Аблвыканкамзах

Абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласьці і фронту (Аблвыканкамзах) — першы найвышэйшы заканадаўчы (паміж зьездамі Саветаў) орган савецкай улады на Заходнім фронце і ў Заходняй вобласьці.

Дзейнасьць

Дзейнічаў з 9 сьнежня [ст. ст. 26 лістапада] 1917 году па 2 студзеня 1919 году ў Менску19 лютага 1918 году эвакуяваны ў Смаленск). Створаны ў выніку зьліцьця выканкамаў абласнога Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў (35 чалавек), Савету сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губэрняў (35 чалавек) і Франтавога камітэту Заходняга фронту (100 чал.); уключаныя таксама і 17 прадстаўнікоў прафсаюзаў: рабочых (11 чал.), чыгуначнікаў (4 чал.), паштова-тэлеграфных служачых (2 чал.).

Пад кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) узначальваў усё ваенна-палітычнае і гаспадарчае жыцьцё Заходняй вобласьці і фронту. Складаўся з 15 камісарыятаў (аддзелаў).

Для каардынацыі дзейнасьці камісарыятаў і вырашэньня найбольш важных пытаньняў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласьці і фронту. Друкаваныя органы – газэты «Советская правда», «Западная коммуна». На II зьездзе Саветаў Заходняй вобласьці (1014 красавіка 1918 году ў Смаленску) склад Аблвыканкамзаху паменшаны да 75 чалавек, створаны новыя аддзелы.

Ліквідаваны ў сувязі са стварэньнем Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі.

Прэзыдыюм

Літаратура

  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.

Tags:

Заходняя вобласьць (1917—1918)Заходні фронт (Расейская імпэрыя)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

6 красавікаГуда (імя)МаркёрGoogle ChromeПалута БадуноваКрывічыПлоцевы актВіктар ШніпДзеньПаўлюк ТрусУсходнеславянскія мовыФінская моваЭўрапейскі ЗьвязІракІгар Бабкоў28 красавікаНіна МацяшКірыла Тураўскі1988ГісторыяВіківэрсытэтГарнастайСтарабеларуская моваАлесь Кажадуб15 красавіка1989ТравеньАлесь СавіцкіВіды сувязі словаўПорнгабАдраджэньне мовыЭйкаЖанчына зьверхуВікіслоўнікКандрат КрапіваАрхеалёгіяВасіль ГігевічЧарнобыльская катастрофаАрцём АрашонакЗямляУніяцтваСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»ДзіцяМілімэтарБелая РусьФарс (астан)Артур ФінькевічАлег СалтукПрыдатак (мовазнаўства)БакаляўрЗаходняя БеларусьІван МележДжынсавая рэвалюцыяЗлучнікЗыгмунт ЛазінскіФабіян АбрантовічТаксіМаксім ТанкЗянон ПазьнякMozilla FirefoxСяргей СівецАндрэй ДынькоJavaScript1744ЛюбоўАлесь Разанаў🡆 More