэчы, я пытаў у сп. Вячоркі і ён ня супраць таго, што некаторыя правілы з афіцыйнага правапісу могуць прымяняцца і ў клясычным правапісе. Параўнаем правілы? БКП-2005, п. 30: «Зычныя ц, дз перад наступным мяккім в у межах кораня – таксама мяккія: цьвёрды, цьвік, цьвікля, цьвіль, цьвінтар, цьвіркун (побач з цвыркун), цьвяліць, цьвярозасьць, бацьвіньне, буцьвець, дранцьвець, ліцьвін (побач зь літвін), сьцьвердзіць, чацьвер, яцьвяг, Цьвер, Цьвікаў, Цьвірка, Мацьвей, Сьцьвіга, Яцьвязь; дзьве, дзьверы, Дзьвіна, Ядзьвіга (побач зь Ядвіга)». І БП-2008, § 12-2 (Закон Рэспублікі Беларусь): «Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаў­леннем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст». Магчыма вы лічыце, што адміністратары могуць ігнараваць любыя правілы і меркаваньні сп. Вячоркі, але павінен вас расчараваць, у гэтым разьдзеле дзейнічае правіла Вікіпэдыя:Правапіс, якое ня могуць парушаць нават адміністратары. --Ліцьвін (гутаркі) 01:07, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
                    Цяпер мая чарга вас расчароўваць. Спадар Вячорка лічыць так па адной простай прычыне, у самім БКП напісана: «Працоўная група сьведама адмовілася ад асьвятленьня тых момантаў правапісу, якія не разыходзяцца ў клясычным і афіцыйным стандартах». Гэтае правіла апісанае ў БКП, таму дзейнічае толькі варыянт з БКП. --Red_Winged_Duck 10:01, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
                      Я вас не разумею, з чым вы ня згодныя? Маем БП-2008. Згодна Закону ўсё трэба прывесьці да нормаў, якія прыведзеныя ў гэтым Законе, у пэрыяд 2008—2010 гг. Атрымліваецца, што форма «літвін», якая прыйшла ў беларускую мову пад расейскім уплывам, ужо зьяўляецца састарэлай. Таму ў афіцыйных даведніках, энцыкляпэдыях і г.д. павінна прысутнічаць толькі форма «ліцвін» (афіцыйны правапіс). Вось вам як прыклад афіцыйны вучэбна-мэтадычны дапаможнік «Гісторыя Беларусі», у якім сустракаецца толькі форма «ліцвін». Вось вам праца Паўла Урбана «Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін «Літва»: ужываецца толькі форма «ліцьвін» (106 разоў). Вось вам праца сп. Вячоркі «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі»: ужываецца толькі форма «ліцьвін». Пры гэтым вядома, што вы, я і любы іншы можа працягваць ужываць састарэлую форму «літвін», але пры гэтым вы, я і любы іншы ўдзельнік ня мае права гэтую састарэлую форму ўжываць як асноўную назву. Калі вы ня згодныя з апошнім і вам вельмі падабаецца форма «літвін», то раю вам зьвярнуцца да Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа (тэл. 284-18-85) і папрасіць іх вярнуць у беларускую мову гэтую форму. --Ліцьвін (гутаркі) 13:30, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
                        БП-2008 у гэтым пункце супярэчыць БКП-2005, таму ўжываецца правіла з БКП-2005, дзе варыянты «ліцьвін» і «літвін» раўнапраўныя. --Red_Winged_Duck 13:37, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
