валевачоўскі Сельсавет

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І.

Апошні каментар: 4 гады таму, ад удзельніка Ліцьвін у тэме Крыніцы

Назва

А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) На старонцы 494 пазначана назва — Валевачскі сельсавет. Пераносім? --Ліцьвін (гутаркі) 23:36, 22 ліпеня 2018 (MSK)

Перанос

Атрымліваецца, што форма назвы Валевацкі сельсавет — гэта правільная назва памылковай формы назвы Валевачскі сельсавет, якая зьмешчаная толькі ў даведніку Лемцюговай. Пры гэтым удзельнік Red Winged Duck адзначыў у гісторыі, што гэтая назва толькі «пацьвярджае націск і форму назвы». У сувязі з гэтым, лічу неабходным перанесьці артыкул пад асноўную назву Валевачоўскі сельсавет, бо гэтая назва сапраўды правільная і больш распаўсюджаная. Пры гэтым форму назвы Валевацкі сельсавет трэба пацьвердзіць любой іншай аўтарытэтнай крыніцай, бо ў даведніку Лемцюговай гэтая форма назвы не ўжываецца. --Ліцьвін (гутаркі) 14:16, 28 жніўня 2018 (MSK)

    Дадаў тлумачэньне паводле БКП, калі вам не хапае Вікіпэдыя:Правапіс. У цяперашні час сельсавет мае назву ў форме Валевацкі, а не Валевачоўскі, што пацьверджана нарматыўным даведнікам і maps.by, таму прапанаваны вамі перанос немагчымы. --Red_Winged_Duck 14:56, 28 жніўня 2018 (MSK)
      Выраз «калі вам не хапае» — гэта парушэньне Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Добра, растлумачу, што вы памыляецеся і зноў парушаеце правіла Вікіпэдыя:Правапіс. Пачытайце ўважліва правіла п. 33б. Тамака ва ўсіх прыклад націск унутры ўтваральнай асновы. А вось правіла 33і: «паміж утваральнай асновай і суфіксамі -ск-, -ств- можа ўзьнікаць дадатковая марфэма: -оў- (-аў-, -еў-, -ёў-): вучань – вучнёўскі, кароль – каралеўства, Бяроз|а – бярозаўскі, Бэрн – бэрнаўскі, Ветк|а – веткаўскі, Люўр – люўраўскі, Маст|ы – мастоўскі, Мэльбурн – мэльбурнаўскі, Ош – ошаўскі, Сож – сожаўскі, Супрасьл|я – супрасьлеўскі (побач з супраскі), Сэўр – сэўраўскі, Чыкаг|а – чыкагаўскі». Таму атрымліваецца, што больш слушная назва менавіта Валевачоўскі сельсавет. Дарэчы, даведнік Лемцюговай таксама кажа, што гэтая назва правільная, глядзіце парадыгмы да назвы Валевачы: «-чо́ў, -ча́мі, -ча́х». Таму вы памылкова спасылаецеся на БКП-2005. Калі ласка, прывядзіце аўтарытэтную крыніцу, у якой будзе ўжыта назва Валевацкі сельсавет. --Ліцьвін (гутаркі) 15:39, 28 жніўня 2018 (MSK)
        Па-першае, «можа ўзьнікаць» ≠ «заўсёды ўзьнікае». Па-другое, парадыгмы назвы наогул ніякім чынам ня тычацца ўтварэньня прыметніка ад яго. Тым больш, тая ж крыніца яўным чынам утрымлівае назву сельсавету, якая ўтвораная бяз суфіксу -оў-. Па-трэцяе, націску тут наогул ролі ня грае, прыклад: КрывічыКрывіцкі сельсавет. --Red_Winged_Duck 15:56, 28 жніўня 2018 (MSK)
          Так, усе астатнія дурні, і таксама Рапановіч. Гэтым вы зноў парушаеце Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Я зараз патэлефанаваў да Іны Віктараўны, тэл. 334-74-92. Яна мне сказала, што яны як раз патрабуюць ужываць форму назвы Валевачоўскі сельсавет, але пакуль афіцыйныя мясцовыя ўлады не зьмянілі назву і працягваюць ужываць памылковую форму назвы Валевачскі сельсавет. А вы працягваеце цягнуць памылковыя назвы ў Вікіпэдыю. --Ліцьвін (гутаркі) 16:03, 28 жніўня 2018 (MSK)
          Зараз патэлефанаваў да Ігара Лявонавіча (дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філялягічных навук, дацэнт), тэл. 284-15-31. Менавіта ён адказваў за беларускія назвы ў выданьні «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь». Ён пагадзіўся, што ёсьць памылкі і што правільная назва менавіта Валевачоўскі сельсавет. --Ліцьвін (гутаркі) 16:28, 28 жніўня 2018 (MSK)
          Старшыня Валевачоўскага сельсавету Алёна Міхайлаўна Чыканоўская, тэл. 8-01714-47396. Ведаеце чаму яны ўжываюць памылковую назву? Бо ў яе тэхнічная адукацыя, а не філялягічная, таму яе гэтае пытаньне не цікавіць... Проста няма словаў. Red_Winged_Duck, цягніце і далей у Вікіпэдыю памылкі такіх тэхнічных супрацоўнікаў. --Ліцьвін (гутаркі) 16:46, 28 жніўня 2018 (MSK)
          За Крывіцкі сельсавет дзякуй. Зноў відавочны прыклад дэструктыўнай працы ад вас. Коні, людзі, усё ў адно. Жах і шкада, што столькі шкоды нарабілі і ўсё гэтае цяпер трэба выпраўляць пасьля вас. --Ліцьвін (гутаркі) 18:45, 28 жніўня 2018 (MSK)
            Шкада толькі, што пасьля вашай дэструктыўнай працы, давядзецца вяртаць усё назад, каб чытачы змаглі прасачыць гісторыю, раскіданую дробнымі кавалкамі па розных артыкулах. --Red_Winged_Duck 19:10, 28 жніўня 2018 (MSK)