                          Гэта не раўнапраўныя варыянты. І мы зараз кажам не пра «раўнапраўе варыянтаў» у БКП-2005, а пра назвы населеных пунктаў і Закон, які абавязвае прывесьці ўсе гэтыя назвы да нормаў, якія прыведзеныя ў гэтым Законе. Заўважце, вы самі спасылаецеся на афіцыйную працу на беларуская мове афіцыйным правапісам. Дык вось, з 2010 году, згодна Закону 2008 году, гэтая форма зьяўляюцца састарэлай. Атрымліваецца, што вы самі сабе супярэчыце, бо вы бароніце афіцыйную форму з афіцыйнага даведніка, які напісаны на беларускай мове афіцыйным правапісам і, згодна з новымі нормамі, гэтая форма ўжо зьяўляецца састарэлай. Пры гэтым вы жа пасьля гэтага адмаўляецеся ад гэтага даведніка і ўжо спасылаецеся на БКП-2005. Зразумейце, у гэтым даведніку ўжо няма формы «літвін», але вы працягваеце бараніць гэтую форму і пры гэтым спасылаецеся на БКП-2005. Бароніце форму «ліцьвін» формай «літвін» Вось я раней бараніў формы тыпу «Вяліка-» для словаў, дзе ў другой частцы першы склад націскны. Потым я пагутарыў з сп. Вячоркай і ён мне растлумачыў, што ўжо трэба выконваць правіла з БП-2008, а ранейшыя формы зьяўляюцца састарэлымі. Тое самае і з формай «Слабада — Слабадзкі», «Чырвана-». Я разумею, што можна доўга спрачацца і не пагаджацца з новымі правіламі. Я таксама раней так рабіў, яскравы прыклад Вялікамалешаўскі сельсавет, але я ўсё ж пагадзіўся з сп. Вячоркай, бо ён мае рацыю ў гэтым пытаньні. Цікава атрымліваецца, раней я бараніў састарэлыя назвы, а вы прапагандавалі БП-2008. Пасьля я пагутарыў з сп. Вячоркай і пачаў бараніць новыя правілы і прыбіраць састарэлыя назвы, але цяпер вы бароніце састарэлыя назвы Вы проста прынцыпова супраць мяне? Бо як атрымліваецца: я супраць чагосьці, вы за гэтае, як толькі я з вамі пагаджаюся і вы адразу супраць таго, што толькі што самі баранілі. Цікавая ў вас стратэгія --Ліцьвін (гутаркі) 14:08, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
                            Як толькі тапанімічная камісія вырашыць, што гэтае правіла тычыцца ўласных назваў населеных пунктаў і перайменуе ўсе населеныя пункты, тады ў нас будуць падставы мяняць назвы. Да гэтага часу гэтыя населеныя пункты маюць назву Літвінава, на што ёсьць аўтарытэтныя крыніцы і яны цалкам адпавядаюць БКП-2005. А цяпер прывядзіце спасылкі на тое, дзе «вы прапагандавалі БП-2008» і «вы адразу супраць таго, што толькі што самі баранілі». --Red_Winged_Duck 14:42, 13 кастрычніка 2018 (MSK)

Састарэлая назва

1

А чаму вы вырашылі, што правілы 2008 году, якія ўсталёўваюць норму ў беларускай мове афіцыйным правапісам, не распаўсюджваецца на афіцыйныя нарматыўныя даведнікі, энцыкляпэдыі і г.д. на беларускай мове афіцыйным правапісам, якія абавязаныя выконваць гэтыя правілы? Гэтае пытаньне таксама тычыцца артыкулаў Ліцьвінава, Ліцьвінава (Дубровенскі раён) і Ліцьвінава (Крычаўскі раён). Вы тамака таксама прыбралі састарэлыя назвы. --Ліцьвін (гутаркі) 19:11, 13 кастрычніка 2018 (MSK)

    Па-першае, у клясычным правапісе гэтыя назвы не зьяўляюцца састарэлымі. Па-другое, усе гэтыя населеныя пункты на цяперашні момант маюць назву Літвінава. Калі яны будуць перайменаваныя, тады можна будзе лічыць гэтыя назвы састарэлымі. --Red_Winged_Duck 19:54, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
      «Цудоўна». Вы парушаеце кансэнсус. Чаму вы тады ня былі супраць заўвагі ў Новадзявяткавічаў? Як гэтае разумець: «Калі яны будуць перайменаваныя, тады можна будзе лічыць гэтыя назвы састарэлымі». У нас ёсьць кансэнсус, што мы не чакаем афіцыйных перайменаваньняў, а ўжываем правільныя назвы згодна з існуючымі правіламі. Зараз дзейнічае закон 2008 году. Вось напрыклад у Вікіпэдыі афіцыйным правапісам сапраўды чакаюць афіцыйнага перайменаваньня і толькі тады пераймяноўваюць артыкул, а мы вырашылі, што не чакаем, а адразу пераймяноўваем. І вы сваімі словамі пагаджаецеся, што гэтая назва сапраўды састарэлая. Дык чаму менавіта сёньня яна можа стаць сапраўды састарэлай у нас толькі пасьля афіцыйнага перайменаваньня? Прабачце, але вы парушаеце правілы Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду і Вікіпэдыя:Кансэнсус. --Ліцьвін (гутаркі) 20:23, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
        Розьніца ў тым, што назва Літвінава цалкам дапушчальная ў клясычным правапісе, у адрозьненьне ад прыведзеных вамі прыкладаў. Вам нічога не замінае дадаць і тут заўвагу, што ў афіцыйным правапісе гэтая назва не адпавядае сучасным нормам, але адпавядае нормам БКП. --Red_Winged_Duck 20:32, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
          Я вас правільна зразумеў, што ў Беларусі афіцыйныя найменьні населеных пунктаў ажыцьцяўляюцца згодна з правіламі БКП-2005? А калі сур’ёзна, то вы добра ведаеце, што ў Беларусі на афіцыйным узроўні можна выкарыстоўваць толькі афіцыйны правапіс. Згодна з законам 2008 году, у 2010 годзе ўсе назвы Беларусі павінны адпавядаць нормам, якія зьмяшчаюцца ў гэтым законе. Мы ўсе назвы населеных пунктаў бярэм з афіцыйных даведнікаў, энцыкляпэдычных выданьняў, навуковых працаў, якія выкарыстоўваюць беларускую мову афіцыйным правапісам. Вы не прывялі ніводнай афіцыйнай крыніцы на беларускай мове клясычным правапісам, дзе гаварылася бы, што ў адрозьненьні ад афіцыйнага правапісу, у клясычным правапісе назвы населеных пунктаў Беларусі могуць адрозьнівацца і ня толькі на ўзроўні правапісу. Прывяду вам прыклад, што вашыя ідэі абсурдныя і парушаюць правілы Вікіпэдыя:Не даводзьце да абсурду і Вікіпэдыя:Кансэнсус. Маем Германаваслабадзкі сельсавет. Афіцыйная назва гэтага сельсавету — Германаваслабодзкі. Пры гэтым сельсавет з такой назвай на афіцыйным узроўні не існуе ўжо 89 гадоў. Але пры гэтым вы сьцьвярджаеце, што нельга лічыць назву Германаваслабодзкі сельсавет састарэлай, бо пакуль не адбылося афіцыйнае перайменаваньне. Будзем чакаць афіцыйнае перайменаваньне? Я вас проста прашу, калі ласка, давайце вы і гэты выпадак ня будзеце даводзіць да абсурду. Мы маем кансэнсус: калі назва састарэлая, то мы выкарыстоўваем правільную назву, незважаючы на тое, перайменавалі аб’ект на афіцыйным узроўні ці не; пры гэтым састарэлую назву можна пазначыць толькі праз заўвагу. --Ліцьвін (гутаркі) 21:32, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
            У нас у Вікіпэдыі выкарыстоўваецца клясычны правапіс, у якім ужываецца форма «літвін», якая не зьяўляецца састарэлай для клясычнага правапісу. На цяперашні момант вёска мае назву Літвінава незалежна ад правапісу, таму назва не зьяўляецца састарэлай ні для клясычнага, ні для афіцыйнага правапісу (хоць і не адпавядае БП-2008). Заўважу таксама, што ваш прыклад некарэктны, бо тут мы абмяркоўваем форму літвін/ліцьвін, а не слабодзкі/слабадзкі (якая не разглядаецца ў БКП-2005), акрамя таго афіцыйная назва сельсавету Краснаслабодзкі, а ня Германаваслабадзкі. --Red_Winged_Duck 22:00, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