              Шкада, што вы і дагэтуль не разумееце, што такое адміністрацыйна-тэрытарыяльныя падзел і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Я вам ужо шмат прыкладаў прывёў, прадэманстраваў энцыкляпэдычны стыль, а вы працягваеце прыдумляць, што розныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — гэта адно і тое ж. Калі ласка, адкройце любую папяровую энцыкляпэдыю, тамака трэба па розным кнігам хадзіць, бо гэта сапраўды розныя артыкулы пра розныя рэчы, а тутака трэба толькі адзін раз клікнуць па мышцы, але для вас гэтае і цяжка і вам вельмі хочацца ўсё максымальна заблытаць. Гэта ж цудоўна, калі згодна з вашымі абсурднымі ідэямі адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі нават існавалі тады, калі ні ў якіх крыніцах яны ня згадваюцца. Я ўжо не кажу пра шматлікія катэгорыі, якія вы выдалілі. Як было зручна, калі адразу было бачна колькі і якія пасялковыя саветы існавалі, калі яны былі створаны і скасаваны. А што вы нарабілі? Пасялковы савет у сельсавет і выдаленьне ўсіх катэгорыяў пра пасялковы савет. Пасьля гэтага проста вас пазбавіць адміністратарскіх правоў — гэта ўжо мала. Бо вы зрабілі вялікую шкоду. І, што самае страшнае, на жаль, вы гэтае і дагэтуль не зразумелі. --Ліцьвін (гутаркі) 19:27, 28 жніўня 2018 (MSK)
                Затое цяпер поўны парадак, калі зьвесткі пра адную і тую ж адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку трэба шукаць у некалькіх артыкулах. А самі артыкулы знаходзяцца ў памылковых катэгорыях, бо гэтыя адзінкі не ствараліся і не скасоўваліся ў тыя гады. --Red_Winged_Duck 19:34, 28 жніўня 2018 (MSK)
                  Цяпер сапраўды поўны парадак. Усё астатняе, што вы сказалі — гэтае вашыя выдумкі. Я вельмі люблю геаграфію. Я удзельнічаў у раённых і абласных алімпіядах па геаграфіі. Вось вы прапагандуеце абсурдныя ідэі і мне гэтае добра зразумела. Магчыма я гэтае разумею, бо мне вельмі падабаецца гэтая дысцыпліна і я шмат ведаю па ёй, а магчыма вам проста яна вельмі не падабаецца ці вы проста ня ведаеце яе ці проста ненаўмысна шкодзіце. Я ня ведаю чаму вы сябе так паводзіце. Але, заўважце, я вам вельмі спакойна і падрабязна ўсё растлумачыў, прывёў шмат прыкладах. Чаму вы і дагэтуль не зразумелі, што шкодзіць ня трэба, я ня ведаю, але спадзяюся, што зразумееце. --Ліцьвін (гутаркі) 19:44, 28 жніўня 2018 (MSK)
                    Калі вы ня бачыце памылковых катэгорыяў, то ізноў давядзецца рабіць гэтую працу за вас. --Red_Winged_Duck 19:53, 28 жніўня 2018 (MSK)
                      Гэта вы дадавалі памылковыя катэгорыі. І я і дагэтуль ня ведаю навошта вы гэтае рабілі. Зараз я вяртаю артыкулам і катэгорыям першапачатковы правільны выгляд. Так, гэта будзе цяжка, бо вы вельмі шмат шкоды нарабілі. Але з улікам маёй упартасьці і любоўю да гэтай тэмы, я гэтае зраблю. Шкада будзе, калі вы зноў усё зламаеце і выдаліце катэгорыі. Але я ўсё ж спадзяюся, што супольнасьць больш ня дасьць вам аб’ядноўваць гарады з гарадзкімі саветамі, пасялковыя саветы з сельсаветамі, розныя сельсаветы ў адзіны артыкул і г.д. Вы кажыце, што я не ўмею карыстацца крыніцамі, але пры гэтым, ня гледзячы на шматлікія крыніцы, вы бярэце і артыкул пра гарадзкі савет выдаляеце і перанакіроўваеце на артыкул пра горад. Я скасоўваю вышыя неабгрунтаваныя дзеяньні, а вы дадаеце пазнаку, што ў артыкуле няма крыніцаў. Што гэта? Лянота? Крыніцаў вядома хапае, але я не адразу магу адрэдагаваць артыкул, на гэтае трэба нейкі час. Няўжо вам складана самому зазірнуць у якую-небудзь адну энцыкляпэдыю і зразумець, што ня трэба рабіць шкоду? Але вы не жадаеце гэтага рабіць і проста выдаляеце ўвесь зьмест. Вядома, мне сумна гэтае бачыць. Я, у адрозьненьні ад вас, бачу і памылковыя катэгорыі і памылковыя шаблёны і г.д. Што мне вам параіць? Вучыцеся. Вучыцца ніколі ня позна. --Ліцьвін (гутаркі) 21:24, 28 жніўня 2018 (MSK)
  • Раней ужо зьвяртаў увагу ў іншых месцы, што паводле БКП-2005 ад назвы Ўручча ўтвараецца прыметнік уручанскі, а не уруцкі. Гэта паказвае, што ў беларускай мове ад назоўнік на -ч прыметнік зусім не абавязкова ўтвараецца з дапамогай суфікса -цк. Пры гэтым, вядома, спалучэньне літар ч + с ёсьць відавочным маскалізмам, немагчымым у клясычным правапісе (ды і ў беларускай мове, увогуле). Калі назва Валевачоўскі сельсавет прысутнічае ў энцыкляпэдычных крыніцах, то мяркую, што менавіта яна ёсьць слушнай, пагатоў гэта, на жаль, ня першая памылка ў афіцыйным даведніку. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:58, 22 ліпеня 2019 (MSK)