              А пры найменьні населеных пунктаў на афіцыйным узроўні таксама выкарыстоўваюць клясычны правапіс? --Ліцьвін (гутаркі) 22:38, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
              Вы сьцьвярджаеце, што «на цяперашні момант вёска мае назву Літвінава незалежна ад правапісу, таму назва не зьяўляецца састарэлай ні для клясычнага, ні для афіцыйнага правапісу (хоць і не адпавядае БП-2008)». Як гэтае разумець? Дзе лёгіка? І не адпавядае і не састарэлая? Крыху цяжарная? Ці можна жартаваць з гэтым пытаньнем? Я вышэй ужо згадаў Новадзявяткавічы. Дык для гэтай назвы вы дапускаецца заўвагу «састарэлая», а для іншых — не. Чаму вы супраць пасьлядоўнасьці? Я зусім нічога не разумею. Як можна казаць пра нейкія афіцыйныя назвы населеных пунктаў на беларускай мове клясычным правапісам, калі ў краіне дзейнічае афіцыйны правапіс? Пры гэтым афіцыйны правапіс рэгулюецца законам 2008 году. І вось я бачу такую абыякавасьць да гэтага пытаньня. Добра, хай улады абыякавыя, але чаму і тутака прысутнічае такая абыякавасьць да беларускай мовы... Я не разумею. --Ліцьвін (гутаркі) 23:22, 13 кастрычніка 2018 (MSK)
                Я ж патлумачыў вышэй, у чым розьніца. Для назвы Новадзявяткавічы няма іншых варыянтаў напісаньня клясычным правапісам, таму для яе гэтыя зьвесткі зьмяшчаюцца ў тэксьце заўвагі. Для назвы Літвінава такое напісаньне не супярэчыць клясычнаму правапісу, таму яно зьмяшчаецца ў тэксьце артыкула. --Red_Winged_Duck 23:42, 13 кастрычніка 2018 (MSK)

2

  • З гэтымі назвамі атрымалася няпростая сытуацыя. Асабіста я разумею абедзьве пазыцыі. З аднаго боку назва Ліцьвінава этымалягічна зьяўляецца вытворнай ад ліцьвін, а значыць напісаньне праз «т», паводле лёгікі, не супярэчыць БКП-2005, таму ня можа лічыцца састарэлым. Зь іншага боку — у самім БКП-2005 як вынятак з правіла прыводзіцца толькі варыятыўнае ліцьвін (літвін), пры гэтым ніякія тапонімы там не ўпамінаюцца. Тым часам зьяўленьне ў нас формы Літвінава адбылося з прычыны яе фіксацыі ў афіцыйных даведніках, але згодна з БП-2008 напісаньне гэтай назвы мусіць быць толькі пра «ц» (вынятак з правіла прывялі толькі адзін — твіст). Адпаведна, у афіцыйным правапісе Літвінава стала састарэлай формай назвы Ліцвінава. З улікам таго, што згодна з ВП:БТГН Пры адсутнасьці пералічаных ніжэй выпадкаў назва артыкула пра геаграфічны аб’ект выбіраецца ў адпаведнасьці з сучаснымі афіцыйнымі даведнікамі (энцыкляпэдыямі) з улікам артаграфічных нормаў клясычнага правапісу выглядае лягічна ўжываць назву Ліцьвінава (як адаптацую афіцыйнай назвы Ліцвінава), а форму Літвінава пазначыць як састарэлую. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 01:15, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
      Хацелася б усё ж зразумець, на падставе чаго форма «літвін» абвяшчаецца састарэлай у клясычным правапісе, калі яна яўна згадваецца ў п. 30 БКП-2005 як раўнапраўная форме «ліцьвін». З улікам аднаго з прынцыпаў БКП: «Працоўная група сьведама адмовілася ад асьвятленьня тых момантаў правапісу, якія не разыходзяцца ў клясычным і афіцыйным стандартах», мы атрымліваем, што ў БКП ужо маецца сваё правпіла на гэты выпадак і таму правіла з БП-2008 для клясычнага правапісу разглядацца ня можа, і ня можа форма клясычнага правапісу, яўна ў ім замацаваная, абвяшчацца састарэлай паводле правілаў школьнага правапісу. З улікам раўнапраўнага статусу формаў «літвін»/«ліцьвін» у клясычным правапісе, якраз афіцыйныя даведнікі, якія выразна разьмяжоўваюць гэтую форму для розных выпадкаў дапамагаюць нам абраць варыянт, які трэба ўжыць для кожнага населенага пункту ў якасьці асноўнага. --Red_Winged_Duck 20:16, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
        Хто вам сказаў, што форма «літвін» абвяшчаецца састарэлай у клясычным правапісе? Пакажыце, калі ласка, хто і дзе вам такое сказаў. --Ліцьвін (гутаркі) 20:24, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
        Усё ж, у БКП-2005 гаворка вядзецца пра слова ліцьвін (літвін), а не пра тапонімы з такім жа коранем. Таму асабіста я, разумеючы вашую пазыцыю, схіляюся да таго, што лягічнае пашырэньне гэтага правіла на аднакаранёвыя тапонімы надта блізка падыходзіць да ВП:АД. Пагатоў вялікая колькасьць выняткяў (варыятыўных формаў) ніякую мову ня робіць лепшай, таму я б раіў вельмі асьцярожна ставіцца да павелічэньня іхнай колькасьці. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:33, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
          Яшчэ дадам з працы «Тапанімія Гомельшчыны»: «Варыянтнасць у тапаніміі – з'ява непажаданая. Як адзначае В.П. Лемцюгова, "нават нязначны разнабой у іх напісанні выклікае непаразуменні, шкодзіць нармальнай працы органаў адміністрацыйнага кіравання, транспарту, сувязі, друку". Узнікаюць праблемы з онімамі-варыянтамі ў картаграфічнай практыцы, пры складанні нарматыўных слоўнікаў». І гэта цудоўна, што на афіцыйным узроўні ў беларускай мове ўжо больш няма варыятыўнасьці ў дачыненьні да формаў вяліка-/веліка-, ліцьвін, слабадзкі, чырвана-/чырвона-. І абавязкова і нам трэба гэтыя зьмяненьні ўлічваць, выпраўляць ранейшыя неадназначныя выпадкі і прыводзіць усе назвы да сучасных нормаў. --Ліцьвін (гутаркі) 21:33, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
          Дзеля справядлівасьці БП-2008 таксама нічога ня кажа пра тапонімы і за 10 гадоў з часу яго зьяўляньня тапанімічная камісія не прыняла рашэньня пра перайменаваньне гэтых населеных пунктаў, таму ссоўваньне аўтарытэтных крыніц зь цяперашнімі назвамі ў заўвагі таксама знаходзіцца ў канфлікце з ВП:НПГ. --Red_Winged_Duck 22:17, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
            Яны шмат, што не перайменавалі. Вам трэба прыводзіць прыклады? Вам нагадаць, што напісана ў Законе? Ці вы лічыце, што так як улады абыякавыя ў дачыненьні да выкананьня законаў Беларусі, дык і ў Вікіпэдыі павінны быць ўсе абыякавыя да беларускай мовы? --Ліцьвін (гутаркі) 22:24, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