Крыніцы

Усё ж толькі адной спасылкі на Чэрвеньскі райвыканкам недастаткова, але ж я ўсё ж у гэтым выпадку пагаджуся, хай перанакіраваньне застаецца. Можа і сапраўды пасьля гэтага хтосьці будзе шукаць гэты сельсавет менавіта пад гэтай назвай. --Ліцьвін (гутаркі) 21:34, 22 ліпеня 2019 (MSK)

Вярнуцца да старонкі «Валевачоўскі сельсавет».

Tags:

Валянціна ЛемцюговаГутаркі ўдзельніка:ЛіцьвінСпэцыяльныя:BookSources/985-458-054-7Удзельнік:Ліцьвін

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лех ВалэнсаКабінэт міністраў УкраіныДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Карл МарксДзейнікТамаш ГрыбЛязо ОкамаРада Беларускай Народнай РэспублікіМагнэтызмКамала Гарыс8 сакавікаВугоршчынаТэлефонBBCСССРЭманюэль 4КірыліцаАпавядальны сказМэдыяВікіЛічэбнікДуданГімн БеларусіIP-адрасГеаграфічныя каардынатыДэмакратыяВера (мужчынскае імя)ВільняГентКаталізЯрылаЭўрапейскі ЗьвязСутартЯзэп ЛёсікСпортВісігерд (імя)Мы выйдзем шчыльнымі радаміПаўстаньне 1830—1831 гадоўКалдуныМікола ЦудатворцаКамунізмЧас UnixБеларускі нацыяналізм26 сакавікаПартугаліяДРЭСПухлыАўганска-савецкая вайнаГорадняВойшаТэракт у «Крокус Сіці Холе»Б̣ТрогірПальная зброяМоваАльхоўкаУладзімер ШыманецСакавікМяйлуныДжэніфэр ЭністанУладзімер ДубоўкаБухарэстЁсіф СталінМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк ў ТыхахДзень ВоліПарнаграфія ў Беларусі🡆 More