            Вось таму я і кажу, што сытуацыя няпростая. Але ў БП-2008 ёсьць агульнае правіла напісаньня літары ц перад мяккім [в’] з адзіным вяняткам (твіст). На маю думку, цалкам лягічна меркаваць, што апроч зазначанага вынятку, гэтае правіла пашыраецца на ўсе словы, у тым ліку ўласныя імёны. Неапэратыўнасьць камісіі — гэта вядомая праблема, але наданьне яе наступствам завялікай вагі ў артыкулах таксама можна разгядаць як парушэньне ВП:НПГ. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:32, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
              Дарэчы, мне ў Белкартаграфіі заўсёды кажуць: «Мы памятаем. Мы працуем. Калі ласка, пачакайце, мы абавязкова ўсё выправім». А я адзначаю: «Дык 10 гадоў ужо прайшло». А яны зноў у адказ: «Так, сапраўды. Але, калі ласка, пачакайце яшчэ, хутка ўсё выправім»... Але павінен адзначыць, што яны штосьці пэрыядычна выпраўляюць. --Ліцьвін (гутаркі) 22:46, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
              Я ня думаю, што актуальная назва населенага пункту (у тэксьце артыкула, а ня ў зносцы), якая не супярэчыць клясычнаму правапісу, хай і з тлумачэньнем, чаму яна не ўжываецца асноўнай — гэта завялікая вага. --Red_Winged_Duck 22:51, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
                Актуальная назва — гэта правільная назва. Састарэлая назва ня можа зьяўляцца актуальнай, бо яна ўжо зьяўляецца састарэлай. І зноў актуальнае пытаньне: вось навошта вам варыятыўнасьць? Усе кажуць, што гэтая зьява непажаданая. Пры гэтым афіцыйныя ўлады паступова адмаўляюцца ад варыятыўнасьці ў назвах. Чаму мы павінны ў гэтым зь імі не пагаджацца? Тым больш, ужо шмат разоў адзначалася, што мы назвы бярэм з афіцыйных крыніцаў, якія напісаныя на беларускай мове афіцыйным правапісам. Зараз гэты правапіс рэгулюецца законам 2008 году. Усё проста і зразумела. Дык навошта вы працягваеце штосьці выдумляць і тым самым парушаць шматлікія правілы Вікіпэдыі? Вы жадаеце бачыць састарэлыя назвы ў артыкулах? Дык іх ніхто і не прыбірае, нават дэталёвыя тлумачэньні маем у кожным артыкуле, усе спасылкі на крыніцы таксама на месцы. Прабачце, але я не разумею чаго вам яшчэ не хапае і навошта вы працягваеце гэты дыялёг. --Ліцьвін (гутаркі) 23:11, 14 кастрычніка 2018 (MSK)
Вярнуцца да старонкі «Ліцьвінава (Асіпавіцкі раён)».

Tags:

ліцьвінава Пераносліцьвінава Састарэлая назваліцьвінаваГутаркі ўдзельніка:ЛіцьвінУдзельнік:Ліцьвін

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Батько наш — Бандера, Україна — мати!Беларускі рубельРадыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаВольга ЧамаданаваУладзімер ДубоўкаMozilla FirefoxГалосныяЖанчына з жанчынайВасьміканцовы крыжАдам ГлёбусБагародзіцаДзень РэспублікіСэксАтамДуданМіцкевіч на скале Аю-ДагКанстытуцыя ССРБ 1919 годуЭўропаАўтарытарызмУкраінаFacebookЧэрвеньГабрэіВанда ЛявіцкаяАўганска-савецкая вайнаІндустрыяльная рэвалюцыяРасейская моваЯнка БрыльБяроза (горад)Першы Ўсебеларускі зьездАркадзь КуляшоўПарнафільмКамэлот (гурт)Дактрына ТруманаЦэнтральная АзіяЭдуар Анры АўрыльШто й па моруОрдэн ПагоніМовы БеларусіХартумРэджайнаЯўген БарычэўскіЮбілейная плошча (станцыя мэтро)ТрыпураПавал ЖаўрыдНэшвілВусякіАльхоўкаКрынкаўскі раёнАлесь БяляцкіБусел белыАзоўскае мораОрля (гміна)ЛітваБел-чырвона-белы сьцягЗаходні фронт (Першая сусьветная вайна)Летувіская моваРужанецСяржук Сокалаў-Воюш🡆 More